Расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў, які бярэ ўдзел у акцыях пратэсту ў Маскве супраць фальшаваньня парлямэнцкіх выбараў, параўноўвае расейскае і беларускае кіраўніцтва і іх мэтады.
http://www.svaboda.org/externalaudio-FLRM/Audio/335833.html
Вы былі затрыманы падчас пратэстаў на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве. Беларускія слухачы добра ўяўляюць, як затрымліваюць у Менску. Як гэта адбываецца ў Маскве?
Пуцін — гэта вучань Лукашэнкі, розьніцы ніякай. Мяне 10 чалавек атачылі, не выстаўляючы ніякіх абвінавачаньняў, пасадзілі ў паліцэйскі аўтобус, прывезьлі ў пастарунак. Я правёў там палітінфармацыю сярод АМАПаўцаў, яны пакляліся, што ніколі не прагаласуюць за партыю злодзеяў, гэта значыць, за партыю Пуціна, і пасьля гэтага мяне адпусьцілі без тлумачэньня прычын.
За ўчорашні дзень у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне было затрыманы сотні чалавек, якія пратэставалі супраць парушэньняў падчас правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Год таму ў Беларусі прыблізна столькі ж людзей было затрымана пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Больш за сорак чалавек атрымалі турэмныя тэрміны. Пратэсты пасьля выбараў у Расеі пакуль завяршаюцца ня так брутальна, затрыманьнямі, суткамі, але не вялікімі тэрмінамі. Як вы думаеце, ці пойдуць расейскія ўлады па беларускім шляху цалкам?
Абсалютна. Лукашэнка для іх — сьвятло ў вакне, гэта іхны лёс, іх шлях. Скончаць, праўда, кепска, і той, і другі — і Пуцін, і Лукашэнка. Але дзейнічаюць яны абсалютна аднолькава.
У аўторак каля 2 тысячаў чалавек пратэставалі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве супраць парушэньняў падчас парлямэнцкіх выбараў. Як вы лічыце, якая частка расейцаў не падтрымлівае дзейную ўладу? Ці праводзіліся сацыялягічныя дасьледаваньні, вынікам якіх можна давяраць?
Партыя махляроў і злодзеяў набрала 30 %, яны прыпісалі сабе 13 мільёнаў галасоў, менавіта таму народ выходзіць на вуліцы. У іх больш ня будзе такой большасьці, Пуціна ненавідзяць, асабліва ў Маскве, таму пэрспэктывы ў яго сумныя.
Сёньня экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заклікаў правесьці новыя выбары ў Дзяржаўную Думу Расеі, адзін зь лідэраў руху «Яблык» Рыгор Яўлінскі прапанаваў абраным дэпутатам здаць свае мандаты. Не спыняюцца пратэсты на вуліцах. На ваш погляд, што можа паўплываць на ўлады, каб былі праведзены новыя выбары? Вуліца, рэакцыя захаду, заявы аўтарытэтных палітыкаў?
Гэтыя выбары сфальшаваныя, яны скралі 13 мільёнаў галасоў, выбары трэба адмяняць, трэба рэгістраваць апазыцыйныя партыі, праводзіць новыя выбары. Міхал Сяргеевіч мае рацыю.
Як гэтыя пратэсты могуць паўплываць на хаду прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі, якая ўжо пачалася?
У Пуціна шанцаў сумленна выйграць выбары няма. Ён будзе вымушаны ўкідваць не 13 мільёнаў галасоў, а 20-25. Ён паўтарае лёс усіх дыктатараў, ён будзе пракляты, яго будзе ненавідзець народ, яго зрынуць.
Як вы ацэньваеце акцыі пракрамлёўскіх моладзевых рухаў, якія праходзяць паралельна з пратэстамі апазыцыі? Ці яны эфэктыўныя?
Ім заплацілі грошы, ім ад 14 да 16 — гэта такая «ликующая гопота», палітычныя «фрыкі», на якіх у Расеі ніхто ўвагі не зьвяртае.
Я сёньня пікетаваў Пятроўку, 38 з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. Я зьбіраюся выходзіць у суботу на плошчу Рэвалюцыі, але Пуцін сёньня заявіў, што плошча Рэвалюцыі тэрмінова мае патрэбу ў рамонце, і яе сёньня закрылі на рамонт, хаця мяркуецца, што на плошчы будуць дзясяткі тысяч мітынгоўцаў.