У Вільні каля пасольства Беларусі прайшоў пікет салідарнасьці з праваабаронцам зь «Вясны» Алесем Бяляцкім, асуджаным 24 лістапада на 4,5 году зьняволеньня.
Паводле назіральнікаў, у акцыі бралі ўдзел каля 30 чалавек, у асноўным беларусы, якія мусілі ўцячы з радзімы пасьля падзеяў 19 сьнежня, а таксама грамадзяне Літвы беларускага паходжаньня і актывісты літоўскай Хрысьціянскай партыі. Пікетоўцы трымалі ў руках партрэты Алеся Бяляцкага, а таксама плякаты з патрабаваньнямі вызваленьня праваабаронцы і асуджэньня дыктатуры ў Беларусі.
Пікет у Вільні. Фота HUB.
Удзельнікам акцыі давялося падзяліцца на некалькі групаў, бо літоўскі закон дазваляе несанкцыянаванае правядзеньне пікету групе ня больш як з 9 чалавек. Паводле назіральнікаў, праз вакно амбасады акцыю здымалі на відэа. Да ўдзельнікаў пікету супрацоўнікі амбасады не выходзілі.
Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага прайшоў сёньня й ля будынка беларускага пасольства ў Стакгольме. Акцыю зладзілі праваабарончыя арганізацыі Швэцыі сумесна з швэдзкай філіяй «Міжнароднай амністыі». Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваленьня Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў у Беларусі.
Марцін Угла, старшыня праваабарончай арганізацыі «Östgruppen»: «Мы ведаем, што Алесь Бяляцкі — не злачынца, а наадварот, мужны змагар за правы чалавека. Мы ведаем, што суд над Бяляцкім быў сапраўдным фарсам. І мы ведаем, каго насамрэч трэба садзіць на лаву падсудных — гэта прадстаўнікоў беларускай улады».
Супрацоўнікі пасольства Беларусі выклікалі паліцыю, але швэдзкія паліцыянты на месцы падзей канстатавалі, што пікет мірны, і ня сталі перашкаджаць удзельнікам акцыі.