Паводле эканамістаў, насельніцтва Беларусі не адчуе значнай палёгкі ад зьніжак на цану расейскага газу ў 2012 годзе. Афіцыйны Менск за страту "Белтрансгаза" атрымаў амаль унутрырасейскія цэны на газ. У наступным годзе ён будзе пастаўляцца па 165,6 даляра за тысячу кубамэтраў. Якія гэта будзе мець наступствы для Беларусі?
Афіцыйныя мэдыі ў Беларусі навіну пра падпісаньне газавых пагадненьняў у Маскве суправаджаюць бадзёрымі загалоўкамі –"Упэўнена да важнай мэты". Афіцыйны Менск атрымаў зьнішку на расейскі газ. Але ці азначае гэта, што насельніцтва адчуе паляпшэньне свайго эканамічнага становішча, што павялічацца яго даходы? Эканаміст Леанід Злотнікаў ня бачыць такіх плянаў ва ўрада.
"Гэта будзе недзе каля двух мільярдаў дапамогі беларускай эканоміцы. А таксама дадатковыя паступленьні валюты за акцыі "Белтрансгазу" – 2,5 мільярды даляраў. І яшчэ мільярд крэдыту. Але гэта значна не палепшыць стан эканомікі, бо нам трэба аддаць даўгі ў наступным годзе. Дзяржаўныя прадпрыемствы і камэрцыйныя банкі павінны вярнуць каля 7-10 мільярдаў даляраў. Шмат іншых дзірак у дзяржаве, якія трэба затыкаць. Таму цяжка разьлічваць, што яны радыкальна зьменяць становішча. Але дапамогуць адчуць нейкую палёгку хутчэй для дзяржаўных прадпрыемстваў, чым для ўсяго насельніцтва".
Паводле эканаміста Віктара Цярэшчанкі, цана на газ для грамадзянаў ня будзе паменшаная. А кошт камунальных паслугаў, наадварот, павялічыцца.
"Падпісаньне пагадненьняў па газу на першы погляд выгадна для Беларусі. Але тут жа 100-працэнтны продаж акцый "Белтрансгаза" ставіць залежнасьць Беларусі ад зьнешніх упраўляючых. І гэта цана не зьяўляецца цаной для пакупнікоў газу – суб'ектаў гаспадараньня ў Беларусі. Цана будзе на 10-15% ніжэй за сёньняшні кошт газу. Гэта ня тая радасьць, якая даводзіцца грамадзянам Беларусі. Нібыта 10-15% выйгрышу. Але мы згубілі ўласнасьць. Гэта пэўная страта сувэрэнітэту Беларусі".
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначае, што газавыя пагадненьні даюць магчымасьць Лукашэнку ня толькі перажыць эканамічны крызыс, але і дае яму інструмэнт палітыкі шантажу, якую ён эфэктыўна выкарыстоўваў да прэзыдэнцкай кампаніі.
"Калі зараз Расея моцна нешта дала, то паедуць беларускія эмісары ў Эўропу. Маўляў, бачыце, калі вы хочаце паменшыць гэты напал, то таксама трэба плаціць нейкі кошт. Зноў будзе попыт Лукашэнкі на палітыку двухбаковага шантажу. Мы ж яшчэ ведаем і Лукашэнку: ён сёньня слова даў, а заўтра забраў. Ёсьць спэцыялісты па Лукашэнку як Сікорскі і Вэстэрвэле і яны гэта добра ведаюць".
Паводле лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, Расея ажыцьцяўляе сваю стратэгію на аднаўленьне імпэрыі, Савецкага саюза. Але Беларусі ўсё роўна давядзецца вяртацца да Эўропы.
"Расея будуе эўразійскі цэнтар сілы, каб нароўні гаварыць з Брусэлем, канкураваць. Для Беларусі гэта шлях беспэрспэктыўны, бо мы там будзем пэрыфэрыяй, расейскім пратэктаратам. У такім саюзе мы, безумоўна, будзем недэмакратычнай краінай. І беларускасьці будзе значна менш. І мова, і культура там маюць знана менш пэрспэктываў. Лукашэнка вырашае часовыя праблемы. Ён адкладае вырашэньне беларускай хваробы – несучаснай эканомікі. Катэгарычна не прымаю наш удзел у гэтым. Дыктатура самазахоўваецца замест таго, каб думаць пра пэрспэктывы краіны".
Палітык Вінцук Вячорка адзначае. што ад падпісаных газавых дамоваў адназначна выйграла пуцінская Расея.
"Гэта даўні, халодна разьмеркаваны плян. Гэта вынік заганяньня Лукашэнкі з выкарыстаньнем усіх асаблівасьцяў яго палітыкаваньня ў пастку. У выніку Расея набывае амаль неабмежаваную стратэгічную прастору ў пляне энэргетычнай бясьпекі на ўсёй тэрыторыі Ўсходняй Эўропы, гэта моцна аслабляе ўкраінскія пазыцыі. Па другое, у Беларусі памяншаецца магчымасьць уплыву на расейскую палітку. Гэта павінна трактавацца ў катэгорыях ня проста памылкі. А здачы Расеі беларускага эканамічнага і палітычнага сувэрэнітэту. Адказнасьць за гэта нясе Лукашэнка і яго шматгадовая палітыка.