Беларускі палітоляг Аляксандар Класкоўскі так пракамэнтаваў для «Свабоды» сёньняшняе падпісаньне ў Маскве кіраўнікамі Беларусі, Казахстану і Расеі Дэклярацыі аб эўразійскай эканамічнай інтэграцыі і Дамовы аб Эўразійскай эканамічнай камісіі:
«Расейскія лідэры Мядзьведзеў і Пуцін неаднаразова заяўлялі, што Эўразійскі зьвяз будзе будавацца паводле мадэлі Эўрапейскага зьвязу. Вось і сёньня прэзыдэнт Расеі сказаў: „Прынцыпы нашай працы будуюцца на рынкавых, дэмакратычных асновах і, спадзяюся, будуць улічваць лепшы ўсясьветны інтэграцыйны досьвед“. У тым ліку маецца на ўвазе і павага да дэмакратыі наагул, і да правоў чалавека ў прыватнасьці. Але ж мы кожны дзень бачым такую „павагу“. І зразумела, што карэнная розьніца ў тым, што ў Эўропе аб’ядноўваюцца дэмакраты, а ў нас спрабуюць аб’яднацца аўтакраты. Па-першае, дыктатуры кепска інтэгруюцца, бо не давяраюць адна адной. Па-другое, ня можа быць панаваньня правоў чалавека, калі заблякаваныя ўсе дэмакратычныя інстытуты ў гэтых краінах. І на ўзроўні нейкіх надбудоваў будзе рэалізоўвацца тая ж самая антыдэмакратычная палітыка.
Калі ж дадаць да гэтага імпэрскія традыцыі Расеі, якая, безумоўна, будзе ў гэтым аб’яднаньні дамінаваць, то гэта тая сытуацыя, у якой кажуць: тушы сьвятло».