30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў шэрагу выбухаў, у тым ліку ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску сёлета 11 красавіка. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Сваімі ўражаньнямі ад працэсу і ад сёньняшняга выраку з Радыё Свабода падзяліўся падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валер Костка.
Знаткевіч: Наколькі ўважліва вы сачылі за працэсам і якія вашы ўражаньні?
Костка: Гэта справа вельмі рэзанансная, таму я сачыў за ёй уважліва. Прычым сачыў ня толькі па незалежных крыніцах, але і па афіцыйных сродках масавай інфармацыі, каб бачыць кантраст і розьніцу, хто на чым акцэнтуе ўвагу.
Знаткевіч: Ці пераканалі вас аргумэнты абвінавачаньня?
Костка: Шчыра скажу, што аргумэнты мяне не пераканалі. Прычым ня самі аргумэнты, колькі адказы на самыя вострыя пытаньні, якія ўзьнікалі і па ходзе сьледзтва і па ходзе судовага разьбіраньня. На маю думку, шмат што засталося недаказанае. Сумненьне ў мяне ўзьнікла пасьля інтэрвію Зайцава, якое ён даў 12 або 13 сакавіка. Было дзіўна, чаго гэта старшыня КДБ бязь сьледзтва пачынае даваць камэнтары. На маю думку, гэта была спроба аказаць уплыў на фармаваньне грамадзкай думкі... Я пачаў больш уважліва сачыць за расьсьледаваньнем, і дэталі, якія больш бачныя для прафэсійнага вока, пачалі ўсплываць. І, адпаведна, дэталі тыя пачалі пераконваць мяне, што тут нешта ня так... Напрыклад, я паводле першай адукацыі, інжынэр па піратэхніцы, пірааўтаматыцы, выбуховых рэчывах і ракетных палівах. Раней я мог прафэсійна вырабляць усе гэтыя рэчывы, але калі б мне цяпер загадалі зрабіць гэтыя рэчывы ў тых умовах, як гэта было прадстаўлена на судзе, я б ня змог...
Знаткевіч: З таго, што казалі прадстаўнікі абароны, ці падалося вам нешта пераканаўчым — да прыкладу, аргумэнты пра мантаж відэа, пра тое, што на сумцы то зьяўляецца, то зьнікае эмблема, што няма сьлядоў выбухоўкі на адзеньні абвінавачаных?
Костка: Я не магу даць адназначнага адказу на пытаньне, ці верагодна, каб сьлядоў выбухоўкі не засталося на адзеньні. Пры гэтых умовах, калі выбух адбыўся, часьцінкі павінны быць на адзеньні, ён жа быў на плятформе непадалёк, калі адбыўся выбух. Калі вырабляў, таксама — там жа не было ніякіх выцяжак, я ж ведаю, як гэта робіцца ў спэцыяльна прыстасаваных боксах. А тут памяшканьне паўтара-на паўтара, з майго пункту погляду як хіміка, гэта немагчыма, фактычна.
Знаткевіч: Суд таксама вырашыў зьнішчыць шэраг рэчавых доказаў — флэш-карты і сім-карты, знойдзеныя па месцы пражываньня абвінавачаных. Дарэчы раней суд адмовіўся разглядаць гэтыя карты на працэсе. Наколькі гэта стандартная працэдура, што частка рэчавых доказаў зьнішчаецца пасьля прысуду?
Костка: Справа не ў стандартнасьці працэдуры. Справа ў тым, што суд павінен аб’ектыўна, усебакова і ў поўным аб’ёме разгледзець усе факты і падзеі, якія тычацца гэтага злачынства, і толькі пасьля гэтага ён можа прымаць нейкае рашэньне. Ужо сам факт, што суд прымае рашэньне адмовіцца ад разгляду нечага, зьнішчыць нейкія рэчы, якія маюць дачыненьне да справы, гэта толькі выклікае недавер і падазрэньне да дзеяньняў суду і яго рашэньняў. Суд ня выканаў у гэтым сэнсе сваіх абавязкаў, тут, фактычна, атрымліваюцца дзеяньні, якія падпадаюць пад прыкметы крымінальнага злачынства — гэта заведама неправасуднае рашэньне.
Слухаць гутарку цалкам:

Your browser doesn’t support HTML5