У Слоніме раніцай сьвятло ў клясах уключаюць толькі за пяць хвілін перад пачаткам заняткаў, падчас перапынку лямпачкі сьвецяць толькі ў калідоры.
Дырэктарка школы № 10, Людміла Яўтушэнка, патлумачыла Свабодзе, што для школаў выдзелены пэўны ліміт электраэнэргіі і ў выпадку, калі школа яго перакрочыць, то за астатнюю электраэнергію даводзіцца плаціць у тры разы даражэй.
Болей таго, калі на першых уроках праводзяцца вусныя заняткі і дзецям ня трэба нічога запісваць, сьвятло таксама неабходна выключаць.
Некаторыя бацькі прапаноўвалі зьбіраць грошы і самім даплочваць за электычнасьць, але дырэктарка, зь яе слоў, не пагаджаецца, а прапаноўвае ім набыць сучасныя энэргазьберагальныя лямпы. Але на гэта чамусьці не пагаджаецца ніхто з бацькоў.
Многія дзеці, у сваю чаргу, пакуплялі ліхтарыкі і раніцай перад заняткамі сьвецяць адзін аднаму, каб загадзя падрыхтавацца да пачатку ўрока.