Што азначае для Крамля ідэя Адзінай эканамічнай прасторы — чыста эканамічны праект альбо спроба аб’яднаньня на новай аснове постсавецкіх дзяржаваў? Ці існуюць пагрозы для беларускага сувэрэнітэту ў гэтым аб’яднаньні? Як зьменяцца эканамічныя адносіны Беларусі і Расеі пасьля ўступленьня Расеі ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць: зь Менску — эканамічны аналітык Сяргей Чалы, з Масквы — дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносінаў Кірыл Коктыш.
Цыганкоў: У Маскве 20 сьнежня адбываецца нефармальнае паседжаньне кіраўнікоў дзяржаваў СНД, за дзень да гэтага, 19 сьнежня ў Маскве прайшло пасяджэньне вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету, на якім былі сфармаваныя кіроўныя органы Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. Даўно працягваецца дыскусія, што азначае гэта праект для Беларусі, для Расеі? Ці можна сказаць, што гэта проста перадвыбарчы піяр для Крамля, ці такім чынам Уладзімер спрабуе выправіць «найвялікшую геапалітычную катастрофу», так Пуцін назваў развал СССР?
Коктыш: Перш за ўсё, гэта эканамічны праект. Справа ідзе пра тое, каб краіны ўдзельнікі маглі карыстацца тымі выгодамі, якія ім адчыняе Эўразійскі зьвяз — гэта хуткі транзытны шлях паміж Азіяй і Эўропай.
Што тычыцца палітычнай інтэграцыі, то пакуль няма ніякага сэнсу пра гэта казаць. Узровень даверу паміж кіраўнікамі гэтых краінаў вельмі нізкі. Узровень унутранай легітымнасьці ўсіх трох рэжымаў не такі, каб кіраўніцтва магло сабе дазволіць прымаць нейкі рэзкія рашэньні, якія б маглі выклікаць супярэчлівую рэакцыю насельніцтва. Такім чынам, акрамя эканомікі, тут ня варта нічога бачыць.
Цыганкоў: Кірыл Коктыш ужо ня першы раз у нашых праграмах разглядае розныя ўтварэньні на постсавецкай прасторы. Найперш, эканамічныя праекты, якія ня маюць вялікага палітычнага складніку. Сяргей, ці вы згодныя з такім падыходам, ці ня варта ўбачыць іншыя мэты ў дзеяньнях і матывацыі Ўладзімера Пуціна?
Чалы: Рэч у тым, што за той час, як Пуцін упершыню аб’явіў пра ідэю стварэньня Мытнага Саюзу, прайшло некалькі этапаў таго, як гэты праект успрымаўся самім кіраўніцтвам Расеі. Ад пачатку гэта было чыста пратэкцыянісцкае ўтварэньне, гэткае «ўласнае УГА», спосаб перанесьці пратэкцыянісцкую палітыку Расеі, якую яна праводзіла ў крызісны 2009 год, на больш шырокую тэрыторыю.
Плюс, вядома, меўся на ўвазе і палітычны чыньнік, а менавіта тое, што апошнім часам Расея расчаравалася ў інтэграцыі зь Беларусьсю і праект Саюзнай дзяржавы спускаецца на тармазах. І Беларусь пачала выкарыстоўвацца Масквой як каталізатар мэханізму шматбаковай інтэграцыі, і гэтаму надаецца шмат увагі. І пад гэта вынаходзілі даволі шмат дзіўных інтэграцыйных канструкцыяў.
Чалы: Тэарэтычна вы маеце рацыю, і да пэўнага моманту так і было. Сама структура эканомікі Казахстану блізкая да расейскай, яны сыравінная, і таму ў чыста эканамічных пытаньнях мала дзе Казахстан можа быць нам саюзьнікам.
Зараз ужо зразумела, што кіраўніцтва Расеі разглядае гэты праект не як «тройку», а як спробу крышталізаваць усю постсавецкую прастору. Таму для іх задача цяпер у тым, каб пахаваць двухбаковы праект зь Беларусьсю і перавесьці ўсё на шматбаковыя рэйкі.
Цыганкоў: У гэтыя ж дні Расея канчаткова афармляе сваё ўступленьне ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА). Як гэта можа паўплываць на беларуска-расейскія эканамічныя адносіны?
Коктыш: Найперш, гэта будзе азначаць, што праз некалькі гадоў тыя зьніжкі на газ, якія атрымала Беларусь, скончацца. Бо як удзельнік УГА Расея ня будзе мець права даваць такія зьніжкі краіне, якая не ўваходзіць у УГА. Так ці інакш гэта будзе рэзон для расейскіх элітаў гэтыя зьніжкі адмяніць.
Два гады, паводле дамовы, гэтыя зьніжкі будуць дзейнічаць, але далей аб пралангацыі, наўрад ці, будзе ісьці размова. Мне здаецца, гэтыя два гады якраз даюцца Беларусі, каб запусьціць той самы транзытны шлях у Эўразьвяз. Гэта будзе патрабаваць пэўных укладаньняў і высілкаў.
Цыганкоў: Сяргей, калі Беларусь можа ўступіць у УГА? Наколькі яна гатовая да гэтага — эканамічна і палітычна?
Чалы: Ёсьць нюансы, зьвязаныя з субсыдыямі, у рамках УГА забаронены пэўныя віды экспартных і імпартазамяшчальных субсыдыяў. І, вядома, дзяржпадтрымка сельскай гаспадаркі — у тым прамым выглядзе, як гэта адбываецца ў Беларусі.
Праблема таксама ёсьць у разьвязаньні гандлёвых спрэчак. Краіны УГА могуць ініцыяваць абмежавальныя захады да расейскіх экспартэраў, і атрымліваецца анэкдатычная сытуацыя, што за дзеяньні ўсяго Мытнага Саюзу (у тым ліку і Беларусі) адказнасьць будзе несьці адна Расея. Таму Масква зацікаўленая ў тым, каб як мага бліжэй уніфікаваць нормы, якія будуць дзейнічаць у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Таму тут інтарэсы Беларусі і Расеі сыходзяцца. Таму, я думаю, час 5 гадоў для ўступленьня Беларусі ў УГА — гэта даволі рэальная пэрспэктыва.
Чалы: Беларуская «ўнікальная эканамічная мадэль» была цалкам пабудаваная на тым, што мы стваралі прэфэрэнцыі для сваіх прадпрыемствах, якія экспартуюць прадукцыю ў Расею — галоўным чынам, сельскагаспадарчых. У Расеі такая падтрымка была ў разы меншая. Таму беларускія прадпрыемствы выдатна сябе адчувалі, і здавалася, што нічога рабіць ня трэба. Пэрспэктыва ўвядзеньня пэўных абмежаваньняў у рамках УГА разглядалася як пагроза пасьпяховай мадэлі зарабляньня на Расеі.
Але цяпер атрымліваецца, што нават у рамках ЭўраАзЭС трэба браць на сябе абавязацельствы па зьніжэньні субсыдыяў, на якіх мы жылі доўгія гады. Таму ў такой сытуацыі быць праціўнікам уступленьня ў УГА сэнсу асаблівага няма.
Цыганкоў: Кірыл, а на Вашую думку, ці ёсьць нейкія пагрозы для беларускай эканомікі ад уступленьня ў УГА?
Коктыш: Пагрозаў даволі шмат. Галоўная пагроза агульная для Беларусі, Расеі і Казахстану — гэта нізкая канкурэнтаздольнасьць канчатковай прадукцыі. Расея якраз ад уступленьня ў УГА не прайграе, бо ў яе існуюць сыравінныя галіны. Асноўны артыкул расейскага экспарту — мэталь і вуглевадароды.
Што да Беларусі, то ўступленьне яе ў УГА — гэта тое самае, што паставіць хлапчука баксіраваць з Майклам Тайсанам і казаць — змагайцеся, умовы ў вас роўныя. Канечне, тут віна кіраўніцтва Беларусі, бо ў мадэрнізацыю вытворчасьці ніхто не ўкладаўся. Але вінаваты і сусьветны крызіс, які будзе толькі абвастраць канкурэнцыю. І як мне здаецца, наступная хваля крызісу ўсё расставіць на свае месцы. Для Беларусі, эканоміка якой трымаецца на перапрацоўцы, гэта будзе куды больш цяжка, чым для Расеі.

Узровень даверу паміж кіраўнікамі гэтых краінаў вельмі нізкі.

Іх задача цяпер у тым, каб пахаваць двухбаковы праект з Беларусьсю і перавесьці ўсё на шматбаковыя рэйкі.
Цыганкоў: А ці ня лічыце вы, што для Лукашэнкі «тройка» больш выгадная, чым «двойка». Мець справу толькі з Масквой даволі напружана, а калі ёсьць яшчэ і Казахстан, то патэнцыйна яго можна мець за хаўрусьніка ў пэўных спрэчных пытаньнях.
Чалы: Тэарэтычна вы маеце рацыю, і да пэўнага моманту так і было. Сама структура эканомікі Казахстану блізкая да расейскай, яны сыравінная, і таму ў чыста эканамічных пытаньнях мала дзе Казахстан можа быць нам саюзьнікам.
Зараз ужо зразумела, што кіраўніцтва Расеі разглядае гэты праект не як «тройку», а як спробу крышталізаваць усю постсавецкую прастору. Таму для іх задача цяпер у тым, каб пахаваць двухбаковы праект зь Беларусьсю і перавесьці ўсё на шматбаковыя рэйкі.
Цыганкоў: У гэтыя ж дні Расея канчаткова афармляе сваё ўступленьне ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА). Як гэта можа паўплываць на беларуска-расейскія эканамічныя адносіны?
Коктыш: Найперш, гэта будзе азначаць, што праз некалькі гадоў тыя зьніжкі на газ, якія атрымала Беларусь, скончацца. Бо як удзельнік УГА Расея ня будзе мець права даваць такія зьніжкі краіне, якая не ўваходзіць у УГА. Так ці інакш гэта будзе рэзон для расейскіх элітаў гэтыя зьніжкі адмяніць.
Два гады, паводле дамовы, гэтыя зьніжкі будуць дзейнічаць, але далей аб пралангацыі, наўрад ці, будзе ісьці размова. Мне здаецца, гэтыя два гады якраз даюцца Беларусі, каб запусьціць той самы транзытны шлях у Эўразьвяз. Гэта будзе патрабаваць пэўных укладаньняў і высілкаў.
Цыганкоў: Сяргей, калі Беларусь можа ўступіць у УГА? Наколькі яна гатовая да гэтага — эканамічна і палітычна?
Чалы: Ёсьць нюансы, зьвязаныя з субсыдыямі, у рамках УГА забаронены пэўныя віды экспартных і імпартазамяшчальных субсыдыяў. І, вядома, дзяржпадтрымка сельскай гаспадаркі — у тым прамым выглядзе, як гэта адбываецца ў Беларусі.
Праблема таксама ёсьць у разьвязаньні гандлёвых спрэчак. Краіны УГА могуць ініцыяваць абмежавальныя захады да расейскіх экспартэраў, і атрымліваецца анэкдатычная сытуацыя, што за дзеяньні ўсяго Мытнага Саюзу (у тым ліку і Беларусі) адказнасьць будзе несьці адна Расея. Таму Масква зацікаўленая ў тым, каб як мага бліжэй уніфікаваць нормы, якія будуць дзейнічаць у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Таму тут інтарэсы Беларусі і Расеі сыходзяцца. Таму, я думаю, час 5 гадоў для ўступленьня Беларусі ў УГА — гэта даволі рэальная пэрспэктыва.
Пэрспэктыва ўвядзеньня пэўных абмежаваньняў у рамках УГА разглядалася як пагроза пасьпяховай мадэлі зарабляньня на Расеі.
Цыганкоў: Чаму тады дагэтуль Беларусь так марудна рабіла ўсе тыя крокі, якія неабходныя для ўступленьня ў УГА?
Чалы: Беларуская «ўнікальная эканамічная мадэль» была цалкам пабудаваная на тым, што мы стваралі прэфэрэнцыі для сваіх прадпрыемствах, якія экспартуюць прадукцыю ў Расею — галоўным чынам, сельскагаспадарчых. У Расеі такая падтрымка была ў разы меншая. Таму беларускія прадпрыемствы выдатна сябе адчувалі, і здавалася, што нічога рабіць ня трэба. Пэрспэктыва ўвядзеньня пэўных абмежаваньняў у рамках УГА разглядалася як пагроза пасьпяховай мадэлі зарабляньня на Расеі.
Але цяпер атрымліваецца, што нават у рамках ЭўраАзЭС трэба браць на сябе абавязацельствы па зьніжэньні субсыдыяў, на якіх мы жылі доўгія гады. Таму ў такой сытуацыі быць праціўнікам уступленьня ў УГА сэнсу асаблівага няма.
Цыганкоў: Кірыл, а на Вашую думку, ці ёсьць нейкія пагрозы для беларускай эканомікі ад уступленьня ў УГА?
Уступленьне Беларусі ў УГА — гэта тое самае, што паставіць хлапчука баксіраваць з Майклам Тайсанам.