Кіраўнік Слонімскай раённай арганізацыі БНФ Іван Шэга тройчы зьвяртаўся ў райвыканкам з заяўкай, каб зладзіць пікет у абарону Алеся Бяляцкага. Тройчы яму адмаўлялі. Шэга лічыць гэтыя адмовы незаконнымі.
Іван Шэга лічыць, што ўсе пісьмовыя звароты былі складзеныя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, а шматлікія адмовы мясцовых уладаў парушаюць яго правы і законы.
Першы раз, яшчэ ў жніўні, Шэгу адмовілі ў правядзеньні пікета з прычыны таго, што меркаванае месца правядзеньня пікету — у гарадзкім парку — не адпавядае рашэньню Слонімскага раённага выканаўчага камітэта «Аб зацьвярджэньні месцаў, прызначаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне».
У верасьні чыноўнікі матывавалі сваю адмову, што заяўнікам не прынятыя належныя меры па забесьпячэньні бясьпечных умоваў правядзеньня заяўленага мерапрыемства.
У лістападзе Шэгу ізноў адмовілі ў сувязі з тым, што абранае месца не адпавядае рашэньню райвыканкама. Але гэтым разам чыноўнікі перамудрылі самі сябе, паколькі ў раённай газэце былі апублікаваныя месцы вызначаныя выканкамам для правядзеньня падобных мерапрыемстваў і месца абранае Шэгам адпавядала рашэньню выканкама.