Сёньня беларускія і замежныя праваабаронцы спрабавалі перадаць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі скрынкі, у якіх знаходзяцца 165 тысяч подпісаў грамадзянаў 30 краін сьвету. Гэтыя людзі заклікаюць кіраўніка Беларусі скасаваць сьмяротнае пакараньне альбо ўвесьці мараторый на яго выкананьне. Але ў адміністрацыі адмовіліся прыняць гэтыя подпісы, параіўшы перадаць іх поштай.
Дасьледчыца арганізацыі «Міжнародная амністыя» Гэза МакГіл зь Вялікай Брытаніі перакананая, што ў беларускіх уладаў зараз вельмі спрыяльны час, каб адмовіцца ад сьмяротна пакараньня:
«Мы бачылі на прыкладзе судовай справы супраць Канавалава і Кавалёва, што грамадзкая думка ўсё ж пачынае супярэчыць ужываньню сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Нават некаторыя ахвяры тэракту, выступаючы ў судзе, сумняваліся ў яго справядлівасьці. Усё больш і больш краін адмаўляюцца ад ужываньня пакараньня сьмерцю. І мы спадзяемся, што і Беларусь адмовіцца ад яго.
Тут заўжды ёсьць небясьпека пазбавіць жыцьця невінаватага чалавека. Таму што нідзе ў сьвеце няма судовай сыстэмы, якая можа на 100% гарантаваць, што не бывае судовых памылак».
Гэза МакГіл таксама заявіла, што сьмяротнае пакараньне «гэта яшчэ і катаваньне родных асобы, якую пазбаўляюць жыцьця»:
«Камітэт па правах чалавека пры ААН ужо прызнаў, што сакрэтнасьць вакол сьмяротнага пакараньня ў Беларусі зьяўляецца катаваньнем для родных, найперш для маці. Яны нават не атрымліваюць труп свайго дзіцяці, ня могуць правесьці пахаваньне. І для іх гэта вельмі моцныя псыхалягічныя пакуты».
Заключэньне камітэту ААН ужо дайшло да афіцыйных уладаў Беларусі. Гэта пацьвердзіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных:
«Мы атрымалі заключэньне экспэртаў камітэту ААН па катаваньнях. Яно будуць перададзена зацікаўленым і кампэтэнтным органам для ацэнкі і канчатковых заключэньняў».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч спадзяецца, што інфармацыю пра атрыманьне подпісаў супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта перададуць кіраўніку дзяржавы:
«Ён мае права сваім указам увесьці мараторый на выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня ў краіне. Каб адмяніць такое пакараньне цалкам, патрэбна правесьці адпаведны закон праз Нацыянальны сход. А для мараторыя дастаткова ўказа.
У прынцыпе прававы мэханізм мараторыя альбо адмены пакараньня сьмерцю выкладзены ў рашэньні Канстытуцыйнага суду 2004 года. Там адзначаецца, што ў Канстытуцыі сьмяротнае пакараньне разглядаецца як справа часовая і дзейнічае да яго адмены. Гэта азначае, што для мараторыя і нават адмены сьмяротнага пакараньня неабходнасьці ў рэфэрэндуме няма».
Тут заўжды ёсьць небясьпека пазбавіць жыцьця невінаватага чалавека. Таму што нідзе ў сьвеце няма судовай сыстэмы, якая можа на 100% гарантаваць, што не бывае судовых памылак».
Гэза МакГіл таксама заявіла, што сьмяротнае пакараньне «гэта яшчэ і катаваньне родных асобы, якую пазбаўляюць жыцьця»:
«Камітэт па правах чалавека пры ААН ужо прызнаў, што сакрэтнасьць вакол сьмяротнага пакараньня ў Беларусі зьяўляецца катаваньнем для родных, найперш для маці. Яны нават не атрымліваюць труп свайго дзіцяці, ня могуць правесьці пахаваньне. І для іх гэта вельмі моцныя псыхалягічныя пакуты».
Your browser doesn’t support HTML5