Зь Берасьця дэпартавалі супрацоўніцу польскай няўрадавай арганізацыі «Fundacja Institutum Orientalium» Кінгу Ксёнжэк. Прычынаў дэпартацыі ёй не паведамілі. Гэта ўжо другая супрацоўніца польскай няўрадавай арганізацыі «Fundacja Institutum Orientalium», якая пакідае Беларусь прымусова. Раней з Магілёва дэпартавалі Магдалену Каліноўскую. З Кінгай Ксёнжэк гутарыць Галіна Абакунчык.
— На ваш погляд, што здарылася? Чаму вас выслалі зь Беларусі? Як гэта адбывалася?
— Прыехала, спыніліся на мытні, праверылі — усё ў парадку. Пасьля ўзялі пашпарт, і я заўважыла зьдзіўленьне на твары аднаго з памежнікаў. Пасьля вакол мяне сабраўся натоўп з 7-10 мужчын, узялі мой пашпарт і сказалі чакаць. Цягнік у гэты час стаяў і чакаў мяне. Праз хвілін 30 прыйшоў памежнік і сказаў, што я неўязная зараз. Натуральна, я запыталася прычыну, на колькі год я неўязная — нічога не хацелі казаць. Сказалі, што я ўсё даведаюся ў Польшчы, што цягнік туды чакае, і мне неабходна хутка сесьці. Я тэлефанавала тут, у Польшчы, у беларускую амбасаду — ніхто нічога ня хоча казаць. Кажуць, што калі такое рашэньне прынялі памежнікі ці ўлады Беларусі, то ў Беларусі і павінны патлумачыць. Ня ведаю, на колькі гадоў, калі магу вярнуцца. Канечне, заўтра буду яшчэ ў МЗС тэлефанаваць — магчыма, там што-небудзь даведаюся. Я не злачынца, я там працавала, я не зрабіла нічога такога, каб быць неўязной.
— Як доўга вы працавалі ў Беларусі і ці часта прыяжджалі да гэтага выпадку?
— Я ў Беларусі працую ад ліпеня. Прыяжджала чатыры разы працаваць кансультантам. Мы рэалізоўваем праект адносна прадпрымальніцтва: я шукала людзей, якія гатовыя б былі паехаць у Польшчу на стажыроўку. Таксама раздавала бюлетэні — як арганізаваць уласны бізнэс. Па-мойму, гэта добра для эканомікі — наладжваць супрацоўніцтва з замежным прадпрымальніцтвам. Гэткім чынам — нічога не рабіла з таго, за што можна быць дэпартаваным і неўязным.
— Як вылічыце, што магло здарыцца?
— Такая палітыка… Па-мойму — толькі палітыка. Здаецца, што мяне там ужо чакалі. Напярэдадні маю каляжанку Каліноўскую дэпартавалі і атрымаўся скандал — адразу інтэрвію, юрысты, палітыкі. Думаю, што не хацелі, каб гэта ж адбылося і са мной, таму ціха, каб ніхто не праводзіў да цягніка, выправілі. Дзіўна, па-мойму, і несправядліва.

Ня ведаю, на колькі гадоў, калі магу вярнуцца