Такое рашэньне вынес 10 студзеня Ашмянскі суд паводле заявы прадпрымальніка Андрэя Дзядка да астравецкага актывіста Мікалая Ўласевіча за распаўсюд супраць яго нібыта непраўдзівых зьвестак.
Уласевіч пісьмова зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру і Савет бясьпекі з тым, каб былі спраўджаны факты незаконнага будаўніцтва фірмай Дзядка бэтоннага плота вакол дома цешчы старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалькі.
Зьвяртаючыся ў Генэральную пракуратуру і Савет бясьпекі, актывіст Уласевіч даводзіў, што старшыня райвыканкаму незаконна набыў дом і запісаў яго на імя сваёй цешчы, а будаўнічая фірма прадпрымальніка Дзядка за бюджэтныя грошы абгарадзіла яго бэтонным плотам.
Са слоў Уласевіча, у судзе былі агалошаны матэрыялы праверкі, праведзенай праваахоўнымі органамі. У гэтых матэрыялах рабочыя будаўнічай фірмы Дзядка давалі паказаньні, што сапраўды будавалі гэты бэтонны плот. А ўчора і сёньня ў судзе яны зьмянілі свае паказаньні.
Уласевіч з рашэньнем суду нязгодны і лічыць, што на сьведак (у судзе прысутнічалі 8 рабочых будаўнічай фірмы Дзядка) быў аказаны ціск і таму яны зьмянілі свае паказаньні.
Мікалай Уласевіч — актывіст антыядзернага руху ў Беларусі. Летась ён зьвяртаўся ў Вярхоўны суд і дамагаўся, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за ягоны ўказ № 418 «Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі». На думку грамадзкага актывіста, дакумэнт парушае Канстытуцыю, дзе запісана, што тэрыторыя Беларусі зьяўляецца бязьядзернай зонай, а дзяржава — нэўтральнай. Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі.