23 лістапада Партызанскі суд Менску пачаў разгляд скаргі намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча адносна штрафу, вынесенага яму падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну. Суд перанёс разгляд скаргі на 2 сьнежня.
Інспэкцыя па падатках і зборах Партызанскага раёну Менску 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэньні па адміністрацыйным артыкуле 13.6 (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).
Стэфановіч адзначыў, што перанос разгляду скаргі зроблены зь незразумелых яму прычын. 2 сьнежня ў гэтым жа судзе а 10 гадзіне, толькі ў іншага судзьдзі, будзе слухацца пазоў падатковай інспэкцыі аб спагнаньні з праваабаронцы падаткаў і пені. А ў 11.30 прызначаны працяг разгляду яго скаргі на пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці, вынесеную падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну.
"Я мяркую, што суд вырашыў сабе спрасьціць жыцьцё. І калі першы працэс пастановіць спагнаць зь мяне гэтую суму, то, у прынцыпе, другі можа спаслацца на гэтае рашэньне. Але я матыву не пачуў, чаму сёньня нельга было справу па сутнасьці разгледзець да канца. Прысутнічалі адразу тры прадстаўнікі падатковай інспэкцыі, якія прадстаўлялі орган, які вынес пастанову аб правапарушэньні. У якасьці менавіта прадстаўніка гэтага органа, што ў мяне выклікае вялікія сумневы адносна таго, ці маглі яны там прысутнічаць. Гэта быў статус прадстаўнікоў гэтага органа, яны не былі сьведкамі. Усе трое яны прысутнічалі ў залі, дапаўнялі адзін аднаго, мелі стасункі паміж сабой падчас працэсу. Я на гэта ўказаў суду. Але мае заўвагі не былі прынятыя да ведама.
Цяпер яны цьвердзяць, што не давалі мне на подпіс блянк пастановы, што гэта ўсяго толькі быў праект, які я ўбачыў на стале. Таму я зрабіў адпаведны запіс у пратаколе. Гэты праект ня меў юрыдычнай сілы. Хаця мне гэты "праект" прадстаўляўся пад подпіс. І я мяркую, што пастанова была фактычна вынесена загадзя — у якой не адлюстраваны ні мае тлумачэньні, ні што іншае. Таму такая пастанова павінна быць адмененая. Пасьля сёньняшняга паседжаньня, мяркую, падзеі будуць разгортвацца інакш. Я ня меў ілюзіяў адносна таго, чым скончацца гэтыя справы. Аднак я буду абскарджваць гэтыя рашэньні ў касацыйных інстанцыях".
Стэфановіч не прызнае сябе вінаватым і абскарджвае пастанову падатковай інспэкцыі ў судзе. 19 кастрычніка ён заявіў:
"Якім чынам яны вызначылі маю форму віны, калі я яшчэ не даваў ніякіх тлумачэньняў па гэтай справе? Потым, калі мне пратакол быў прад’яўлены для азнаямленьня, намесьніца начальніка аддзелу Алена Кутнік мне прапанавала падпісацца на пастанове, ужо вынесенай па маёй справе, дзе мяне прапаноўвалася пакараць 15% ад сумы падатку, якая падлягае спагнаньню, што я азнаёмлены з матэрыяламі справы. Я сказаў: пачакайце, справа яшчэ не разглядалася, а вы ўжо пастанову напісалі. Яна кажа – гэта яшчэ праект. Але яны мне прапануюць расьпісацца!"
Інспэкцыя па падатках і зборах Партызанскага раёну Менску 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэньні па адміністрацыйным артыкуле 13.6 (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).
Стэфановіч адзначыў, што перанос разгляду скаргі зроблены зь незразумелых яму прычын. 2 сьнежня ў гэтым жа судзе а 10 гадзіне, толькі ў іншага судзьдзі, будзе слухацца пазоў падатковай інспэкцыі аб спагнаньні з праваабаронцы падаткаў і пені. А ў 11.30 прызначаны працяг разгляду яго скаргі на пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці, вынесеную падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну.
Я мяркую, што суд вырашыў сабе спрасьціць жыцьцё. І калі першы працэс пастановіць спагнаць зь мяне гэтую суму, то, у прынцыпе, другі можа спаслацца на гэтае рашэньне