Ігара Азаронка прызналі вінаватым у тым, што ён атрымліваў хабар.
«Будзьце вы праклятыя, марыянэткі!» — выкрыкнуў Азаронак, калі пачуў, што яго асудзілі на 9 гадоў калёніі.
Азаронка пазбавілі вайсковага званьня генэрал-маёр. Ён павінен сплаціць 138 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
Другога фігуранта крымінальнай справы Андрэя Машкаўцана асудзілі на 6 гадоў.
Прысуд у справе былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі, генэрал-маёра Ігара Азаронка агучаны выканальнікам абавязкаў старшыні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду Уладзімерам Давыдавым 12 сьнежня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Справа ў адносінах да Азаронка і грамадзяніна Расеі Машкаўцана слухалася ад 25 кастрычніка. Азаронак абвінавачваўся ў крымінальных злачынствах, сярод якіх атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры і незаконныя дзеяньні ў адносінах да боепрыпасаў.
Машкаўцану закідваецца саўдзел у злачынстве і падбухторваньне да атрыманьня хабару. Што канкрэтна інкрымінуецца абвінавачаным — трымаецца ў таямніцы.
Высокапастаўлены генэрал быў затрыманы на наступны дзень пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў, а на пачатку студзеня 2011 году прэзыдэнцкім указам вызвалены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі.
Анатоль Лябедзька: «Азаронак ў „амэрыканцы“ трымаўся цалкам прыстойна»
«Я сядзеў у сьледчым ізалятары КДБ, калі там быў Азаронак, а таксама сядзеў зь людзьмі, якія былі зь ім раней ў адной камэры. Пра Азаронка былі толькі станоўчыя водгукі. Расказвалі, што ў ноч з 19 на 20 сьнежня ён ня спаў, хадзіў туды-сюды і, відаць, чакаў, што будуць перамены. А па-другое, калі я ўжо выйшаў з „амэрыканкі“ і размаўляў зь людзьмі з абароннага ведамства, то чуў наступнае. Сярод іх ходзіць вэрсія, што яшчэ да 19 сьнежня паступіў загад усім падразьдзелам мінбароны быць гатовымі да падаўленьня выступленьняў, але ён адрэагаваў на гэта скрайне нэгатыўна і яму за гэта зрабілі справу, што ён нібыта хабар хацеў атрымаць», — кажа кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, камэнтуючы прысуд генэрал-маёру Ігару Азаронку.
«Ведаю, што ў „амэрыканцы“ ён паводзіў сябе абсалютна прыстойна. Чалавек ён годны і, калі там зьявіліся гэтая „маскі“, зь ім ўзьнікалі вялікія праблемы, бо ён проста адмаўляўся падпарадкоўвацца незаконным загадам».
З афіцыйнай інфармацыі вынікае, што Ігар Аазронак быў арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КДБ 20 сьнежня 2010 году. Між тым, паводле зьвестак, якія атрымаў Анатоль Лябедзька ў «амэрыканцы», былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Ігар Азаронка зьмясьцілі туды да 19 сьнежня. Ужо пасьля 20 сьнежня ўзьнікла афіцыйная вэрсія пра нібыта хабарніцтва былога камандуючага.
Азаронка пазбавілі вайсковага званьня генэрал-маёр. Ён павінен сплаціць 138 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.
Другога фігуранта крымінальнай справы Андрэя Машкаўцана асудзілі на 6 гадоў.
Прысуд у справе былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі, генэрал-маёра Ігара Азаронка агучаны выканальнікам абавязкаў старшыні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду Уладзімерам Давыдавым 12 сьнежня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Справа ў адносінах да Азаронка і грамадзяніна Расеі Машкаўцана слухалася ад 25 кастрычніка. Азаронак абвінавачваўся ў крымінальных злачынствах, сярод якіх атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры і незаконныя дзеяньні ў адносінах да боепрыпасаў.
Машкаўцану закідваецца саўдзел у злачынстве і падбухторваньне да атрыманьня хабару. Што канкрэтна інкрымінуецца абвінавачаным — трымаецца ў таямніцы.
Высокапастаўлены генэрал быў затрыманы на наступны дзень пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў, а на пачатку студзеня 2011 году прэзыдэнцкім указам вызвалены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі.
Your browser doesn’t support HTML5