Арганізатары кампаніі народных сходаў, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў, зьбіраюцца ў бліжэйшую суботу, 12 лістапада, зноў правесьці акцыю. Першая сэсія народных сходаў адбылася 8 кастрычніка. Падчас акцыі ўдзельнікі зьбіраюцца агучыць адказы ўладаў на свае рэзалюцыі і звароты. Ранейшага аптымізму наконт масавасьці гэтых мерапрыемстваў арганізатары ня маюць.
На 8 кастрычніка народныя сходы плянаваліся ў 28 гарадах, але з-за перасьледу, які зазналі арганізатары, прайшлі толькі ў 13. Агучаныя на іх рэзалюцыі былі сабраныя і перададзеныя ва ўрад. У вызначаны законам месячны тэрмін адказы прыйшлі толькі з Нацбанку і Міністэрства сацыяльнай абароны — па пытаньнях індэксацыі ўкладаў і заробкаў, а таксама скасаваньня кантрактнай сыстэмы. Сярод іншага ўлады паведамляюць, што ў эканамічных праблемах вінаваты ўсясьветны эканамічны крызіс, але ўрад і Нацбанк, наколькі могуць, спрабуюць рабіць індэксацыю, а больш не дазваляюць аб'ектыўныя прычыны. Што да кантрактнай сыстэмы, то, на думку ўладаў, яна дапамагае падтрымліваць дысцыпліну і пазбаўляцца ад гультаёў і п'яніц, таму скасаваная быць ня можа.
На патрабаваньні народных сходаў вызваліць палітвязьняў, правесьці новыя выбары, спыніць рост цэнаў, забясьпечыць прадпрымальнікам магчымасьць бесьперашкодна працаваць — адказаў няма, канстатуе сустаршыня аргкамітэту народных сходаў Віктар Івашкевіч:
"Але паколькі гэтыя адказы ёсьць, прычым там запісана — азнаёміць зь імі іншых удзельнікаў сходу, то мы і павінны гэта зрабіць. А паколькі 8 кастрычніка мы абвясьцілі, што сход не заканчваецца, а прыпыняецца, і другая сэсія гэтага сходу адбудзецца празь месяц, у тым жа месцы ў той жа час, і заклікалі людзей прыходзіць, то тым людзям, якія прыйдуць, мы гэта паведамім, а таксама прапануем ім падумаць пра тыя дзеяньні, якія неабходна рабіць, каб усё ж прымусіць улады больш канструктыўна рэагаваць на патрабаваньні людзей".
Такім чынам, Віктар Івашкевіч зьбіраецца агучыць адказы ўладаў у суботу на менскай плошчы Бангалор а 13-й гадзіне. У іншых гарадах таксама ў гэты час павінны адбыцца народныя сходы, калі мясцовыя арганізатары не пастановяць зьмяніць іх фармат. У Берасьці народны сход перанесьлі на сьнежань, у некаторых іншых гарадах сходы пераносяць у двары ці нават кватэры. Усё гэта робіцца пад моцным ціскам міліцыі, судоў, КДБ. Усяго ад штрафаў і арыштаў пацярпела каля двух дзясяткаў арганізатараў народных сходаў. Улады ігнаруюць закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, паведаміў Віктар Івашкевіч, які сам быў сярод аштрафаваных. Аднак шараговых удзельнікаў сходаў улады не чапаюць, кажа ён.
Учора быў аштрафаваны арганізатар Народнага сходу ў Магілёве Ўладзімер Шанцаў. Ён кажа, што магілёўскія актывісты зьбіраюцца перанесьці свой сход. Прычына — моцныя рэпрэсіі з боку ўладаў. Народ баіцца, кажа спадар Шанцаў:
"Гэта пакуль спрацоўвае, што паробіш… Я не магу сказаць, як доўга гэта будзе. Але паколькі курс даляра расьце, то нядоўга ім засталося. Яны перасталі кіраваць краінай. А па-другое, народ ім усё роўна гэтага не даруе, страты сваіх зьберажэньняў, укладаў".
Валеры Сьляпухін з Гомеля на сходзе 8 кастрычніка зачытваў рэзалюцыю, за што таксама быў пакараны. Ён зьбіраецца прыйсьці на тую ж пляцоўку на вуліцы Юбілейнай 12 лістапада а 13-й гадзіне, хоць і мяркуе, што людзей гэтым разам прыйдзе меней і што зноў магчымыя прэвэнтыўныя затрыманьні, бо ўлады хочуць спыніць любыя пратэсты:
"Насамрэч яны баяцца думкі народу, думкі людзей, яны баяцца, што людзі ўвогуле зьбіраюцца на любых падставах і зь любых ініцыятываў, гэта іх раздражняе ці прымушае хвалявацца. Я лічу, што яны проста баяцца не ўтрымаць сытуацыю".
Валеры Сьляпухін кажа, што шмат ад каго з жыхароў Гомеля пачуў словы падтрымкі і салідарнасьці, а таксама абяцаньні прыйсьці на новы народны сход. Але шмат і крытыкаў:
"У іх пасіўная пазыцыя чаканьня, яны думаюць, што ўсё можа вырашыцца само сабою. Але я ў такое ня веру. У любым выпадку, каб нешта зьмяніць у краіне — нешта трэба рабіць, прыкласьці намаганьні. А чакаць і спадзявацца на цуд — ня выйсьце".
Тым часам гомельскі старшыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Васіль Палякоў, які адбывае арышт за акцыю 8 кастрычніка, абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць рашэньня суду.