Скаргу слонімскага актывіста суд не задаволіў

Алесь Масюк

У абласным судзе літаральна за некалькі сэкунд аб’явілі пра тое, што скарга слонімскага грамадзкага актывіста Алеся Масюка на пастанову Слонімскага раённага суду пакідаецца без задавальненьня. Яго аштрафавалі на пяць базавых велічыняў за ўдзел у Народным сходзе, які прайшоў у Слоніме 8 кастрычніка.

Алесь Масюк лічыць, што пратакол на яго быў складзены з парушэньнем заканадаўства. Зь яго слоў, судзьдзя раённага суду вярнуў пратакол на дапрацоўку, паколькі ў ім міліцыянты не запісалі канкрэтнай віны Масюка падчас Народнага сходу, а тыя ў сваю чаргу дапісалі на закрэсьленых радках, што Масюк раздаваў улёткі.

Сам Масюк падчас абскарджваньня ў абласным судзе не прысутнічаў, бо быў на працы.