Ад 5 сьнежня ў дзіцячых садках удвая падвышаны кошт за аплату харчаваньня дзяцей. Кіраўніцтва дашкольных навучальных установаў заяўляе, што гэта дазволіць палепшыць штодзённае мэню. Бацькі дзяцей ня маюць пэўнасьці, ці якасьць харчаваньня малых залежыць выключна ад грошай.
Аплата харчаваньня ў дзіцячых садах дыфэрэнцаваная — штодзённыя выдаткі для наведнікаў ясельных групаў раней складалі 5930 рублёў, а зараз 11. 430 рублёў. За старэйшых дзяцей давядзецца плаціць 14 160 рублёў штодня. Намесьніца загадчыцы садка № 314 Ірына Трушынская кажа, што вышэйшыя кошты ўжо зараз дазволілі палепшыць рацыён харчаваньня дзяцей:
«І сокі будзем даваць, і яблыкі, і тварог часьцей. І рыбу, і мяса ў тым ліку, ўвечары пачалі замаўляць — па грашах будзем глядзець. Дзіця ж павінна паесьці, бо ня ўсе бацькі могуць добра пакарміць дзіця — за садок заплацілі, а больш і ня могуць. А па-другое — на ноч жа дзіця шмат і не накорміш, таму трэба, каб яно добра харчавалася ў садку. Праўда, ёсьць, канечне, дзеці, якія добра ядуць, а некаторыя і не...».
Ад 5 сьнежня выдаткі на харчаваньне аднаго дзіцяці ў садку складаюць 120-125 тысячаў рублёў. Для шматдзетных сем’яў такія траты сталі б адчувальнымі, калі б не адпаведныя зьніжкі. Але бацькі ня ўпэўненыя, што якасьць харчаваньня залежыць выключна аб памеру аплаты.
Гаворыць шматдзетная маці Тацьцяна Карпіловіч, якая водзіць у садок траіх дзяцей: «Я думаю, што кошты ні на што не паўплываюць. Усё залежыць ад таго, як у кожным садку пастаўленая праца. Калі яна пастаўлена так, што дзеці атрымоўваюць тое, што ім належыць, то яно так і будзе. А калі ў садку крадуць, то так і будзе незалежна ад коштаў — гэта па-першае. А па-другое — у бацькоў няма выбару, бо не карміць дзіця ў дзіцячым садку ці школе — гэта немагчыма».
Жыхарка Менску Дар’я Каткоўская водзіць у старэйшую групу садка пяцігадовага сына. Яна кажа, што бацькоў уражвае перадусім ня новы памер аплаты харчаваньне, а тое, што падвышэньне коштаў, як заўжды, робіцца неспадзявана, без уліку меркаваньня бацькоў і патрэбаў малых дзяцей.
Дар’я Каткоўская: «Як заўсёды, усё ў нашай краіне адбываецца неспадзявана — ніхто ні пра што не папярэджваў, што падвышаюцца кошты, а тым больш ня раіўся з намі на гэтую тэму. Калі мы ўпершыню атрымалі гэтыя новыя рахункі, то зьдзівіліся і я нават падышла да выхавацелькі высьветліць чаму мы раптам павінныя плаціць удвая больш. Акрамя таго, дзеці маюць вельмі розныя густы. Да прыкладу, пачалі даваць дзецям садавіну, а мой сын яе ня есьць. Ну, але добра, што іншым дзецям даюць... Ніхто з бацькоў асабліва не абураўся, бальшыня паставіліся з разуменьнем, магчыма, таму, што гэта для дзяцей, а для дзяцей нічога ня шкода. А зь іншага боку.... Беларусы ўсё прымаюць па прынцыпу, «мо так і трэба...».