Якую падзею ці зьяву ў Беларусі вы лічыце найбольш важнай у 2011 годзе? Адказваюць лідэры рэгіянальных арганізацый на Гарадзеншчыне.
«Летнія акцыі пратэсту, якія былі арганізаваны цэнтралізавана праз сацыяльныя сеткі, думаю, сталі самай значнай падзеяй году. Я лічу, што гэта мела ўплыў на нашыя грамадзкія і палітычныя арганізацыі таму, што гэты пратэст існуе ўвесь час у грамадзтве, проста зараз ён больш лятэнтны, а яны здолелі яго падтрымаць. Так, гэта самая значная падзея году».
«Прысуды ўдзельнікам Плошчы я лічу самай значнай падзеяй году. Столькі палітычных зьняволеных і такіх рэпрэсій Беларусь дагэтуль не перажывала. Быў, канечне, Казулін, але ён быў адзін, а зараз такая колькасьць людзей, экс-кандыдатаў у прэзыдэнты — гэта, безумоўна, падзея году. Ну і другое, чаго нельга абмінуць, — фінансавы і эканамічны крызыс».
«Найбольш значная падзея мінулага году — уступленьне ў Мытны зьвяз з Расеяй і Казахстанам і тыя прэфэрэнцыі, якія атрымала Беларусь, — танная нафта і танны газ. Думаю, гэта падзея будзе для нас аукацца яшчэ не адзін год. Атрымаўшы гэтыя прэфэрэнцыі, Лукашэнка ізноў ня мусіць праводзіць рэформаў. Сытуацыя зноў закансэрвавалася, і той час, які мы павінны былі траціць на рэформы, мы ізноў патрацім упустую».
«Канечне, эканамічны крызыс, бо ён закрануў кожнага беларуса і ягоныя наступствы, думаю, будуць адбівацца на нас яшчэ не адзін год».