Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты спрачаюцца пра тое, ці варта ехаць у эміграцыю, бо жыць у Беларусі аднаму становіцца страшна, а другому – «чыста і стабільна».
Грышка:
Мой брат з радзімы зьехаў аж у Штаты.
Гаворыць жонка: «Можа й мы за братам?»
Апошнім часам жыць рэальна страшна
У гэтай самай сінявокай нашай.
Саўка:
Саўсем ня страшна, чыста і стабільна.
І наша Беларусь даўжна быць сільнай –
Нарашчваць год ад года абароты.
Ну, словам, гасударства для народа.
Грышка:
Ідзеш ці едзеш – усяго баісься.
АМАПавец, спэцназавец, ДАІшнік
Трапляюцца насустрач вельмі часта.
Гляджу на іх – не адчуваю шчасьця.
Саўка:
Сястра мая уехала у Польшу.
Тры года там сядзіць, а можа, большэ?
Всё страшна ў етай Польшы даражае.
Чыво ана назад не прыяжджае?
Грышка:
Таму што жыць цяпер рэальна страшна
У гэтай самай сінявокай нашай.
У краму можна тут па нешта выйсьці
І раптам апынуцца ў вязьніцы.
Саўка:
Да ладна, Грыша! Ты апяць згушчаеш.
Зіма падкралась, вось ты і скучаеш.
Сагрэй душу румашкай каньяку,
Пячаль і улятучыцца – ку-ку!
Грышка:
Ды колькі ўжо народу пазьяжджала!
Ад’езд іх не заўважыла дзяржава.
Дык што рабіць – зьяжджаць ці заставацца?
Тут ёсьць натоўп, але ня ўзьнікла нацыя.
Саўка:
Ты, Грыша, гаварыш такія вешчы,
Бо думаеш, што ты, наверна, вешчы.
Но как ты, Грышка, можаш быць умнейшы
Чэм беларускі наш савет старэйшын?
(Парламент я імеў в віду, канешна).
А прызідзент вапшчэ у нас сьвяцейшы!
Надзеюсь, што он правіць будзе вечна.
Грышка:
Тады дакладна трэба ў эмігрэйшан.
Your browser doesn’t support HTML5
Грышка:
Мой брат з радзімы зьехаў аж у Штаты.
Гаворыць жонка: «Можа й мы за братам?»
Апошнім часам жыць рэальна страшна
У гэтай самай сінявокай нашай.
Саўка:
Саўсем ня страшна, чыста і стабільна.
І наша Беларусь даўжна быць сільнай –
Нарашчваць год ад года абароты.
Ну, словам, гасударства для народа.
Грышка:
Ідзеш ці едзеш – усяго баісься.
АМАПавец, спэцназавец, ДАІшнік
Трапляюцца насустрач вельмі часта.
Гляджу на іх – не адчуваю шчасьця.
Саўка:
Сястра мая уехала у Польшу.
Тры года там сядзіць, а можа, большэ?
Всё страшна ў етай Польшы даражае.
Чыво ана назад не прыяжджае?
Грышка:
Таму што жыць цяпер рэальна страшна
У гэтай самай сінявокай нашай.
У краму можна тут па нешта выйсьці
І раптам апынуцца ў вязьніцы.
Саўка:
Да ладна, Грыша! Ты апяць згушчаеш.
Зіма падкралась, вось ты і скучаеш.
Сагрэй душу румашкай каньяку,
Пячаль і улятучыцца – ку-ку!
Грышка:
Ды колькі ўжо народу пазьяжджала!
Ад’езд іх не заўважыла дзяржава.
Дык што рабіць – зьяжджаць ці заставацца?
Тут ёсьць натоўп, але ня ўзьнікла нацыя.
Саўка:
Ты, Грыша, гаварыш такія вешчы,
Бо думаеш, што ты, наверна, вешчы.
Но как ты, Грышка, можаш быць умнейшы
Чэм беларускі наш савет старэйшын?
(Парламент я імеў в віду, канешна).
А прызідзент вапшчэ у нас сьвяцейшы!
Надзеюсь, што он правіць будзе вечна.
Грышка:
Тады дакладна трэба ў эмігрэйшан.