Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ правяла шэсьце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў «Дзяды».
Некалькі дзясяткаў актывістаў партыі і неабыякавых людзей сабраліся каля палацу культуры «Лошыцкі», а затым з плякатамі, бел-чырвона-белымі сьцягамі і кветкамі прайшлі да помнага крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» ў Лошыцкім яры. Тут, на месцы масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адбыўся мітынг. Лідэры партыі зачыталі ліст Зянона Пазьняка, у якім старшыня КХП БНФ у прыватнасьці адзначыў, што паводле ягоных падлікаў у Лошыцы расстраляныя каля 10 тысячаў чалавек: «Каб не аглухнуць і не асьлепнуць, трэба наведваць Лошыцу і Курапаты, спытацца аб праўдзе ў нашых Дзядоў. Дзяды дапамогуць нам разарваць ланцуг злачынстваў і вынішчэньня нацыі. Так, як гэта здарылася ў 1988 годзе, калі менавіта на Дзяды палеглыя ў Курапатах узьнялі на змаганьне наш беларускі вольны дух».
На завяршэньне мітынгу ўдзельнікі акцыі ўсклалі да крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» кветкі, запалілі сьвечкі і традыцыйна выканалі малітоўны гімн «Магутны Божа».
Дзяды ў Лошыцы сёлета праходзілі пад асабліва пільным кантролем супрацоўнікаў спэцслужбаў. Некалькі дзесяткаў чалавек у цывільным пад кантролем міліцэйскіх чыноўнікаў фільмавалі хаду акцыі і яе ўдзельнікаў. Калі мітынг завершыўся і людзі пачалі разыходзіцца, сілавікі затрымалі актывіста руху «За Свабоду» Юрася Навіцкага, якія спрабаваў сфатаграфаваць аднаго зь іх.
Таксама пасьля мітынгу быў затрыманы актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Калі Юхо разам зь іншымі людзьмі сышоў ад крыжа ў Лошыцкім яры і дайшоў да палаца культуры Лошыцкі, яго затрымалі людзі ў цывільным, якія адмовіліся называцца і прад'яўляць дакумэнты. Ягонае месцазнаходжаньне, як і месцазнаходжаньне Юрася Навіцкага невядомае. У РУУС Ленінскага раёну і ГУУС Менгарвыканкаму паведамляюць, што такіх затрыманых ім не дастаўлялі.