Судзьдзя Цэнтральнага раёнyага суду Менску Аляксандар Хадановіч пакараў праваабронцу і шматдзетную маці Тацьцяну Гацуру-Яворскую штрафам 700 тысячаў рублёў за пратэст супраць сьмяротнага пакараньня, вынесенага зьвінавачаным за выбух у мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Тацьцяну Гацуру-Яворскую зьвінавацілі паводле артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, калі яна несла пісьмовы зварот да прэзыдэнта з двума непаўнагадовымі сынамі і самаробным плякатам.
Тацьцяну затрымалі ранкам двое пераапранутых міліцыянтаў, прыпільнаваўшы жанчыну каля дому. Гэта адбылося праз два дні пасьля спробы пісьмовага звароту да кіраўніка краіны. Разам зь дзевяці- і дзесясяцігадовым Альгердам і Кастусём — яна несла ліст і самаробны плякат-запыт: хто гарантуе жыцьцё маім дзецям — Тацьцяна мае траіх і чакае чацьвёртае дзіця:
«Мы пад’ехалі з мужам да пад’езда, выйшлі з машыны і раптам зьявіліся два чалавекі, якія здалёк паказалі пасьведчаньні, што яны супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС і прапанавалі прайсьці зь імі на гутарку. Папярэдзілі, што калі я не пагаджуся, то яны будуць выкарыстоўваць сілу. Але я ўсё роўна сказала, што сама не пайду, што калі хочаце, то нясіце. І яны мяне на руках аднесьлі і паклалі ў машыну. Больш за ўсё я баялася за свайго ненароджанае дзіця, але дзякаваць Богу, усё добра».
Тацьцяна кажа, што пасьля затрыманьня яе адвезьлі ў Цэнтральны райадзьдзел міліцыі, забаранілі зьвязацца з роднымі, адабралі мабільны тэлефон і адправілі зь яго СМС невядомага зьместу і невядомаму адрасату. Адначасова на тэлефон праваабаронцы Алены Танкачовай прыйшло паведамленьне з тэлефона Тацьцяны, што яна знаходзіцца у судзе на вуліцы Сямашка. У выніку праваабаронцы доўга шукалі яе месцазнаходжаньне, кажа адзін зь іх Аляксей Казьлюк:
«Наколькі я разумею, гэта і была СМС з тэлефона Тацьцяны, у якой паведамлялася, што яе вязуць на вуліцу Сямашкі, дзе Ленінскі і Кастрычніцкі суд. Гэтае паведамленьне і накіравала нас на вуліцу Сямашка, а насамрэч яна была ў райадзьдзеле і судзе Цэнтральнага раёну».
Тацьцяна Гацура-Яворская прызнала, што парушыла дзейнае заканадаўства, але зрабіла гэта вымушана, бо яно не бароніць правы і свабоды грамадзянаў. Суд над ёй доўжыўся некалькі хвілін: судзьдзя Аляксандар Хадановіч патлумачыў, што праводзіць паседжаньне паводле скарочанага варыянту, а таму не прыняў да ўвагі скаргі на неправамерныя дзеяньні міліцыянтаў падчас затрыманьня і прысудзіў шматдзетнай маці 700 тысячаў штрафу. Праваабаронца Натальля Манькоўская, якая прысутнічала ў судзе гэтак пракамэнтавала адбытае:
«З гледжаньня міжнароднага права тут, канечне, мноства парушэньняў. Бо Тацьцяна мела права выказаць свой пратэст і вось гэтыя дзеяньні — яны, натуральна, рэпрэсыўныя у адносінах да яе».
Тацьцяна Гацура-Яворская была пакараная штрафам у дзень, калі ёй споўніўся 31 год, а таксама ў дзень, калі мэдыкі меліся ёй паведаміць — хлопчыка ці дзяўчынку яна мае нарадзіць.
Праваабаронца Тацяна Равяка ўхваліла ўчынак сваёй калегі Тацяны Гацуры, якая 6 сьнежня выйшла разам зь дзецьмі да адміністрацыі з пратэстам супроць сьмяротнага пакараньня, а праз 3 дні была затрыманая і адвезеная за гэта ў суд.
«Менавіта пра сваіх дзяцей яна і думала, калі брала сваіх дзяцей туды, да адміністрацыі. Мы ўсе ў гэтай краіне безабаронныя, і праваабаронцы змагаюцца таксама і за сябе, за жыцьці і бясьпеку сваіх дзяцей. У тым ліку, змагаюцца і за права выказвацца, найперш тым, што самі выказваюцца. Правы чалавека, пра якія кажуць праваабаронцы, не існуюць адарвана ад саміх праваабаронцаў. Іх ўчынкі прадыктаваныя іх жыцьцём, думкамі і марамі».
«Мы пад’ехалі з мужам да пад’езда, выйшлі з машыны і раптам зьявіліся два чалавекі, якія здалёк паказалі пасьведчаньні, што яны супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС і прапанавалі прайсьці зь імі на гутарку. Папярэдзілі, што калі я не пагаджуся, то яны будуць выкарыстоўваць сілу. Але я ўсё роўна сказала, што сама не пайду, што калі хочаце, то нясіце. І яны мяне на руках аднесьлі і паклалі ў машыну. Больш за ўсё я баялася за свайго ненароджанае дзіця, але дзякаваць Богу, усё добра».
Тацьцяна кажа, што пасьля затрыманьня яе адвезьлі ў Цэнтральны райадзьдзел міліцыі, забаранілі зьвязацца з роднымі, адабралі мабільны тэлефон і адправілі зь яго СМС невядомага зьместу і невядомаму адрасату. Адначасова на тэлефон праваабаронцы Алены Танкачовай прыйшло паведамленьне з тэлефона Тацьцяны, што яна знаходзіцца у судзе на вуліцы Сямашка. У выніку праваабаронцы доўга шукалі яе месцазнаходжаньне, кажа адзін зь іх Аляксей Казьлюк:
«Наколькі я разумею, гэта і была СМС з тэлефона Тацьцяны, у якой паведамлялася, што яе вязуць на вуліцу Сямашкі, дзе Ленінскі і Кастрычніцкі суд. Гэтае паведамленьне і накіравала нас на вуліцу Сямашка, а насамрэч яна была ў райадзьдзеле і судзе Цэнтральнага раёну».
Тацьцяна Гацура-Яворская прызнала, што парушыла дзейнае заканадаўства, але зрабіла гэта вымушана, бо яно не бароніць правы і свабоды грамадзянаў. Суд над ёй доўжыўся некалькі хвілін: судзьдзя Аляксандар Хадановіч патлумачыў, што праводзіць паседжаньне паводле скарочанага варыянту, а таму не прыняў да ўвагі скаргі на неправамерныя дзеяньні міліцыянтаў падчас затрыманьня і прысудзіў шматдзетнай маці 700 тысячаў штрафу. Праваабаронца Натальля Манькоўская, якая прысутнічала ў судзе гэтак пракамэнтавала адбытае:
«З гледжаньня міжнароднага права тут, канечне, мноства парушэньняў. Бо Тацьцяна мела права выказаць свой пратэст і вось гэтыя дзеяньні — яны, натуральна, рэпрэсыўныя у адносінах да яе».
Тацьцяна Гацура-Яворская была пакараная штрафам у дзень, калі ёй споўніўся 31 год, а таксама ў дзень, калі мэдыкі меліся ёй паведаміць — хлопчыка ці дзяўчынку яна мае нарадзіць.
Your browser doesn’t support HTML5
Праваабаронца Тацяна Равяка: «Мы ўсе ў нашай краіне безабаронныя»