Міжнародны ПЭН-клюб асудзіў прысуд Бяляцкаму

Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу “Пісьменьнікі ў няволі” асудзіў
турэмны вырак Алесю Бяляцкаму.


У паведамленьні гаворыцца:

“24 лістапада 2011 праваабаронца, пісьменьнік і сябар
Беларускага ПЭН-Цэнтру Алесь Бяляцкі быў асуджаны на
чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня
ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Абвінавачаньне, якое
грунтавалася на тым, што Бяляцкі выкарыстоўваў асабістыя
банкаўскія рахункі на атрыманьне фінансаваньня яго праваабарончай
арганізацыі “Вясна”, у дакладзе Эўрапейскага Зьвязу... было названае "палітычна матываваным".

Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу “Пісьменьнікі ў няволі” асуджае
такі турэмны вырак Бяляцкаму, паколькі фінансаваньне атрымлівалася
ім на праваабарончую дзейнасьць, і заклікае да яго неадкладнага
і безумоўнага вызваленьня”.