Калі перамовы з ЗША па супрацьракетнай абароне сарвуцца, Расея можа разгарнуць "Іскандэры" ў Беларусі, паведаміла ваенна-дыпляматычная крыніца ў Маскве.
"Іскандэры" раней плянавалася разьмясьціць толькі ў Калінінградзкай вобласьці. Цяпер разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня гэтых комплексаў у Беларусі і Краснадарскім краі. Гэта дасьць магчымасьць стратэгічным ядзерным сілам Расеі адказваць на пагрозы, калі элемэнты СРА ЗША будуць разгорнутыя ля нашых (расейскіх – Радыё Свабода) межаў", – заявіў суразмоўца Інтэрфаксу.
Палітык Вінцук Вячорка гэтак пракамэнтаваў заявы пра магчымасьць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракетных комплексаў "Іскандэр", якія могуць несьці ядзерную зброю.
"Беларускаму кіраўніцтву, безумоўна, вельмі не хапае такіх магчымасьцяў, такіх інструмэнтаў, якія б дазвалялі яму запалохваць сьвет. Скажам, як цяпер робіць Іран альбо іншыя адыёзныя рэжымы. Сытуацыя ж зьмяняецца, заўсёды можна спаслацца на новы расклад у сьвеце і скасаваць колішнія пагадненьні і гарантыі. Тым больш ужо гучала такая заява з вуснаў Лукашэнкі — памятнае Будапэшцкае пагадненьне аб гарантыях Беларусі, маўляў, не выконваецца з боку заходніх краінаў.
Далей, наколькі я ведаю ад адмыслоўцаў, у Беларусі, калі адбываліся маштабныя расейска-беларускія манэўры, ужо бывала расейская авіяцыя, здольная насіць ядзерныя бомбы. Гэта значыць, што сродкі дастаўкі ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ўжо бывалі, а магчыма, і дагэтуль тут знаходзяцца. І ў гэтым сэнсе любое пашырэньне інструмэнтару, здольнага насіць ядзерную зброю, крайне небясьпечнае. Яно ўцягвае Беларусь у зусім чужыя нам ваенна-палітычныя раскладкі.
І, безумоўна, не магу не сказаць, што вось такі пералік Беларусі ў шэрагу расейскіх рэгіёнаў вуснамі расейскіх генэралаў – ён абсалютна абуральны. Ён азначае, што нашай тэрыторыяй ужо распараджаюцца, як сваёй. Заўважу: кпілі-сьмяяліся зь беларуска-расейскага саюзу, бальшыня пунктаў пра які не выконвалася, але вайсковыя пункты заўсёды выконваліся бездакорна. І мяне надзвычай трывожыць, што сярод усіх гэтых вывернутых на ўсход інтэграцыйных праектаў Лукашэнкі будуць выконвацца менавіта іх вайсковыя складнікі".
Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін гэтак пракамэнтаваў верагоднасьць зьяўленьня ў Беларусі расейскіх ракет "Іскандэр".
"Калі раней казалі пра пераўзбраеньне беларускіх ракетных брыгад экспартным варыянтам "Іскандэр-Э", які мае дальнасьць палёту ракеты 280 кілямэтраў, то зараз, як мне падаецца, тут могуць разьмясьціць адну з расейскіх ракетных брыгад. Бо гэта можна зрабіць хутчэй, у апэратыўным рэжыме. Беларускіх ракет яшчэ ў праекце няма, яны яшчэ ня вырабленыя, тым часам Расея ў сябе ставіць на ўзбраеньне "Іскандэры-М", у якіх дальнасьць да 500 кілямэтраў. Таму, калі сытуацыя вакол супрацьракетнай абароны будзе абвастрацца, нельга выключаць, што "Іскандэры-М" да нас прыедуць. Яны на колавай базе, дарэчы, на цягачах, зробленых на мінскім заводзе колавых цягачоў. Ці некалькі батарэй, ці адна з брыгад, якія Расея рыхтавала для іншых кірункаў, могуць апэратыўна выехаць да нас".
Разьмяшчэньне на расейскіх "Іскандэрах" ядзернай зброі Аляксандар Алесін лічыць малаверагодным: "Беларусь абвясьціла сябе бязьядзернай краінай, і такі крок выкліча міжнародны скандал. Да таго ж узамен на абавязак не разьмяшчаць ядзерную зброю Беларусь, у сваю чаргу, атрымала ад усіх ядзерных краін гарантыю, што яна ня будзе аб'ектам нападу з ужываньнем ядзернай зброі. Мяркую, наўрад ці кіраўніцтва Беларусі, дый Расея, пойдуць на тое, каб парушыць гэтае пагадненьне".
Параўноўваючы ракеты "Іскандэр-М" з "Іскандэрам-Э", Аляксандар Алесін лічыць больш верагодным зьяўленьне ў Беларусі варыянта "Іскандэр-Э" зь меншым радыюсам дзеяньня.
"Іх зьяўленьне не супярэчыць саюзьніцкім дамовам, і, мяркую, у выніку менавіта такія ракеты паступяць на ўзбраеньне ў Беларусі. Тым больш у Эўропе пра гэта ведаюць і лічаць "меншым злом" , дый Расею яны таксама задаволяць. А Беларусь заўсёды гандлявала сваім стратэгічным становішчам, і гэта ў чарговы раз стане вынікам згоды ў эканамічных перамовах паміж Расеяй і Беларусьсю. У гэтыя дні мы зноў пра гэта пачулі, што невыпадкова: размовы пра газ, пра нафту, доступ на расейскі рынак, яшчэ, магчыма, нешта, пра што мы ня ведаем".
Аляксандар Алесін мяркуе, што ў выніку разьмяшчэньня ў Беларусі ракет "Іскандэр-М" значна пагоршацца адносіны краіны з эўрапейскімі суседзямі, найперш з Польшчай. Будзе занепакоеная таксама і Ўкраіна, мяркуе Аляксандар Алесін.
Былы міністар абароны Павал Казлоўскі мяркуе, што зьяўленьне заявы неназванай крыніцы зь Міністэрства абароны Расеі пра магчымасьць разьмяшчэньня дадатковых "Іскандэраў" у Беларусі і Краснадарскім краі Расеі — вынік няўдачы на перамовах паміж Расеяй і ЗША пра сыстэму супрацьракетнай абароны.
Што да тэхнічнай магчымасьці разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх ракет "Іскандэр", гэта цалкам магчыма, калі такое рашэньне ўсё ж будзе прынятае, мяркуе Павал Казлоўскі.
"Гэта ня "Топаль", якому патрэбна вялікая машына, прывязка і гэтак далей. Гэта больш просты сродак, тым больш мабільны. Таму, калі будзе згода Беларусі, то такія ракеты ў нас могуць зьявіцца. Што да палітычнай згоды Беларусі, то і тут гэта верагодна ў сьвятле апошніх пагадненьняў у Эўразійскім Саюзе. Пакуль гэта яшчэ не саюз, але мы ўсе чулі і бачылі заявы, што гэта можа перарадзіцца і ў сапраўдны саюз. Сказаў жа Назарбаеў, што і палітычнае, і вайсковае больш цеснае аб'яднаньне можа быць. Таму сёньня цалкам магчыма гэтага чакаць".
Казлдоўскі кажа, што "Іскандэры" могуць быць сродкам дастаўкі тактычнай ядзернай зброі.
Былы міністар абароны прыгадаў, што ў 1990-х гадах Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, прынцыпова вырашыўшы пытаньне пра ядзерную бясьпеку краіны. Разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі ракет, здольных несьці ядзерную зброю, кардынальна зьменіць становішча зь бясьпекай, мяркуе былы міністар абароны Павал Казлоўскі.
"У свой час мы пагадзіліся і былі ініцыятарамі вываду спачатку тактычных, потым стратэгічных ядзерных сілаў. Менавіта з пазыцыяй бясьпекі. Бо па кім нанясуць першы ўдар у выпадку ядзернай вайны? Па той краіне, дзе ёсьць ядзерная зброя. Таму вельмі адказна трэба прымаць падобныя рашэньні".
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся камэнтаваць заяву адносна "Іскандэраў", спаслаўшыся на тое, што невядома, каму належыць гэтая заява. Пры гэтым Андрэй Савіных паўтарыў "Свабодзе" асноўную пазыцыю адносна праблемы бясьпекі ў Эўропе, зь якой зыходзяць у Беларусі:
"Беларускі бок лічыць неабходным садзейнічаць узмацненьню бясьпекі на эўрапейскім кантынэнце. Пры гэтым павінен выконвацца асноўны прынцып: бясьпеку аднаго боку нельга забясьпечваць за кошт іншых краін. Мы разьлічваем, што ўсе зацікаўленыя бакі будуць кіравацца менавіта гэтым падыходам".
"Іскандэр" – сэрыя апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў: "Іскандэр", "Іскандэр-Э", "Іскандэр-К". Максымальная адлегласьць палёту для зьнішчэньня цэлі – 500 км.
Дагэтуль у Беларусі знаходзяцца 2 расейскія вайсковыя аб'екты:
"Іскандэры" раней плянавалася разьмясьціць толькі ў Калінінградзкай вобласьці. Цяпер разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня гэтых комплексаў у Беларусі і Краснадарскім краі. Гэта дасьць магчымасьць стратэгічным ядзерным сілам Расеі адказваць на пагрозы, калі элемэнты СРА ЗША будуць разгорнутыя ля нашых (расейскіх – Радыё Свабода) межаў", – заявіў суразмоўца Інтэрфаксу.
Вінцук Вячорка: "Кіраўніцтву Беларусі вельмі не хапае інструмэнту, каб запалохваць сьвет"
Палітык Вінцук Вячорка гэтак пракамэнтаваў заявы пра магчымасьць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракетных комплексаў "Іскандэр", якія могуць несьці ядзерную зброю.
Далей, наколькі я ведаю ад адмыслоўцаў, у Беларусі, калі адбываліся маштабныя расейска-беларускія манэўры, ужо бывала расейская авіяцыя, здольная насіць ядзерныя бомбы. Гэта значыць, што сродкі дастаўкі ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ўжо бывалі, а магчыма, і дагэтуль тут знаходзяцца. І ў гэтым сэнсе любое пашырэньне інструмэнтару, здольнага насіць ядзерную зброю, крайне небясьпечнае. Яно ўцягвае Беларусь у зусім чужыя нам ваенна-палітычныя раскладкі.
Калі адбываліся маштабныя расейска-беларускія манэўры, ужо бывала расейская авіяцыя, здольная насіць ядзерныя бомбы.
Аляксандар Алесін: "Мяркую, да разьмяшчэньня "Іскандэраў-М" справа ня дойдзе"
Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін гэтак пракамэнтаваў верагоднасьць зьяўленьня ў Беларусі расейскіх ракет "Іскандэр".
"Калі раней казалі пра пераўзбраеньне беларускіх ракетных брыгад экспартным варыянтам "Іскандэр-Э", які мае дальнасьць палёту ракеты 280 кілямэтраў, то зараз, як мне падаецца, тут могуць разьмясьціць адну з расейскіх ракетных брыгад. Бо гэта можна зрабіць хутчэй, у апэратыўным рэжыме. Беларускіх ракет яшчэ ў праекце няма, яны яшчэ ня вырабленыя, тым часам Расея ў сябе ставіць на ўзбраеньне "Іскандэры-М", у якіх дальнасьць да 500 кілямэтраў. Таму, калі сытуацыя вакол супрацьракетнай абароны будзе абвастрацца, нельга выключаць, што "Іскандэры-М" да нас прыедуць. Яны на колавай базе, дарэчы, на цягачах, зробленых на мінскім заводзе колавых цягачоў. Ці некалькі батарэй, ці адна з брыгад, якія Расея рыхтавала для іншых кірункаў, могуць апэратыўна выехаць да нас".
Параўноўваючы ракеты "Іскандэр-М" з "Іскандэрам-Э", Аляксандар Алесін лічыць больш верагодным зьяўленьне ў Беларусі варыянта "Іскандэр-Э" зь меншым радыюсам дзеяньня.
"Іх зьяўленьне не супярэчыць саюзьніцкім дамовам, і, мяркую, у выніку менавіта такія ракеты паступяць на ўзбраеньне ў Беларусі. Тым больш у Эўропе пра гэта ведаюць і лічаць "меншым злом" , дый Расею яны таксама задаволяць. А Беларусь заўсёды гандлявала сваім стратэгічным становішчам, і гэта ў чарговы раз стане вынікам згоды ў эканамічных перамовах паміж Расеяй і Беларусьсю. У гэтыя дні мы зноў пра гэта пачулі, што невыпадкова: размовы пра газ, пра нафту, доступ на расейскі рынак, яшчэ, магчыма, нешта, пра што мы ня ведаем".
Аляксандар Алесін мяркуе, што ў выніку разьмяшчэньня ў Беларусі ракет "Іскандэр-М" значна пагоршацца адносіны краіны з эўрапейскімі суседзямі, найперш з Польшчай. Будзе занепакоеная таксама і Ўкраіна, мяркуе Аляксандар Алесін.
13.31 Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі: "Пытаньне аб "Іскандэрах" зьвязанае зь велізарнай рызыкай"
Былы міністар абароны Павал Казлоўскі мяркуе, што зьяўленьне заявы неназванай крыніцы зь Міністэрства абароны Расеі пра магчымасьць разьмяшчэньня дадатковых "Іскандэраў" у Беларусі і Краснадарскім краі Расеі — вынік няўдачы на перамовах паміж Расеяй і ЗША пра сыстэму супрацьракетнай абароны.
"Гэта ня "Топаль", якому патрэбна вялікая машына, прывязка і гэтак далей. Гэта больш просты сродак, тым больш мабільны. Таму, калі будзе згода Беларусі, то такія ракеты ў нас могуць зьявіцца. Што да палітычнай згоды Беларусі, то і тут гэта верагодна ў сьвятле апошніх пагадненьняў у Эўразійскім Саюзе. Пакуль гэта яшчэ не саюз, але мы ўсе чулі і бачылі заявы, што гэта можа перарадзіцца і ў сапраўдны саюз. Сказаў жа Назарбаеў, што і палітычнае, і вайсковае больш цеснае аб'яднаньне можа быць. Таму сёньня цалкам магчыма гэтага чакаць".
Казлдоўскі кажа, што "Іскандэры" могуць быць сродкам дастаўкі тактычнай ядзернай зброі.
Былы міністар абароны прыгадаў, што ў 1990-х гадах Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, прынцыпова вырашыўшы пытаньне пра ядзерную бясьпеку краіны. Разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі ракет, здольных несьці ядзерную зброю, кардынальна зьменіць становішча зь бясьпекай, мяркуе былы міністар абароны Павал Казлоўскі.
"У свой час мы пагадзіліся і былі ініцыятарамі вываду спачатку тактычных, потым стратэгічных ядзерных сілаў. Менавіта з пазыцыяй бясьпекі. Бо па кім нанясуць першы ўдар у выпадку ядзернай вайны? Па той краіне, дзе ёсьць ядзерная зброя. Таму вельмі адказна трэба прымаць падобныя рашэньні".
МЗС Беларусі: Невядома, каму належыць гэтая заява
"Беларускі бок лічыць неабходным садзейнічаць узмацненьню бясьпекі на эўрапейскім кантынэнце. Пры гэтым павінен выконвацца асноўны прынцып: бясьпеку аднаго боку нельга забясьпечваць за кошт іншых краін. Мы разьлічваем, што ўсе зацікаўленыя бакі будуць кіравацца менавіта гэтым падыходам".
"Іскандэр" – сэрыя апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў: "Іскандэр", "Іскандэр-Э", "Іскандэр-К". Максымальная адлегласьць палёту для зьнішчэньня цэлі – 500 км.
Дагэтуль у Беларусі знаходзяцца 2 расейскія вайсковыя аб'екты:
- Радыёлякацыйная станцыя "Волга" (Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць) – уваходзіць у склад сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад. На баявым дзяжурстве ад 1 кастрычніка 2003 году. Станцыя адсочвае пускі міжкантынэнтальных балістычных ракетаў на паўночна-заходнім кірунку. Паводле беларуска-раейскага пагадненьня 1995 году, уся маёмасьць, інфраструктура і зямля, на якой месьціцца "Волга", перададзеныя расейскаму боку на 25 гадоў (да 2020 году).
- 43-ці вузел сувязі ВМФ (Вялейка, Менская вобласьць) – забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях паміж Галоўным штабам ВМФ Расеі з атамнымі падводнымі лодкамі, якія нясуць баявое дзяжурства ў Атлянтычным, Індыйскім і ў некаторых раёнах Ціхага акіянаў.