Ярмошына: «Парлямэнцкія выбары ўвесну 2012 году — гэта лухта»

«Лухтой» назвала паведамленьне некаторых расейскіх мэдыяў пра тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца ня ўвосень, а ўвесну 2012 году старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына:

«Я па сваёй пасадзе ў першую чаргу валодаю той інфармацыяй, якая тычыцца выбараў — сказала яна сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода. — І я ня ведаю, ад каго зьявілася інфармацыя пра перанос выбараў. Мне падаецца, што гэтым толькі запалохваюць патэнцыйных удзельнікаў парлямэнцкіх выбараў. Падобных намераў дакладна няма. Можа, гэта такая вутка, каб праверыць нашу рэакцыю, пачуць адказ?».