Маці Ўладзіслава Кавалёва, асуджанага на сьмяротнае пакараньне за суўдзел у тэрарызьме, амаль месяц ня можа дамагчыся ад КДБ вяртаньня ёй даверанасьці сына, каб ад яго імя яна магла зьвяртацца ў праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Як сказала Любоў Кавалёва, у адказах на яе скаргі і заявы ў КДБ, Генэральную пракуратуру і ў Вярхоўны суд Беларусі няма ні слова пра гэтую даверанасьць. Дакумэнт быў складзены Ўладзіславам і яго адвакатам Станіславам Абразеем, падпісаны асуджаным і накіраваны на подпіс начальніку СІЗА КДБ, дзе цяпер утрымліваюцца Кавалёў і абвінавачаны ў тэрарызьме — выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году — Дзьмітры Канавалаў. Пасьля гэтага лёс даручэньня Кавалёва невядомая.
Скаргу начальніку СІЗА КДБ на зьнікненьне дакумэнту Любоў Кавалёва перадала яшчэ 7 сьнежня.
Маці Ўладзіслава Кавалёва таксама паведаміла, што 28 сьнежня яна атрымала трэці пасьля абвяшчэньня 30 лістапада прысуду ліст ад сына. На тэксьце ліста ўпершыню, як заўважыла Кавалёва, стаіць штамп «Праверана». Як піша Кавалёў, ён «пачуваецца выдатна», яго вельмі падтрымала сустрэча з абаронцам і яму вядома, што перадачы дазволеныя адзін раз за тры месяцы.
«Ліст аптымістычны», — сказала Любоў Кавалёва. Мяркуючы зь лістоў, сын мае магчымасьць купляць у краме СІЗА, дзе, акрамя сродкаў асабістай гігіены, ёсьць пэўны набор прадуктаў, у тым ліку прысмакі. Таму цяпер маці высылае Ўладзіславу грошы.
28 сьнежня Любоў Кавалёва, якая ў гэтыя дні знаходзіцца ў Віцебску, безвынікова спрабавала зьвязацца па тэлефоне з Генэральнай пракуратурай, каб запісацца на асабісты прыём да генпракурора Аляксандра Канюка. Такія сустрэчы з грамадзянамі праводзяцца адзін раз на месяц. Калі датэлефанавацца так і ня ўдасца, Кавалёва мае намер прыехаць у Менск, каб асабіста запісацца на прыём.
Любоў Кавалёва таксама паведаміла, што азнаямленьне яе сына і яго абаронцы з пратаколамі судовых паседжаньняў пачнецца 4 студзеня.