У Бабруйску аўрал – чакаюць Лукашэнку

  • БелаПАН
Увесь мінулы тыдзень у Бабруйску (Магілёўская вобласьць) у аўральным рэжыме прыводзілі ў парадак вуліцы.
Праўда, ня ўсе, а перш за ўсё Кастрычніцкую і Бахарава, па якіх, як чакаецца, будзе рухацца картэж Аляксандра Лукашэнкі падчас яго візыту ў горад, што мае адбыцца 20 студзеня.

Работы вядуцца толькі з боку праезнай часткі — супрацоўнікі камунальных службаў фарбуюць у ружовы і сьветла-зялёны колер фасады дамоў, прыпынкі транспарту і агароджы, чысьцяць тратуары, абразаюць дрэвы, замяняюць вадасьцёкавыя трубы. Дзе-нідзе ўстанаўліваюць новыя агароджы і нават мяняюць дахі жылых дамоў.

Праўда, з-за новых агароджаў са сьвежымі папярэджаньнямі «Пафарбавана» часам выглядаюць звычайныя убогасьць і няўладжанасьць.