У 2012-м у Беларусі пачне дзейнічаць дыфэрэнцыянаваная сыстэма аплаты за электрычнасьць.
«У дадзены момант вылічваецца расход электычнасьці на аднаго чалавека, і колькі гэта будзе каштаваць», — заявіў віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Калінін на паседжаньні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу.
Калінін прывёў прыклад: пасьля ўвядзеньня дыфэрэнцыянаванай аплаты за карыстаньне вадой, аб’ёмы спажываньня скараціліся на 3,5%.
Сыстэма аплаты за ваду зьмянілася ў кастрычніку. 140 літраў вады ў суткі (4,2 кубамэтра ў месяц) на чалавека каштуюць 890 рублёў за кубамэтар, усё, што больш — 2545,9 руб. Даражэй у 2,5 разы.