Ірына Халіп мяркуе, што яе выклікалі ў міліцыю, каб яна ня ўдзельнічала ў акцыі салідарнасьці. Мікалая Статкевіча маглі зьмясьціць ў ПКТ, лічыць ягоная грамадзянская жонка. Вольга Бандарэнка апасаецца, што яе першае доўгатэрміновае спатканьне з мужам-палітвязьнем можа не адбыцца. Павал Севярынец і на «хіміі» ўдзельнічаў у падрыхтоўцы зьезду БХД. Мікалай Аўтуховіч трапіў у шпіталь пасьля спробы суіцыду.
Ірыне Халіп уручылі позву ў міліцыю на прафіляктычную размову, якая мусіць адбыцца ў вечар 19 сьнежня:
«Да мяне прыйшоў участковы, які сказаў, што мусіць уручыць мне пад росьпіс павестку. Там напісана, што я мушу зьявіцца 19 сьнежня а 18 гадзіне ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю свайго Партызанскага раёну на размову пра тое, як я вытрымліваю ўмовы адбываньня пакараньня, а таксама для дачы нейкіх тлумачэньняў адносна майго ладу жыцьця і паводзінаў».
Ірына Халіп мяркуе, што час размовы выбраны невыпадкова, бо менавіта гэтым вечарам людзі будуць згадваць падзеі 19 сьнежня 2010 году і запальваць сьвечкі ў гонар палітвязьняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах.
Напярэдадні Ірына Халіп наведала Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Выканальнік абавязкаў кіраўніка дэпартамэнту Сяргей Працэнка патлумачыў, чаму ня выкананае ягонае абяцаньне дапусьціць адваката да Андрэя Саньнікава ў калёніі «Віцьба-3». «Хачу даю абяцаньне, хачу — забіраю», — перадала адказ міліцыянта Ірына Халіп.
Мікалая Статкевіча маглі пасьля карцэру зьмясьціць у памяшканьне камэрнага тыпу, мяркуе ягоная грамадзянская жонка Марына Адамовіч. Прыкметай гэтага жанчына лічыць тое, што ён не паведамляюць пра Статкевіча ніякіх зьвестак:
«Нічога ня ведаем — гэта стандартны адказ. А збольшага ўвогуле не здымаюць слухаўку. І гэта падказвае, што факт мае месца».
На 20 сьнежня прызначана рэгістрацыя шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч, але жанчына не ўпэўненая, што яе пусьцяць у шклоўскую калёнію.
Баіцца, што сарвецца першае доўгатэрміновае спатканьне з мужам і Вольга Бандарэнка, жонка Зьмітра Бандарэнкі, якога трымаюць у магілёўскай турме. Спатканьне прызначана на 21 сьнежня. Вольга кажа, што рыхтуецца да яго, але ня можа схаваць і дрэнных прадчуваньняў.
«Мяркуючы па тым, што зараз адбываецца — з Андрэем, з Аўтуховічам, зь Міколам — я ўжо нічога добрага не чакаю».
На гэтым тыдні стала вядома, што лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў ПКТ ажно да красавіка наступнага году. Больш лістоў Зьміцер пра сябе з глыбоцкай калёніі не дасылаў.
Павал Севярынец, які адбывае 3 гады «хіміі» ў Пружанскім раёне, здолеў за мінулыя некалькі тыдняў сустрэцца зь вялікай колькасьцю аднадумцаў, якія сёньня ў Менску праводзяць зьезд БХД. На зьезьдзе быў зачытаны відэазварот Паўла Севярынца. Пра тое, ці адпусьцяць яго хаця б на навагоднія сьвяты ў адпачынак дамоў, Павал кажа стрымана:
«Дагэтуль канчатковага рашэньня няма, бо трэба сабраць подпісы амаль усіх супрацоўнікаў камэндатуры, на гэта пойдзе тыдзень, а то і дзён 10».
Ад вязьняў Івацэвіцкай калёніі стала вядома, што палітвязень, былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч нібыта рэзаў сабе вены на руках на знак пратэсту супраць бесчалавечнага зь ім абыходжаньня і спробаў прынізіць ягоную чалавечую годнасьць. Пасьля гэтага, паводле крыніц з калёніі, Аўтуховіч трапіў у турэмны шпіталь. Зьвесткі пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча і тое, што зь ім адбывалася ў апошнія дні, яшчэ правяраюцца.

Нічога ня ведаем — гэта стандартны адказ. А збольшага ўвогуле не здымаюць слухаўку.