На мінулым тыдні шэраг беларускіх арганізацыяў — «Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі», Цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў», «Малады Фронт», «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» ды «Эўрапейская Беларусь» — накіравалі ліст генпракурору Польшчы Анджэю Сэрэмэту, у якім папрасілі аб сустрэчы ў справе выпадкаў “нэгатыўнага стаўленьня да беларускага незалежніцкага руху”.
Сёньня беларусаў афіцыйна паінфармавалі, што іх прыме намесьнік генпракурора Польшчы Робэрт Гэрнанд.
Сустрэча адбудзецца 16 сьнежня а 13 гадзіне паводле менскага часу.
З боку беларускіх арганізацыяў у ёй возьмуць удзел сябра “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец, Ігар Шчакарэвіч з цэнтру “Супрацоўніцтва без межаў” ды беларускі ўцякач і бізнэсовец Андрэй Жукавец.
Афіцыйны адказ пракуратуры: