Ад 6 студзеня ў Беларусі пачнуць караць за адміністрацыйныя правапарушэньні пры выкарыстаньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт.
Пры гэтым доступ да замежных сайтаў ня будзе перакрыты, цьвердзяць чыноўнікі.
Новыя зьмены ў беларускім заканадаўстве, якія тычацца інтэрнэту, не азначаюць, што будзе перакрыты доступ да замежных сайтаў, заявіла карэспандэнту «Свабоды» начальнік упраўленьня электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Вольга Федарэева:
«Гэта проста ўступаюць у сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія мы год распрацоўвалі. Але пры гэтым ніхто нікога зачыняць ня будзе. Калі нехта нейкі тэрарыстычны сайт адчыніць і яго скажуць зачыніць, то зачыніцца».
За што будуць караць штрафамі інтэрнэт-карыстальнікаў? Згодна з указам № 60 усе інтэрнэт-рэсурсы ў беларускай дамэннай зоне павінны прайсьці дзяржаўную рэгістрацыю. Таксама ўведзеная абавязковая ідэнтыфікацыя ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту. Да прыкладу, гаспадары кампутарных клюбаў ці інтэрнэт-кавярняў павінны патрабаваць у наведнікаў дакумэнты і захоўваць гэтую інфармацыю цягам году. Аказаньне паслугаў і рэалізацыя тавараў можа ажыцьцяўляцца толькі праз сайты, разьмешчаныя ў беларускай дамэннай зоне.
Паводле юрыста Сяргея Балыкіна, гэта ўскладняе працу тых бізнэсаў, якія нейкім чынам зьвязаныя з інтэрнэтам:
«Раней былі патрабаваньні, але адказнасьці за іх невыкананьне не было. А цяпер будзе. Гэта перашкаджае свабодзе інтэрнэт-бізнэсу. У маёй кампаніі ёсьць шэраг сайтаў, і я іх разьмяшчаю ў хостэраў „Белтэлекаму“. Мне трэба запаўняць лішнія паперы. Гэта ня так складана, як непрыемна. Калі я хачу зарэгістраваць дамэн, то мне трэба атрымаць дазвол. Ад гэтага не памрэш, але жыцьцё гэта не паляпшае. Я не магу карыстацца паслугамі замежных хостэраў, дамэны .com ці .org сталі больш дарагія ў Беларусі. Але ж дамэны .by сталі таньнейшыя. Сам гэты ўказ бессэнсоўны. Калі была мэта зачыніць апазыцыйныя сайты, то гэта немагчыма».
Указ прадугледжвае абмежаваньні доступу да пэўных сайтаў найперш для супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый. Сьпіс такіх сайтаў (а іх больш за 30) дагэтуль не публікуецца, аднак яны, на думку чыноўнікаў, датычныя да экстрэмісцкай дзейнасьці, незаконнага абароту зброі і наркотыкаў, распаўсюду парнаграфічнай інфармацыі. У гэты чорны сьпіс трапілі і некаторыя апазыцыйныя сайты. Аднак, паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, ніякіх новых абмежаваньняў новы закон, які ўступае ў сілу 6 студзеня, ня ўводзіць, апроч «невялікай адказнасьці» за парушэньні, прадугледжаныя ўказам № 60.
«У першую чаргу ён тычыцца правайдэраў і ўсталёўвае адказнасьць менавіта для іх. Для тых, хто мусіць усталёўваць гэтыя абмежаваньні найперш для дзяржорганаў і ўстановаў. Хоць вядома, як у Беларусі можа заканадаўства выконвацца і выкарыстоўвацца, могуць быць перагібы на месцах. Абмежаваньні, якія тычацца палітычных, грамадзка-палітычных сайтаў, недэмакратычныя, і такога не павінна быць у нашай краіне».
Паводле журналісткі сайту «Хартыя’97» Натальлі Радзінай, «калі рэжым будзе ў агоніі, то будзе зачынены доступ да ўсіх сайтаў». Яна лічыць, што 6 студзеня нічога новага не адбудзецца.
«Сайт блякуецца ў дзяржаўных установах, ва ўстановах культуры яшчэ з сакавіка. І цяпер будзе працягвацца тое ж самае. Тут варта асьцерагацца не таго, што зьявяцца новыя законапраекты, а таго, што ўлады ўжо крымінальным чынам распраўляюцца з сайтам. Ім не патрэбныя ніякія законы. Ім дастаткова пасадзіць журналістаў альбо ўзломваць сайты і блякаваць іх на тэрыторыі Беларусі. Гэта тое, што зараз адбываецца з сайтам „Хартыя’97“. Улады будуць працягваць рэпрэсіі супраць сайта».