У Слуцку будуць судзіць за ўлёткі пра Слуцкі збройны чын

У Слуцку на гарадзкім кірмашы затрыманая мясцовая актывістка Марына Дамарад, якая раздавала ўлёткі з абвесткай пра мітынг у гонар чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Мітынг мае адбыцца паводле афіцыйнага дазволу ўладаў каля мясцовага краязнаўчага музэю 27 лістапада. Яго падрыхтоўкай і правядзеньнем займаецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

Не зважаючы на гэта, міліцыянты адабралі ў Марына Дамарад усе ўлёткі і склалі на яе адміністрацыйны пратакол за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. У пастарунку міліцыі ёй таксама ўручылі павестку ў суд, які адбудзецца 16 сьнежня. Пэнсіянэрцы, інваліду другой групы Марыне Дамарад пагражае штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічыняў.