Аляксей Паўлоўскі: «Усё адно рабочыя будуць ісьці да мяне»

Your browser doesn’t support HTML5

10 студзеня брыгада муляраў у Магілеве калектыўнай заявай на адрас кіраўніцтва прадпрыемства «Прамжылбуд» выказалася супраць звальненьня свайго калегі Аляксея Паўлоўскага, які таксама зьяўляецца актывістам незалежнага прафсаюзу. Амаль усе 15 падпісантаў цягам некалькіх дзён адмовіліся ад сваіх подпісаў пад ціскам начальства.