Былы прэзыдэнт Польшчы, легендарны лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса сказаў сёньня, што яму будзе вельмі не хапаць Гаўла.
Лех Валэнса падкрэсьліў, што Вацлаў Гавэл быў вялікім чалавекам, лідэрам, які змагаўся словам. Паводле Валэнсы, гэта асабліва вялікая страта ў часе, калі «Эўропа абмяркоўвае, як яна мае надалей выглядаць».
Валэнса: Гэта сумная навіна, але ўсіх нас гэта чакае. Нашае пакаленьне, а мы амаль аднаго ўзросту, усё болей патрэбнае па іншым баку. Вялікі, заслужаны чалавек, яго будзе не хапаць. Няхай адпачывае ў спакоі.