Напярэдадні судовага паседжаньня, дзе мусіць быць вынесены вырак Алесю Бяляцкаму, на пытаньні Радыё Свабода адказаў юрыст, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
Абламейка: Валянцін, які ваш прагноз? Ці ёсьць хоць нейкія шанцы, што Бяляцкага прызнаюць невінаватым або зьменшаць тэрмін пакараньня?
Стэфановіч: Я думаю, што прысуд будзе зьвязаны з пазбаўленьнем волі і канфіскацыяй маёмасьці з той простай прычыны, што ўлады выдатна ведаюць, што так званая другая кватэра Бяляцкага, якая была набытая намі ў 2000 годзе і ня мае дачыненьня да пэрыяду, разгляданага ў гэтай справе, – гэта офіс праваабарончаму цэнтру «Вясна». Таму я думаю, што ўлады ня ўпусьцяць такую нагоду – цалкам пазбавіць «Вясну» магчымасьці працаваць у Беларусі. Бяз офісу дзейнасьць арганізацыі на пэўны час будзе абцяжараная. Які будзе тэрмін пазбаўленьня волі? Мяркую, што пяць гадоў суд можа й ня будзе выносіць, але ў памеры ад трох да чатырох – цалкам верагодна.
Абламейка: Як цяпер, пасьля арышту Бяляцкага функцыянуе «Вясна»? Я маю на ўвазе, ці працягвае яна далей сваю праваабарончую справу?
Стэфановіч: «Вясна» дзейнічае надалей. Мы дапамагаем асобам, якія зьвяртаюцца да нас. Актыўна працуе наш сайт, мы выстаўляем розную інфармацыю адносна сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, актыўна працуем на міжнародным узроўні, асабліва цяпер, у зьвязку з працэсам Алеся Бяляцкага. Словам, намагаемся працягваць дзейнасьць у звычайным рэжыме, хоць не скажу, што арышт і ізаляцыя Бяляцкага прайшлі незаўважна для нас, бо гэта наш старшыня. Але «Вясна» – гэта не арганізацыя аднаго чалавека. У нас 17 аддзяленьняў у 17-ці гарадах Беларусі. І шмат сяброў, якія падтрымліваюць нас. Таму будзем дзейнічаць столькі, на колькі нас хопіць. Альбо пакуль нас не ізалююць саміх.
Абламейка: І такое ў мяне яшчэ пытаньне маральна-этычнага характару. Літва і Польшча выдалі вашы й Бяляцкага рахункі афіцыйнаму Менску. Ці вы сачылі за расьсьледаваньнем гэтай справы ў Літве? Як вы ўсё гэта перажываеце?
Стэфановіч: Перажываю, канечне, цяжка, таму што гэта, па-першае, стала нагодай для перасьледу нас, па-другое, што можа быць ня менш хвалюе і ўплывае на стан, гэта тая шалёная дэзынфармацыйная хваля, якая пачалася ў краіне напярэдадні суду, калі ўсе раённыя газэты Беларусі надрукавалі адныя й тыя ж артыкулы, калі па тэлебачаньні гавораць пра Алеся і «Вясну»... Не скажу, што гэта праходзіць незаўважна. Хаця за 15 гадоў працы ў праваабарончым цэнтры я ўжо навучыўся не рэагаваць на такія рэчы, бо я ведаю, што я раблю, і што ёсьць тысячы людзей, якія ўдзячныя «Вясьне» за тое, што яна зрабіла. Ну а за расьсьледаваньнем у Польшчы і Літве я асабліва не сачу. Амбасады Літвы і Польшчы выказалі свае прабачэньні ў зьвязку з тым, што адбылося, і спрабавалі нейкім чынам дапамагаць у гэтай сытуацыі маральна. Ну але ёсьць тое, што ёсьць. Алесь за кратамі, над «Вясной» навісла сур'ёзная пагроза яе дзейнасьці.
Цалкам размову можна слухаць тут:

Your browser doesn’t support HTML5