Аляксандар Лукашэнка сёньня ўнёс на ратыфікацыю ў Палату прадстаўнікоў дамову аб Эўразійскай эканамічнай камісіі, падпісаную ў мінулую пятніцу ў Маскве. Незалежныя аналітыкі і апазыцыйныя лідэры перакананыя, што маскоўскія дамоўленасьці нясуць пагрозу інтарэсам Беларусі і перш за ўсё яе сувэрэнітэту.
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, камэнтуючы падпісаныя кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Казахстану дамову аб Эўразійскай эканамічнай камісіі і дэклярацыю аб эўразійскай эканамічнай інтэграцыі, зазначае, што гэтыя дакумэнты ўлічваюць інтарэсы Беларусі, паколькі "прадугледжаная магчымасьць вынясеньня адчувальных пытаньняў на больш высокі ўзровень, ажно да вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, дзе рашэньні прымаюцца кансэнсусам". Сам Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу запэўніваў, што гэтыя дакумэнты не нясуць пагрозы сувэрэнітэту Беларусі, нягледзячы на заявы крытыкаў.
Але крытыкаў ён не пераканаў. Небясьпеку Беларусі яны бачаць ня толькі ў канкрэтных дакумэнтах, але ўва ўсім трэндзе "эўразійскай інтэграцыі", да якога далучылася Беларусь. Палітык Лявон Баршчэўскі зьвяртае ўвагу, што беларускі народ разьвіваўся ў сыстэме эўрапейскіх каштоўнасьцяў:
"Таму ўцягваньне Беларусі ў любыя саюзы, у якіх прысутнічае Азія, якая ад нас знаходзіцца за тысячы кілямэтраў, — гэта ўжо геапалітычна небясьпечная рэч. Гэта небясьпечна тым, што гэта аддаляе пэрспэктыву. Рана ці позна ўсе гэтыя эўразійскія канцэпцыі распадуцца, толькі частка людзей да гэтага не дажыве".
Спадзяваньні беларускага кіраўніцтва на нейкія эканамічныя выгоды ад эўразійскай інтэграцыі марныя, перакананы Лявон Баршчэўскі. У пятнічных маскоўскіх дамовах яго непакоіць наступнае:
"Мяне насьцярожыла толькі адно: што гэта палітычная падушка для працягу ўлады Лукашэнкі, на гэта ён будзе спасылацца і старацца ўтрымлівацца далей ля ўлады і заганяць народ у беспэрспэктыўную і ў эканамічным, і ў духоўным, і ў палітычным пляне пастку".
Філёзаф Алесь Анціпенка перакананы, што цяперашняя сытуацыя адрозьніваецца ад ранейшых інтэграцыйных праектаў, у якія ўступала Беларусь:
"Цяпер, калі эканамічныя пазыцыі Беларусі вельмі значна аслабленыя, калі Лукашэнка фактычна пазбаўлены магчымасьці хоць нейкага палітычнага манэўру, як у дачыненьні да Расеі, так і ў дачыненьні да Захаду, і калі ўнутрыпалітычная сытуацыя Беларусі зрабіла нас усіх закладнікамі палітыкі Лукашэнкі, пагроза гэтай новай інтэграцыі ўзрастае".
Паводле спадара Анціпенкі, слабыя пазыцыі Беларусі робяць больш верагоднымі новыя жорсткія ўмовы з боку Расеі, якія Лукашэнка будзе вымушаны прыняць.
"І ў гэтым ёсьць найвялікшая пагроза. Гэта міна запаволенага дзеяньня, і, на вялікі жаль, пакуль беларускае грамадзтва яшчэ не ўсьвядоміла, што ў гэтай сытуацыі яно магло б зрабіць. І ўвогуле я апошнім часам пачаў сумнявацца, ці сапраўды шараговыя беларусы будуць гатовыя абараняць незалежнасьць і палітычны сувэрэнітэт краіны, калі пытаньне стане рубам: альбо расейскія грошы, альбо незалежнасьць Беларусі".
Палітоляг Аляксей Кароль эўразійскую інтэграцыю называе рэалізацыяй пляну Пуціна па аднаўленьні імпэрскай Расеі, якая актывізавалася там у сувязі з выбарчымі кампаніямі. Гэты плян наўпрост пагражае Беларусі стратай сувэрэнітэту, перакананы спадар Кароль. Ён зьвярнуў увагу на тое, што цяпер Лукашэнка прыхільна выказваецца пра пераход на расейскі рубель:
"Для Беларусі пераход на расейскі рубель у цяперашніх палітычных абставінах будзе азначаць поўную палітычную залежнасьць і пераўтварэньне Беларусі ў сатэліта Расеі. Так што небясьпека рэальная, хоць правал гэтага пляну пасьля выбараў у Расеі таксама магчымы. Але ня дзеля жаданьня расейскіх кіроўных колаў Пуціна, а дзеля лёгікі гістарычнага разьвіцьця. У гэтым ёсьць аптымістычная нота для Беларусі".
Аляксей Кароль перакананы, што расейскі і беларускі аўтакратычныя рэжымы застаюцца варожымі паміж сабою, але Лукашэнка цяпер вымушаны падпарадкоўвацца Маскве, каб мець магчымасьць далей утрымацца ва ўладзе. Аднак перамяшчэньне цэнтраў прыняцьця рашэньняў у Маскву будзе падрываць і ягоную пэрсанальную ўладу, мяркуе спадар Кароль.
Эканаміст Барыс Жаліба зьвяртае ўвагу на тое, што ў эканамічным пляне ад эўразійскай інтэграцыі няма ніякага станоўчага эфэкту, толькі дэклярацыі і тэарэтычныя разважаньні пра шырэйшы рынак трох краін. Да таго ж Расея не пагаджаецца на вольны гандаль энэрганосьбітамі.
"Я вельмі скептычна стаўлюся да гэтых усялякіх саюзаў. Гэта патрэбна Расеі, таму што яна спаборнічае з Захадам, з Эўрапейскім Зьвязам, і стварае свае саюзы: супраць НАТО – АДКБ, супраць Эўрапейскага Зьвязу – Эўразійскі… Тут больш палітыкі, чым эканомікі".
Паводле спадара Жалібы, адзіны эфэкт эўразійскай інтэграцыі, які адчулі на сабе беларусы, — істотнае павелічэньне мыта на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь.