Урад краіны прапанаваў праект сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2012 год. Праект прадугледжвае зьніжэньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, скарачэньне фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і зьмяншэньне аб'ёмаў грашовай эмісіі ў шмат разоў. Меркаваньнямі незалежных эканамістаў і палітыкаў наконт прапановаў ураду Беларусі.
Падчас паседжаньня ўраду прэмьер-міністар Міхаіл Мясьніковіч выступіў з крытыкай прапаноў, якія зыходзілі ад прадстаўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. У прыватнасьці, ён падкрэсьліў, што ў выніку далейшага друкаваньня пустых грошай у наступным годзе беларускі рубель можа абясцэніцца яшчэ ў 2,5 раза. Гэтыя заявы кіраўніка ўраду — ужо не звычайны папулізм высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, мяркуе эканаміст, адзін зь лідэраў АГП Леў Марголін:
"Урад добра разумее, што якраз сёньня і вырашаецца будучыня гэтай улады. Што сёньня чымсьці трэба ахвяраваць. І вырашылі ахвяраваць тэмпамі росту, бо яны залежаць ад фінансаваньня прамысловасьці. Гэтае наўпроставае эмісійнае фінансаваньне ўрад і прапаноўвае скараціць. Але ва ўладзе і найперш у адміністрацыі прэзыдэнта ёсьць асобы, якія трымаюцца ўчорашняга дня. Хто зь іх пераможа, пакуль што незразумела. Але я думаю, што ўсё ж такі пераможа ўрад, бо адступаць больш няма куды".
Акрамя зьніжэньня тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту, кабінэт міністраў таксама прапануе ад наступнага году скараціць фінансаваньне дзяржаўных праграмаў. Той думкі, што кіраўніцтва па-сапраўднаму занепакоілася станам эканомікі, трымаецца і намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Аднак няясна, фінансаваньне якіх дзяржаўных праграмаў маюць скараціць, кажа Рыгор Кастусёў:
"Тое, што трэба скарачаць дзяржаўныя выдаткі і гэта трэба было рабіць даўно, — то гэта так. Але я баюся, што беларускія ўлады пачнуць скарачаць дзяржаўныя выдаткі на адукацыю, ахову здароўя і іншыя такія праграмы, што недапушчальна. Даўно пара пачаць скарачэньне дзяржаўных выдаткаў на сілавыя структуры, на апарат чыноўнікаў. Даўно пара пачаць скарачаць некаторыя міністэрствы, да прыкладу — жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Яго зьліквідаваць — і ніхто не заўважыць, што міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня стала. Таксама неабходна скарачэньне дзяржапаратаў на ўзроўні рай- і аблвыканкамаў. Але ж скарачаць апарат чыноўнікаў яны не жадаюць, і ў гэтым нашая бяда".
Выказаная кіраўніком ураду занепакоенасьць станам эканомікі ў краіне — звычайны папулізм высокага ўрадавага чыноўніка, мяркуе старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:
"Няма ва ўрадзе праграмы, якая б ня толькі задаволіла грамадзян, а была б зразумелая ўсім працоўным: што хоча зрабіць урад, у які тэрмін, якімі сродкамі. Ці толькі коштам саміх грамадзян, ці праз прыцягненьне ў краіну інвэстыцый, стварэньне працоўных месцаў і г.д. Празь месяц-два мы паглядзім, што ў нас будзе адбывацца. Сёньня ж яскравы прыклад таго, што толькі ідуць паседжаньні, гучаць папулісцкія выказваньні. Рэальна сёньня для эканомікі краіны нічога не зьмянілася. Як зайшлі ў гэты крызіс, так мы там і топчамся".
Галоўная ўмова далейшага рэфармаваньня эканомікі краіны — адстаўка ўраду Беларусі ў поўным складзе на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. Інакш няма падставаў для сур'ёзнага разгляду любых эканамічных праграмаў і прагнозаў сацыяльнага разьвіцьця — гэтак пракамэнтаваў эканамічную нараду Савету міністраў эканаміст Леанід Заіка:
"Варта было б вярнуцца да аналягічнага паседжаньня ўраду, якое адбывалася летась. Яно было цудоўнае і пазытыўнае: стабільная квітнеючая Беларусь, "Я люблю Беларусь" і г.д. Што атрымалася ў выніку? Поўны канфуз! З аднаго боку, я б, канечне, зьмяніў урад. Нельга аддаваць нейкія прагрэсіўныя, рынкавыя тэхналёгіі людзям, якія гэтак разламалі эканамічную сытуацыю сёньня. Яны ўсіх людзей зрабілі жабракамі, а зараз яшчэ і нейкія рэформы будуць рабіць. Пасьля ўсяго гэтага будуць праводзіць наступныя экспэрымэнты над людзьмі. Калі прэмьер-міністар, віцэ-прэм'еры былі б людзьмі з прафэсійнай этыкай, то яны ўсе спрэс падалі б у адстаўку. Яны падалі ў адстаўку? Не! Значыць, ім гэта падабаецца. Ім падабаецца і надалей ладзіць гэтыя шоў. Таму ў мяне крайне нэгатыўныя адносіны да таго, што адбываецца. Мне падаецца, што ў Беларусі ня можа быць прафэсійнай, пэрспэктыўнай эканамічнай палітыкі, калі людзі ні за што не нясуць адказнасьці. Калі ні прэм'ер, ні віцэ-прэм'еры, ні міністры не нясуць адказнасьці за правал сваёй працы".
Паводле прапановаў ураду краіны, фінансаваньне дзяржаўных праграмаў у 2012 годзе будзе скарочанае з 36 да 12 трыльёнаў рублёў.