Калядзіна: працэнтныя стаўкі маюць быць вышэйшыя за інфляцыю

  • БелаПАН
Міжнародны валютны фонд адмовіўся разглядаць у бягучым годзе выдзяленьне Беларусі крэдыту. Чаму? Ці падзяляе пэрсанал фонду задачы, якія пастаўлены ў Беларусі на 2012 год? Ці зможа краіна спыніць інфляцыю і плаціць па даўгах? На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Беларускія ўлады на будучы год паставілі задачу павялічыць ВУП на 5-5,5%. Між тым, раней беларускі ўрад, асьцерагаючыся магчымых адмоўных наступстваў, прапаноўваў усталяваць рост ВУП на мінімальным узроўні. На ваш погляд, высокія тэмпы росту ВУП зьяўляюцца пагрозай для стабільнасьці беларускай эканомікі ў будучым годзе?

Калядзіна: Вядома, нам бы хацелася бачыць, каб беларуская эканоміка расла ўстойліва і хутка разьвівалася. Але ў дадзеным выпадку хацелася б зразумець, што дасьць магчымасьць забясьпечыць эканамічны рост на узроўні 5-5,5%.

Тэарэтычна такі рост можа забясьпечыць альбо ўнутраны попыт, альбо попыт на беларускія тавары на зьнешніх рынках. Вялікі станоўчы уплыў на павелічэньне чыстага беларускага экспарту (перавышэньне экспарту над імпартам) аказала ў бягучым годзе дэвальвацыя беларускага рубля. Яна прывяла да таго, што канкурэнтаздольнасьць беларускіх тавараў на зьнешніх рынках вырасла, што дазволіла павялічыць экспарт. Ці магчыма павелічэньне беларускага экспарту ў будучым годзе? Зьнешнеэканамічная сытуацыя пагаршаецца, і гэта азначае, што попыт на беларускія тавары і паслугі наўрад ці будзе істотна расьці ў 2012 годзе.

стымуляваньне ўнутранага попыту ў цяперашняй беларускай сытуацыі недапушчальна.
Write your quote footer here...

Адначасова з гэтым мы лічым, што стымуляваньне ўнутранага попыту ў цяперашняй беларускай сытуацыі недапушчальна. Чаму? Беларуская эканоміка знаходзіцца ва ўмовах высокай інфляцыі, што выклікана моцнымі інфляцыйнымі чаканьнямі. Таму, калі ўлады з мэтай стымуляваньня ўнутранага попыту будуць праводзіць недастаткова жорсткую грашова-крэдытную і бюджэтна-падатковую палітыку і стануць павышаць даходы насельніцтва, то гэта прывядзе да раскручваньня інфляцыйных сьпіралі.

Беларусь з мэтай стрымліваньня інфляцыі прыняла рашэньне вярнуцца да дзяржаўнаму рэгуляваньню цэн. Ці здольныя такія меры, на ваш погляд, замарудзіць інфляцыйныя працэсы ў краіне?

Калядзіна: У палітыкі рэгуляваньня цэн існуюць сур’ёзныя рызыкі. Узмацненьне жорсткасьці адміністрацыйнага рэгуляваньня цэн не дазволіць зьнізіць інфляцыйныя чаканьні. Калі спажывец ведае, што цана на алоўкі, да прыкладу, сёньня абмяжоўваецца, то ў яго няма ніякай упэўненасьці, што цана на іх не ўзрасьце празь месяц.

Адпаведна, у насельніцтва захоўваюцца інфляцыйныя чаканьні. У такой сытуацыі спажыўцы схільныя да вялікіх тратаў і меншых зьберажэньняў, што правакуе рост цэн. Таму адміністрацыйнае рэгуляваньне коштаў, на мой погляд, не зьяўляецца канструктыўным рашэньнем узьніклай праблемы.

Якія меры маглі б рэальна зьнізіць інфляцыю?

працэнтныя стаўкі на фінансавым рынку павінны быць станоўчыя ў рэальным выражэньні, гэта значыць вышэй за ўзровень інфляцыі. Фінансаваньне дзяржпраграм павінна быць абмежавана
Write your quote footer here...

Калядзіна: Зьніжэньне інфляцыі магчыма толькі шляхам зьніжэньня інфляцыйных чаканьняў, а для гэтага патрабуецца пакет мер, якія пераканалі бы усіх, што для ўраду самае важнае на дадзены момант — гэта зьнізіць інфляцыю. Дадзены пакет мер азначае правядзеньне жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Гэта мяркуе, што працэнтныя стаўкі на фінансавым рынку павінны быць станоўчыя ў рэальным выражэньні, гэта значыць вышэй за ўзровень інфляцыі. Фінансаваньне дзяржпраграм павінна быць абмежавана, што ўжо робіцца. Бюджэтна-падатковая палітыка і палітыка даходаў (заработнай платы) павінна быць цьвёрдай.

Чаму працэнтныя стаўкі павінны знаходзіцца на станоўчым узроўні? У цяперашніх умовах пазычальнікам выгадна займаць рублёвыя рэсурсы. Яны бачаць, што рэальныя працэнтныя стаўкі знаходзяцца ў адмоўным значэньні (ніжэй за ўзровень інфляцыі), і разумеюць, што выручкі, якая будзе атрымана ў будучыні, зь лішкам хопіць для вяртаньня ўзятых абавязаньняў. Адпаведна, цяперашняя сытуацыя стварае дадатковы попыт на крэдытныя рэсурсы.

Зь іншага боку, той факт, што стаўкі па дэпазытах адмоўныя ў рэальным выражэньні (ніжэй інфляцыі), не стымулюе насельніцтва да зьберажэньняў сродкаў. Таму ў дадзенай сытуацыі насельніцтва схільнае не рабіць зьберажэньні, а траціць свае грошы на спажывецкім рынку, што толькі правакуе рост цэн.

Паводле дадзеных Нацбанку, ураду і Цэнтрабанку, у 2012-2014 гадах трэба будзе выплаціць 8,9 млрд. даляраў для пагашэньня зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў. З улікам павольных прыватызацыйных працэсаў у Беларусі ў назіральнікаў узьнікаюць сумневы адносна здольнасьці нашай краіны плаціць па даўгах. Беларусь можа разьлічваць на атрыманьне крэдыту МВФ для пагашэньня наяўных абавязаньняў?

Калядзіна: Прапаную падзяліць гэтае пытаньне на дзьве часткі. Першае пытаньне, як разумею, ці зможа Беларусь абслугоўваць свае зьнешнія абавязаньні? Улады сваімі дзеяньнямі даюць зразумець, што яны цьвёрда маюць намер абслугоўваць свае абавязаньні, і ў гэтым у нас няма сумневаў. Беларусь зможа вярнуць усе свае абавязкі своечасова і цалкам, калі прыярытэтам стане макраэканамічная стабілізацыя, у тым ліку скарачэньне дэфіцыту па рахунку бягучых апэрацый аплатнага балянсу і нарошчваньне золатавалютных рэзэрваў.

Што датычыцца новай праграмы з Фондам, то, як я ўжо заўважыла, нам неабходна быць упэўненымі ў цьвёрдасьці намераў уладаў, у тым ліку на самым высокім узроўні, па правядзеньні палітыкі макраэканамічнай стабілізацыі і рэформаў. Прычым новая праграма будзе мець посьпех толькі ў тым выпадку, калі гэтая палітыка будзе ініцыяваная ўладамі.