Усіх пасадзяць

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты спрачаюцца пра чарговыя затрыманьні, арышты і суды.



Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка. Усіх пасадзяць. 7.12.2011



Саўка:
Грыша, Грыша —
Ну, скажы жа:
На храна нам Рым з Парыжам,
Есьлі есьць у нас сваё —
Расьсьцілаецца жніўё,
Разрастаецца жыльё,
Сабіраецца БелАЗ,

Грышка:
Забаўляецца спэцназ,
У аўтазакі грузіць нас.

Саўка:
Безапасна, чотка, чыста...

Грышка:
Пасадзілі анархістаў,
А цяпер нацболы сядуць,
Будзе суд ім на Каляды...

Саўка:
Я ня слышаў а нацболе...
Эта спорт какой-та, што лі?
Впрочэм, што? Няважна, впрочэм.
Очэнь чыста, чыста очэнь.
Есьць для жызьні ўсё, што нада...

Грышка:
Пасадзілі кандыдатаў,
Сеў і праваабаронца,
Што правы абараняў іх...

Саўка:
А пайшоў ты, Грышка, на фіг!
Нет ні грама пазтціва
У рэчах тваіх праціўных!
Тока крыціка тупая,
Тока лаяць, тока хаяць,
То не здрова, цо занадта.
Пасадзілі, значыт нада!
Я сматру, што загрыміш ты
Да сваіх нацболаў, Грышка,
Есьлі будзеш дальшэ гаўкаць...

Грышка:
І цябе пасадзяць, Саўка.