Тэмы гэтага выпуску:
Лісты жонак зьняволеных. Зваротная сувязь
Беларускія турмы. Гісторыя і сучаснасьць
Як зьняволеньне адбіваецца на стане сваякоў зьняволеных. Турма і здароўе
Пад большасьцю лістоў, якія пішуць нам сваякі зьняволеных дый самі асуджаныя, мы, на просьбу аўтараў, пры публікацыі дакладных подпісаў ня ставім. Часьцяком даем толькі імёны, нярэдка і іх мяняем. Як напісала адна мама, чый сын адбывае свой тэрмін у Бабруйскай калёніі, людзі ідуць на ананімнасьць, баючыся пашкодзіць сваім сваякам за кратамі, дый самім сабе, бо маюць кантрактную працу, яшчэ спрацоўвае комплекс віны і непаўнавартасьці, які так разьвіты ў многіх сваякоў асуджаных.
Сёньня мы прапануем вашай увазе ўрыўкі зь лістоў, у якіх іх аўтары – жонкі асуджаных пішуць пра спатканьне ў калёніі.
«Мая вялікая павага тым жонкам, якія чакаюць»
«Мне 26 гадоў, – піша жанчына, якая назвала сябе Тацянай. – Мой муж сядзіць за групавое нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Насамрэч была звычайная бойка, але было выгадна зрабіць «групавое зьбіцьцё». Аднак я ведаю свайго мужа лепш. Я яго чакаю. Спатканьні даюцца цяжка. Увогуле, гэта цяжка – бачыць свайго каханага раз на 4–5 месяцаў. Кожнае спатканьне – гэта шчасьце ды боль. Радасьць скрозь сьлёзы. Заўсёды асабліва цяжка разьвітвацца. Нашага сына, які нарадзіўся празь некалькі месяцаў пасьля арышту бацькі, з сабой не важу. Зона – ня месца для дзяцей. Хай ён верыць, што бацька на заробках. Так лягчэй і прасьцей. Калі муж выйдзе, дзіця пойдзе ў 2-ю клясу...
... Якое можа быць жыцьцё ў жонкі зьняволенага? Кепскае. Зона як магніт грошы цягне. Матэрыяльныя траты неверагодныя. Торбы, якія важу, — непад’ёмныя. Аднак жыць можна. Ведаю, што цяпер мы самыя блізкія на сьвеце людзі і наша сям'я праходзіць вялікае выпрабаваньне на вернасьць, каханьне і павагу. І мы яго вытрымаем.
Яшчэ мая вялікая павага тым жонкам, якія чакаюць і зьбіраюць сваім мужам перадачы. Бяз гэтай маральнай, а тым больш матэрыяльнай падтрымкі іхнім мужам за кратамі вельмі цяжка жыць… Хаця з уласнага досьведу ведаю, што асноўная частка тых, хто наведвае турмы і калёніі, – мамы... Вялікі паклон ім».
«А ты застаесься пасярод разгрому і чакаеш свайго мужа…»
А гэты ліст падпісаны імем Дар’я. Жонка асуджанага распавядае пра пэрсанальны кантроль з боку супрацоўнікаў калёніі перад працяглым спатканьнем з мужам.
«Калі ты ўпершыню прыяжджаеш на доўгае спатканьне ў зону, дзе цябе ня ведаюць, то шманаюць па поўнай. Усе торбы абмацваюць, шукаюць другое дно, схованкі ў ручках і г.д., усе прадукты пратыкаюць або чыкрыжаць нажом – сала, каўбасу, мяса, сыры. Усе сокі і воды адкрываюць, могуць нават пакаштаваць. Усе пачкі цыгарэт расьпячатваюць, каб там не схавалі тэлефон, наркотыкі і г.д. Усё, што ў непразрыстых пакетах, – гарбата, кава, прыправы, пральны парашок, – раскрываецца. Бульбу, цыбулю, часнык аглядаюць паштучна. Зубныя пасты, шампуні, гелі, мыла – раскрываюць. У шампунь могуць засунуць нож, каб праверыць, ці няма там чаго лішняга; мыла аглядаюць, у мяне аднойчы цюкалі кожны кавалак аб край стала, бо калі яно зламанае, а потым зьлепленае, то развальваецца. Крэм адкрываюць і праглядаюць візуальна. Любыя бляшанкі (гарошак, тушаніна, згушчонка) раскрываюць, аднойчы прыйшлося зьесьці на спатканьні, бо несьці бляшанкі ў зону нельга – некалькі гадоў таму нейкі вельмі ўмелы працаўнік Глыбоцкага кансэрвавага камбінату наладзіў запайваньне ў гэтыя бляшанкі мабільнікаў. Асуджаныя пачалі гэтым хваліцца, а потым здаваць адзін аднаго.
Што да пэрсанальнага кантролю, то просяць зьняць вопратку, шапку, абутак – усё гэта абмацваюць, аглядаюць, асаблівую ўвагу аддаюць абцасам і тоўстай падэшве, калі яны ёсьць у абутку. Потым здымаеш адзежу да пояса, станік, паварочваесься сьпінай, могуць папрасіць распусьціць або падняць валасы, каб было відаць, што ў іх нічога не схавана. Потым здымаеш ніжнюю частку адзеньня. Трусы ў некаторых зонах просяць прыспусьціць, уважліва зазіраюць у іх, і калі ёсьць пракладка, нават штодзённая, просяць даць агледзець. У некаторых зонах просяць іх зьняць і абмацваюць. Здымаеш шкарпэткі, таксама абмацваюць. Потым жадаюць прыемнага спатканьня і сыходзяць, а ты застаесься пасярод разгрому і чакаеш свайго мужа».
Сёньня мы працягнем знаёміць вас з турэмнымі нататкамі палітвязьня Заходняй Беларусі, літаратара і журналіста Якуба Міско і параўноўваць ягоныя ўспаміны пра вязьніцы 1930-х з астрожнымі ўражаньнямі цяперашніх беларускіх палітвязьняў. Успаміны Міско выкладзеныя ў кнізе «Маё маўклівае сэрца». Шмат якія з ужытых там словаў і так званых «паняцьцяў» нашым сучасьнікам сёньня зусім ня трэба расшыфроўваць: сухая галадоўка, прымусовае кармленьне, «конь» як від міжкамэрнай сувязі і г.д.
Зьнявага вязьняў: ад «Лукішак» да «Воўчых нораў»
Нагадаем, што літаратар, журналіст, заходнебеларускі грамадзкі дзяяч Якуб Міско нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы на Слонімшчыне, памёр у 1981-м у Менску.
За польскім часам Міско быў удзельнікам леварадыкальнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганьне». Арыштавалі яго ў студзені 1930-га, калі яму ня споўнілася і 19 гадоў. Спачатку ён сядзеў у віленскай турме «Лукішкі», затым – у «Стэфанаўскай», потым яго перавялі на захад Польшчы ў познаньскія «Вронкі», пазьней было зьняволеньне ў Гарадзенскім астрогу.
Тэму працягвае Сяргей Астраўцоў.
Віленская турма «Лукішкі» ўразіла Якуба Міско тым, што там былі царква і касьцёл. Як пісаў Міско, ён памалу ўваходзіў у астрожную каляіну і хутка нават прывык да таго, што празь пятнаццаць хвілін пасьля пад’ёму на ўсю турму гучала малітва «Кеды ранэм встаён зожэ» – «Калі пачынае сьвітаць». Яе выконваў турэмны мужчынскі хор. У ім асабліва вылучаўся магутны бас, ад якога, здаецца, дрыжалі астрожныя муры. Расказвалі, што ўладальнік гэтага басу некалі сьпяваў у опэры.
На той час у Польшчы квітнела арганізаваная злачыннасьць. Існавалі самыя розныя прафэсійныя шайкі налётчыкаў, махляроў, шулераў. Шмат у турме было і палітычных.
У турмах буржуазнай Польшчы былі зьдзекі, але не было прэс-хатаў
Якуб Міско: «У лукіскіх казэматах сядзіць звыш трохсот палітычных вязьняў — «камуна», як звала іх адміністрацыя. Касьцельны хор не рабіў на іх ніякага ўражаньня, часам толькі выклікаў паблажлівую ўсьмешку. Асобна знаходзіліся забойцы, канакрады, зладзеі, самагоншчыкі, растратчыкі».
У буржуазнай Польшчы, як, дарэчы, і ў царскай Расеі, крымінальнікаў і палітычных трымалі паасобку. Турэмная адміністрацыя баялася, каб кантакты паміж імі не ўмацавалі палітычных яшчэ больш у сваіх перакананьнях. Выкарыстаньне крымінальнікаў дзеля маральнага і фізычнага ціску на вязьня, каб выбіць у яго паказаньні, тыя ж «прэс-хаты», – гэта ўжо вынаходка сталінскага Гулагу. Сёньня гэтыя мэтады шырока выкарыстоўваюцца ў беларускіх турмах. Можна згадаць, як у Магілёўскім СІЗА зьмясьцілі ў «прэс-хату» экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. На палітвязьня чынілі ціск, каб ён падпісаў заяву аб памілаваньні на імя Лукашэнкі.
Пісьменьнік і журналіст Якуб Міско ўспамінаў, што пры польскай уладзе ў вядомай турме «Лукішкі» ў Вільні быў наглядчык Барэйша, які любіў прыніжаць вязьняў. Для яго «вялікай прыемнасьцю было насаліць вязьню, вылаяць яго апошнімі словамі. Ішлі ў ход і «пся маць», і «з курвы сын», і «шчанюк». Палітвязьні звычайна пратэставалі супраць зьнявагаў. Тады Барэйша яшчэ больш разьюшваўся: – «У карцэр! Згноім, псяюха!»
Былы палітвязень Уладзімер Асіпенка распавядае пра атмасфэру ў турмах Рэспублікі Беларусь:
«Для ўсіх кантралёраў ты зэк, яны могуць назваць цябе любымі словамі, пачынаючы ад «урода», «скаціны» – да мату. Сядзіш у дворыку, там кожны атрад адгароджаны сеткай, ідзе і крычыць – «Эй, ты, скаціна, устань!» Я думаю, такі зварот нармальны для кантралёраў усіх папраўчых устаноў, усіх калёній. У «Ваўчыных норах» было менавіта так».
Пісаць скаргі зьняволеныя баяцца, бо так можна толькі сабе нашкодзіць, падкрэсьлівае Ўладзімер Асіпенка. Што турма «Лукішкі» ў 1920–30-я гады, што калёнія «Ваўчыныя норы» ў сёньняшнія дні — час іншы, улада іншая, але парадкі падобныя.
Масавая адмова палітвязьняў ад ежы ў «Лукішках» ды «Стэфанаўцы»
На пачатку 1930-х Якуба Міско з «Лукішак» перавялі ў іншую турму ў Вільні – «Стэфанаўскую», дзе яму давялося сядзець «з год». Ён пакінуў падрабязныя ўспаміны пра масавую галадоўку палітычных вязьняў.
У гэты час становішча палітычных зьняволеных пагоршылася. Міністар юстыцыі Польшчы Грабоўскі зацьвердзіў новы турэмны рэглямэнт. У адказ вязьні пачалі рыхтаваць агульную шматдзённую галадоўку, узгадваў Якуб Міско:
«Дамовіліся так: пачынаюць галадоўку «Лукішкі», а праз тры дні, калі турэмшчыкі ня пойдуць на саступкі, да галадаючых далучаецца «Стэфанаўка». Вязьні з трывогай чакалі таго трэцяга дня. Галадоўка – апошняя зброя палітзьняволеных. Ішлі на яе, нягледзячы на тое, што многія і без таго змарнелі ад доўгіх год недаяданьня і пакут».
Іншага спосабу абараніцца ў іх не было, зазначаў Якуб Міско:
«І надышоў той трэці дзень. «Лукішкі» працягвалі галадоўку, бо адміністрацыя стаяла на сваім. Раніцай, калі стражнік адчыніў дзьверы і ўнесьлі ў камэру хлеб і каву, я ад імя ўсіх палітвязьняў сказаў, што аб’яўляецца галадоўка і есьці мы ня возьмем. Твар стражніка перасмыкнуўся. «Вынесьці сьняданьне», — загадаў ён».
Тое ж самае зрабілі палітвязьні ў іншых камэрах «Стэфанаўскай» турмы.
«Празь якія паўгадзіны наляцелі стражнікі і пачалі вобыск. Ім хацелася знайсьці дзе-небудзь кавалачак сухара ці цукру і аб’явіць на гэтай аснове, што галадоўка – уяўная. Нічога не знайшоўшы, забралі з камэр ваду да апошняй кроплі. Пацягнуліся цяжкія гадзіны «сухой» галадоўкі. Ніхто ня скардзіўся, ня ныў. Хлопцы нават жартавалі, выдумлялі ўсякія гульні, абы толькі менш марыць пра яду».
Галадоўнікаў прымусова кармілі цераз гумавы шлянг
«Найцяжэй было, калі стражнік адчыняў дзьверы і выгукаў: «Абед!», – узгадваў Якуб Міско:
«У камэру ўносілі цэбар з супам. Мы патрабавалі, каб стражнікі не рабілі гэтага, але яны знарок затрымліваліся ў камэрах даўжэй звычайнага. Чалавек адчуваў ад гэтых пахаў ужо ня голад, а нясьцерпны фізычны боль».
На трэці дзень сухой галадоўкі добрая палова вязьняў болей не ўставала з ложкаў, цяжка было трымацца на нагах. Якуба Міско, як прадстаўніка галадоўнікаў, выклікаў начальнік турмы і загадаў спыніць галадоўку, але адмовіўся задаволіць патрабаваньні вязьняў палепшыць іхнія ўмовы. Акцыя пратэсту працягвалася. Тады стражнікі пачалі забіраць з камэр вязьняў на калідор, успамінаў Якуб Міско:
«Тут пад наглядам пракурора і ў прысутнасьці астрожнага доктара ішло штучнае кармленьне галадаючых. Вязьня клалі на тапчан, два стражнікі трымалі яго за рукі, два – за ногі. Пракурор пытаўся: – «Будзеш есьці?» Калі вязень адказваў «не», а іншых адказаў не было, яму расшчамлялі рот, устаўлялі паміж зубоў жалезны напарстак і з дапамогай гумавага шлянгу ўводзілі ў страўнік кубак пойла. Гвалтам карміла адміністрацыя і паслоў сэйму. Пасьля вязьняў гналі ўжо ня ў камэры, а ў цёмнае сутарэньне. Там кожнага паасобку падхоплівалі стражнікі, білі ключамі, кулакамі, нагамі. – «Мы цябе накормім, камуна!».
З ложкаў у камэры больш ніхто не ўставаў, на шосты дзень прымусовае кармленьне паўтарылася. Якуба Міско выклікаў зноў начальнік турмы, сказаў, што яны галадаюць ужо сто шэсьцьдзесят гадзінаў, і паабяцаў выканаць патрабаваньні – «права перадаваць з камэры ў камэру прадукты і газэты, дзьвюхгадзіннага шпацыру, рэгулярнай сустрэчы са сваякамі, і каб гэтыя сустрэчы адбываліся не праз закратаванае вакно».
Патрабаваньні сапраўды выканалі, але празь некалькі дзён усіх палітвязьняў вярнулі ў турму «Лукішкі». «А там парадкі былі старыя», падсумаваў Якуб Міско.
Цяперашнія галадоўкі: пратэст ці самапіяраньне?
Гарадзенскі палітык, раней выкладчык мэдычнага ўнівэрсытэту Сяргей Мальчык вывучаў узьдзеяньне галадоўкі на зьмены ў арганізьме чалавека. Сухая галадоўка за кратамі Якуба Міско і ягоных паплечнікаў у польскай турме – чым яна пагражала?
Мальчык: «Сем дзён — гэта звычайна абязводжваньне арганізму і сьмерць. Да тыдня можа чалавек пражыць без вады, прычым калі ён ляжыць, няма фізычнай нагрузкі. А так звычайна гэта пяць дзён нават. Сухая галадоўка страшэнна небясьпечная, таму што калі не зрэагуе ні грамадзтва, ні пэўныя мэханізмы, чалавек проста памрэ. Гэта небясьпечна амаль як самаспаленьне. Таму ім сапраўды пагражала сьмерць: празь дзень-два яны пачалі б паміраць».
Спадар Мальчык сам двойчы галадаў, калі апынаўся пад арыштам, і яму знаёмыя адчуваньні, калі сьвядома адмаўляесься ад ежы. Ён узгадвае:
«Галадоўкі далі плён. Я памятаю і сваю галадоўку таксама, калі гэта сапраўды яшчэ было выключнай мерай. Я дамогся таго, што быў розгалас, павінна была прыехаць камісія АБСЭ правяраць умовы ўтрыманьня ў Гарадзенскай турме. Таму што, акрамя галадоўкі, я напісаў каля дваццаці лістоў у розныя ўстановы, пачынаючы ад санстанцыі і канчаючы пракуратурай – пра невыносныя ўмовы, пра парушэньне нават тагачасных умоў утрыманьня ў турме. І гэта прывяло тады да пэўных вынікаў. Упершыню за дваццаць гадоў, напрыклад, мяне і некалькіх зьняволеных яшчэ вывелі памыцца. Таму што праз кожныя сем дзён павінны былі вадзіць, каб чалавек прыняў душ, у санпрапускнік».
Сяргей Мальчык – палітык, мэдык. Да сёньняшніх галадовак як формы пратэсту ён ставіцца з асьцярогаю, і вось чаму:
«Але трэба ведаць адзінае: калі галадоўку пачынаюць выкарыстоўваць людзі, не гатовыя ісьці да канца, калі «я ня ем, але п’ю сокі», дзе ўтрымліваецца ў тым ліку і глюкоза, то гэта не галадоўка ўжо, а гульня ў галадоўку. Я скажу адно: публічныя заявы пра галадоўкі, якія пачыналіся, але празь пяць дзён сканчаліся, – гэта прывяло да абсалютнага зьмяншэньня эфэктыўнасьці такога сродку. На жаль, калі напачатку людзі дамагаліся свайго, гэта мела розгалас, то цяпер гэта не ўспрымаецца сур’ёзна. Занадта многа людзей, за невялікімі выключэньнямі, прымянялі гэта несур’ёзна, што прывяло да пэўнай інфляцыі. Даставаць з кішэні гэты моцны сродак можна толькі тады, калі сабраўся ісьці да канца, а ня проста прапіярыцца».
Кожны дзень усе яны жывуць з надзеяй на тое, што гэта калі-небудзь скончыцца. З-за невядомасьці, а што там з блізкім чалавекам, штодня дадаюцца новыя трывогі, перажываньні, стрэсы. Адны сваякі асуджаных – іх большасьць – трымаюць усё ў сабе і ціха ў адзіноце нясуць свой крыж. Іншыя – іх меншасьць – заяўляюць пра сваю бяду ўголас і імкнуцца дапамагчы сябрам па няшчасьці.
«Дзяржава фармуе ў сваякоў асуджаных комплекс непаўнавартаснасьці»
«Гатоўнасьць людзей да супраціву, ступень іх мабілізаванасьці ў крызісных сытуацыях у кожнага розная. Хоць усім тым, хто апынуўся ў падобнай сытуацыі, безумоўна, цяжка», кажа кандыдат псыхалягічных навук Людміла Мірзаянава – маці палітвязьня Фёдара Мірзаянава.
Стаўленьне ўладаў РБ да сваякоў зьняволеных яна як навуковец называе маральнымі катаваньнямі.
Мірзаянава: «Тут нават няма прадмету для абмеркаваньня. Гэта перажываньні, якія выкліканыя беспадстаўным затрыманьнем, пакутамі блізкіх зьняволеных».
«Вядома, усё гэта адбіваецца на здароўі, – кажа, і ня толькі пра сябе, маці палітзьняволенага Паўла Севярынца, які цяпер адбывае пакараньне на «хіміі» ў вёсцы Куплін на Пружаншчыне, Тацяна Севярынец. – Калі параўнаць, якой я была 16 гадоў таму, вядома, тут і ўзрост, і ўсё астатняе, зразумела, усё ня ў лепшы бок. Аднак цяперашняя сытуацыя ня тое што заводзіць, яна вельмі мяне абурае, і гэтае абурэньне надае мне сілы. Як кажуць, не дачакаюцца!»
Тацяна Севярынец мае сталыя кантакты з паплечнікамі і сябрамі сына, а таксама зь іхнымі сваякамі.
Калі летась у сьнежні адбываліся масавыя арышты, многія мамы чуліся разгублена, плакалі. І Тацяна, сыходзячы з уласнага досьведу, раіла:
«Галоўнае, каб гэтыя нашы пакуты не паказваць на тыя вочы. Мірыцца з гэтымі абставінамі нельга, аднак ставіцца па-філязофску трэба.
Трэба верыць у лепшае. Трэба сьмяяцца зь іх. Вось гэта я раблю часьцяком. З тых, хто думае, што зьдзекуецца з нас, прыніжае, робіць хворым. Не, яны самі сябе прыніжаюць і ў выніку самі робяцца хворымі. Менавіта таму, што ідуць на розныя паскудзтвы, прыніжэньні ў дачыненьні да іншых людзей».
Паводле псыхоляга Людмілы Мірзаянавай, «асноўная праблема многіх сваякоў асуджаных – у тым, што ўлада фармуе ў гэтых людзей комплекс віны і непаўнавартасьці. Маўляў, вы непаўнавартыя маці ці бацька, бо ваша дзіця трапіла ў турму. І гэта магутны фактар, які стрымлівае іх ад актыўных дзеяньняў. У падобнай сытуацыі неабходныя людзі, якія б падтрымалі іх, сказалі: вы ўсё рабілі правільна, каб дзеці вучыліся, гадаваліся. Давайце разьбірацца ў гэтай сытуацыі. Ніхто ў жыцьці не застрахаваны ад памылак».
Людміла Мірзаянава кажа, што ня ведае, ці выжыла б, калі б не далучылася да суполкі «Вызваленьне», калі б не атрымала неабходнай падтрымкі ды ведаў ад сяброў па няшчасьці – сваякоў і блізкіх палітзьняволеных. Погляды і перакананьні, у тым ліку на беларускую рэальнасьць, на ўладу ў гэтых людзей не адрозьніваліся ад пазыцыі іх родных за кратамі. І тыя, і другія мелі высокую ступень гатоўнасьці да супраціву».
«Калі мы будзем маўчаць – з нашымі блізкімі могуць зрабіць што заўгодна»
На гэтым тыдні Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка і Марына Адамовіч правялі прэсавую канфэрэнцыю і распавялі пра ціск і пагрозы, якія ўжываюцца ў дачыненьні да іх мужоў – Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча. Падчас сустрэчы з журналістамі жонкі палітвязьняў адказалі, у прыватнасьці, і на пытаньні нашай праграмы: ці адчуваюць яны самі зьдзекі і катаваньні з боку ўладаў? Ці ня шкодзіць іх сваякам шум у СМІ?
Ірына Халіп: «Андрэю ўжо дакладна сказалі, што калі будзе чарговы шум у СМІ ў сувязі з прэсаваньнем, сур’ёзным ціскам і г.д, то зь ім абыдуцца вельмі проста. Адміністрацыя скажа, што яна ня ў стане забясьпечыць яго далейшую бясьпеку, і ён паедзе далей па этапе, будзе матацца па перасылках усю астатнюю частку свайго тэрміну. Ніхто ня будзе ведаць, дзе ён, яго будуць кідаць з турмы ў турму. То бок гэта была канкрэтная пагроза. Шчыра кажучы, перад сёньняшняй канфэрэнцыяй я нават думала, што лепш у такім выпадку – паведаміць пра гэта ці прамаўчаць? Аднак вырашыла ўсё ж гэта сказаць. Бо калі ціха, калі маўчаньне, то можа адбыцца ўсё што заўгодна».
Марына Адамовіч распавяла пра ўсе тыя перашкоды, якія чыняцца ў Шклоўскай калёніі на шляху рэгістрацыі іх шлюбу з палітвязьнем Мікалаем Статкевічам. І яна, і Мікола ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам дамагаюцца гэтага цягам чатырох апошніх месяцаў. Сп-ня Адамовіч прадставіла ўсе неабходныя для гэтага дакумэнты. Ад адміністрацыі калёніі патрабуецца толькі заверыць подпіс асуджанага сп. Статкевіча.
Аднак у калёніі, відаць, ня хочуць гэтага шлюбу дарослых людзей. Подпіс Статкевіча катэгарычна адмаўляюцца завяраць, а ў жанчыны ўвесь час пытаюцца, хто яна такая.
Марына Адамовіч: «Безумоўна, гэта я расцэньваю як спробу ціску. Прычым ня толькі на мяне, а празь мяне на Міколу. Я абсалютна дакладна ведаю, што ўся гэтая інфармацыя яму выдаецца. Пазбавіць жа чалавека любой камунікацыі – гэта адзіная і галоўная іх мэта. Зрабіць усё, каб яму было псыхалягічна і фізычна кепска. Што да мяне, то я толькі зьлейшая раблюся. Як той казаў: самі напалі, хай самі і адбіваюцца».
Жонка палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі – Вольга кажа, што самае цяжкае для яе – тое, што ёй нічога не паведамляюць пра стан здароўя мужа. Такое стаўленьне адміністрацыі калёніі яна лічыць катаваньнем.
Бандарэнка: «Калі не прыходзяць лісты ад хворага мужа, вядома ж, я адчуваю гэта… Самі разумееце, калі чалавек ходзіць з мыліцаю, калі яму можна пераважна ляжаць і вельмі непрацяглы час хадзіць, самі разумееце, як я перажываю, ня маючы інфармацыі пра яго. Я з тых, хто перажывае, так бы мовіць, па факце… Зразумела, на мяне гэта ўзьдзейнічае».
Ірына Халіп: «Хацела б дадаць, што капітуляваць, у прынцыпе, даволі лёгка. Хочацца час ад часу залезьці пад коўдру, заплюшчыць вочы і сказаць: «Расплюшчу, калі ўсё скончыцца». Але мяне вельмі мабілізуе наш з Андрэем чатырохгадовы сын. Гэта расьце сапраўдны баец, так бы мовіць, сын крымінальнікаў. Аднойчы я выйшла з пакою – зазваніў тэлефон, а ў кампутары быў адкрыты сайт «Хартыі», дзе ў якасьці галоўнай навіны стаяла – «Ціск на палітвязьняў узмацняецца», а на карцінцы – Андрэй ды Дзіма Бандарэнка за кратамі. Прыбег раптам сын і кажа: «Мама, там тата і Дзіма ў затачэньні!»
Я кажу яму: «Ды гэта ж карціна такая!»
І чую ў адказ: «Ой, трапіць мне аднойчы ў рукі гэты мастак!»
Лісты жонак зьняволеных. Зваротная сувязь
Беларускія турмы. Гісторыя і сучаснасьць
Як зьняволеньне адбіваецца на стане сваякоў зьняволеных. Турма і здароўе
Свабода ў турмах, 6 лістапада 2011, частка 1
Your browser doesn’t support HTML5
Свабода ў турмах, 6 лістапада 2011, частка 2
Your browser doesn’t support HTML5
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
Пад большасьцю лістоў, якія пішуць нам сваякі зьняволеных дый самі асуджаныя, мы, на просьбу аўтараў, пры публікацыі дакладных подпісаў ня ставім. Часьцяком даем толькі імёны, нярэдка і іх мяняем. Як напісала адна мама, чый сын адбывае свой тэрмін у Бабруйскай калёніі, людзі ідуць на ананімнасьць, баючыся пашкодзіць сваім сваякам за кратамі, дый самім сабе, бо маюць кантрактную працу, яшчэ спрацоўвае комплекс віны і непаўнавартасьці, які так разьвіты ў многіх сваякоў асуджаных.
Сёньня мы прапануем вашай увазе ўрыўкі зь лістоў, у якіх іх аўтары – жонкі асуджаных пішуць пра спатканьне ў калёніі.
«Мая вялікая павага тым жонкам, якія чакаюць»
«Мне 26 гадоў, – піша жанчына, якая назвала сябе Тацянай. – Мой муж сядзіць за групавое нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Насамрэч была звычайная бойка, але было выгадна зрабіць «групавое зьбіцьцё». Аднак я ведаю свайго мужа лепш. Я яго чакаю. Спатканьні даюцца цяжка. Увогуле, гэта цяжка – бачыць свайго каханага раз на 4–5 месяцаў. Кожнае спатканьне – гэта шчасьце ды боль. Радасьць скрозь сьлёзы. Заўсёды асабліва цяжка разьвітвацца. Нашага сына, які нарадзіўся празь некалькі месяцаў пасьля арышту бацькі, з сабой не важу. Зона – ня месца для дзяцей. Хай ён верыць, што бацька на заробках. Так лягчэй і прасьцей. Калі муж выйдзе, дзіця пойдзе ў 2-ю клясу...
... Якое можа быць жыцьцё ў жонкі зьняволенага? Кепскае. Зона як магніт грошы цягне. Матэрыяльныя траты неверагодныя. Торбы, якія важу, — непад’ёмныя. Аднак жыць можна. Ведаю, што цяпер мы самыя блізкія на сьвеце людзі і наша сям'я праходзіць вялікае выпрабаваньне на вернасьць, каханьне і павагу. І мы яго вытрымаем.
Яшчэ мая вялікая павага тым жонкам, якія чакаюць і зьбіраюць сваім мужам перадачы. Бяз гэтай маральнай, а тым больш матэрыяльнай падтрымкі іхнім мужам за кратамі вельмі цяжка жыць… Хаця з уласнага досьведу ведаю, што асноўная частка тых, хто наведвае турмы і калёніі, – мамы... Вялікі паклон ім».
«А ты застаесься пасярод разгрому і чакаеш свайго мужа…»
А гэты ліст падпісаны імем Дар’я. Жонка асуджанага распавядае пра пэрсанальны кантроль з боку супрацоўнікаў калёніі перад працяглым спатканьнем з мужам.
«Калі ты ўпершыню прыяжджаеш на доўгае спатканьне ў зону, дзе цябе ня ведаюць, то шманаюць па поўнай. Усе торбы абмацваюць, шукаюць другое дно, схованкі ў ручках і г.д., усе прадукты пратыкаюць або чыкрыжаць нажом – сала, каўбасу, мяса, сыры. Усе сокі і воды адкрываюць, могуць нават пакаштаваць. Усе пачкі цыгарэт расьпячатваюць, каб там не схавалі тэлефон, наркотыкі і г.д. Усё, што ў непразрыстых пакетах, – гарбата, кава, прыправы, пральны парашок, – раскрываецца. Бульбу, цыбулю, часнык аглядаюць паштучна. Зубныя пасты, шампуні, гелі, мыла – раскрываюць. У шампунь могуць засунуць нож, каб праверыць, ці няма там чаго лішняга; мыла аглядаюць, у мяне аднойчы цюкалі кожны кавалак аб край стала, бо калі яно зламанае, а потым зьлепленае, то развальваецца. Крэм адкрываюць і праглядаюць візуальна. Любыя бляшанкі (гарошак, тушаніна, згушчонка) раскрываюць, аднойчы прыйшлося зьесьці на спатканьні, бо несьці бляшанкі ў зону нельга – некалькі гадоў таму нейкі вельмі ўмелы працаўнік Глыбоцкага кансэрвавага камбінату наладзіў запайваньне ў гэтыя бляшанкі мабільнікаў. Асуджаныя пачалі гэтым хваліцца, а потым здаваць адзін аднаго.
Што да пэрсанальнага кантролю, то просяць зьняць вопратку, шапку, абутак – усё гэта абмацваюць, аглядаюць, асаблівую ўвагу аддаюць абцасам і тоўстай падэшве, калі яны ёсьць у абутку. Потым здымаеш адзежу да пояса, станік, паварочваесься сьпінай, могуць папрасіць распусьціць або падняць валасы, каб было відаць, што ў іх нічога не схавана. Потым здымаеш ніжнюю частку адзеньня. Трусы ў некаторых зонах просяць прыспусьціць, уважліва зазіраюць у іх, і калі ёсьць пракладка, нават штодзённая, просяць даць агледзець. У некаторых зонах просяць іх зьняць і абмацваюць. Здымаеш шкарпэткі, таксама абмацваюць. Потым жадаюць прыемнага спатканьня і сыходзяць, а ты застаесься пасярод разгрому і чакаеш свайго мужа».
БЕЛАРУСКІЯ ТУРМЫ. ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЬЦЬ
Зьнявага вязьняў: ад «Лукішак» да «Воўчых нораў»
Нагадаем, што літаратар, журналіст, заходнебеларускі грамадзкі дзяяч Якуб Міско нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы на Слонімшчыне, памёр у 1981-м у Менску.
За польскім часам Міско быў удзельнікам леварадыкальнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганьне». Арыштавалі яго ў студзені 1930-га, калі яму ня споўнілася і 19 гадоў. Спачатку ён сядзеў у віленскай турме «Лукішкі», затым – у «Стэфанаўскай», потым яго перавялі на захад Польшчы ў познаньскія «Вронкі», пазьней было зьняволеньне ў Гарадзенскім астрогу.
Тэму працягвае Сяргей Астраўцоў.
Віленская турма «Лукішкі» ўразіла Якуба Міско тым, што там былі царква і касьцёл. Як пісаў Міско, ён памалу ўваходзіў у астрожную каляіну і хутка нават прывык да таго, што празь пятнаццаць хвілін пасьля пад’ёму на ўсю турму гучала малітва «Кеды ранэм встаён зожэ» – «Калі пачынае сьвітаць». Яе выконваў турэмны мужчынскі хор. У ім асабліва вылучаўся магутны бас, ад якога, здаецца, дрыжалі астрожныя муры. Расказвалі, што ўладальнік гэтага басу некалі сьпяваў у опэры.
На той час у Польшчы квітнела арганізаваная злачыннасьць. Існавалі самыя розныя прафэсійныя шайкі налётчыкаў, махляроў, шулераў. Шмат у турме было і палітычных.
У турмах буржуазнай Польшчы былі зьдзекі, але не было прэс-хатаў
Якуб Міско: «У лукіскіх казэматах сядзіць звыш трохсот палітычных вязьняў — «камуна», як звала іх адміністрацыя. Касьцельны хор не рабіў на іх ніякага ўражаньня, часам толькі выклікаў паблажлівую ўсьмешку. Асобна знаходзіліся забойцы, канакрады, зладзеі, самагоншчыкі, растратчыкі».
У буржуазнай Польшчы, як, дарэчы, і ў царскай Расеі, крымінальнікаў і палітычных трымалі паасобку. Турэмная адміністрацыя баялася, каб кантакты паміж імі не ўмацавалі палітычных яшчэ больш у сваіх перакананьнях. Выкарыстаньне крымінальнікаў дзеля маральнага і фізычнага ціску на вязьня, каб выбіць у яго паказаньні, тыя ж «прэс-хаты», – гэта ўжо вынаходка сталінскага Гулагу. Сёньня гэтыя мэтады шырока выкарыстоўваюцца ў беларускіх турмах. Можна згадаць, як у Магілёўскім СІЗА зьмясьцілі ў «прэс-хату» экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. На палітвязьня чынілі ціск, каб ён падпісаў заяву аб памілаваньні на імя Лукашэнкі.
Пісьменьнік і журналіст Якуб Міско ўспамінаў, што пры польскай уладзе ў вядомай турме «Лукішкі» ў Вільні быў наглядчык Барэйша, які любіў прыніжаць вязьняў. Для яго «вялікай прыемнасьцю было насаліць вязьню, вылаяць яго апошнімі словамі. Ішлі ў ход і «пся маць», і «з курвы сын», і «шчанюк». Палітвязьні звычайна пратэставалі супраць зьнявагаў. Тады Барэйша яшчэ больш разьюшваўся: – «У карцэр! Згноім, псяюха!»
Былы палітвязень Уладзімер Асіпенка распавядае пра атмасфэру ў турмах Рэспублікі Беларусь:
Пісаць скаргі зьняволеныя баяцца, бо так можна толькі сабе нашкодзіць, падкрэсьлівае Ўладзімер Асіпенка. Што турма «Лукішкі» ў 1920–30-я гады, што калёнія «Ваўчыныя норы» ў сёньняшнія дні — час іншы, улада іншая, але парадкі падобныя.
Масавая адмова палітвязьняў ад ежы ў «Лукішках» ды «Стэфанаўцы»
На пачатку 1930-х Якуба Міско з «Лукішак» перавялі ў іншую турму ў Вільні – «Стэфанаўскую», дзе яму давялося сядзець «з год». Ён пакінуў падрабязныя ўспаміны пра масавую галадоўку палітычных вязьняў.
У гэты час становішча палітычных зьняволеных пагоршылася. Міністар юстыцыі Польшчы Грабоўскі зацьвердзіў новы турэмны рэглямэнт. У адказ вязьні пачалі рыхтаваць агульную шматдзённую галадоўку, узгадваў Якуб Міско:
«Дамовіліся так: пачынаюць галадоўку «Лукішкі», а праз тры дні, калі турэмшчыкі ня пойдуць на саступкі, да галадаючых далучаецца «Стэфанаўка». Вязьні з трывогай чакалі таго трэцяга дня. Галадоўка – апошняя зброя палітзьняволеных. Ішлі на яе, нягледзячы на тое, што многія і без таго змарнелі ад доўгіх год недаяданьня і пакут».
Іншага спосабу абараніцца ў іх не было, зазначаў Якуб Міско:
«І надышоў той трэці дзень. «Лукішкі» працягвалі галадоўку, бо адміністрацыя стаяла на сваім. Раніцай, калі стражнік адчыніў дзьверы і ўнесьлі ў камэру хлеб і каву, я ад імя ўсіх палітвязьняў сказаў, што аб’яўляецца галадоўка і есьці мы ня возьмем. Твар стражніка перасмыкнуўся. «Вынесьці сьняданьне», — загадаў ён».
Тое ж самае зрабілі палітвязьні ў іншых камэрах «Стэфанаўскай» турмы.
«Празь якія паўгадзіны наляцелі стражнікі і пачалі вобыск. Ім хацелася знайсьці дзе-небудзь кавалачак сухара ці цукру і аб’явіць на гэтай аснове, што галадоўка – уяўная. Нічога не знайшоўшы, забралі з камэр ваду да апошняй кроплі. Пацягнуліся цяжкія гадзіны «сухой» галадоўкі. Ніхто ня скардзіўся, ня ныў. Хлопцы нават жартавалі, выдумлялі ўсякія гульні, абы толькі менш марыць пра яду».
Галадоўнікаў прымусова кармілі цераз гумавы шлянг
«Найцяжэй было, калі стражнік адчыняў дзьверы і выгукаў: «Абед!», – узгадваў Якуб Міско:
«У камэру ўносілі цэбар з супам. Мы патрабавалі, каб стражнікі не рабілі гэтага, але яны знарок затрымліваліся ў камэрах даўжэй звычайнага. Чалавек адчуваў ад гэтых пахаў ужо ня голад, а нясьцерпны фізычны боль».
На трэці дзень сухой галадоўкі добрая палова вязьняў болей не ўставала з ложкаў, цяжка было трымацца на нагах. Якуба Міско, як прадстаўніка галадоўнікаў, выклікаў начальнік турмы і загадаў спыніць галадоўку, але адмовіўся задаволіць патрабаваньні вязьняў палепшыць іхнія ўмовы. Акцыя пратэсту працягвалася. Тады стражнікі пачалі забіраць з камэр вязьняў на калідор, успамінаў Якуб Міско:
«Тут пад наглядам пракурора і ў прысутнасьці астрожнага доктара ішло штучнае кармленьне галадаючых. Вязьня клалі на тапчан, два стражнікі трымалі яго за рукі, два – за ногі. Пракурор пытаўся: – «Будзеш есьці?» Калі вязень адказваў «не», а іншых адказаў не было, яму расшчамлялі рот, устаўлялі паміж зубоў жалезны напарстак і з дапамогай гумавага шлянгу ўводзілі ў страўнік кубак пойла. Гвалтам карміла адміністрацыя і паслоў сэйму. Пасьля вязьняў гналі ўжо ня ў камэры, а ў цёмнае сутарэньне. Там кожнага паасобку падхоплівалі стражнікі, білі ключамі, кулакамі, нагамі. – «Мы цябе накормім, камуна!».
З ложкаў у камэры больш ніхто не ўставаў, на шосты дзень прымусовае кармленьне паўтарылася. Якуба Міско выклікаў зноў начальнік турмы, сказаў, што яны галадаюць ужо сто шэсьцьдзесят гадзінаў, і паабяцаў выканаць патрабаваньні – «права перадаваць з камэры ў камэру прадукты і газэты, дзьвюхгадзіннага шпацыру, рэгулярнай сустрэчы са сваякамі, і каб гэтыя сустрэчы адбываліся не праз закратаванае вакно».
Патрабаваньні сапраўды выканалі, але празь некалькі дзён усіх палітвязьняў вярнулі ў турму «Лукішкі». «А там парадкі былі старыя», падсумаваў Якуб Міско.
Цяперашнія галадоўкі: пратэст ці самапіяраньне?
Гарадзенскі палітык, раней выкладчык мэдычнага ўнівэрсытэту Сяргей Мальчык вывучаў узьдзеяньне галадоўкі на зьмены ў арганізьме чалавека. Сухая галадоўка за кратамі Якуба Міско і ягоных паплечнікаў у польскай турме – чым яна пагражала?
Спадар Мальчык сам двойчы галадаў, калі апынаўся пад арыштам, і яму знаёмыя адчуваньні, калі сьвядома адмаўляесься ад ежы. Ён узгадвае:
«Галадоўкі далі плён. Я памятаю і сваю галадоўку таксама, калі гэта сапраўды яшчэ было выключнай мерай. Я дамогся таго, што быў розгалас, павінна была прыехаць камісія АБСЭ правяраць умовы ўтрыманьня ў Гарадзенскай турме. Таму што, акрамя галадоўкі, я напісаў каля дваццаці лістоў у розныя ўстановы, пачынаючы ад санстанцыі і канчаючы пракуратурай – пра невыносныя ўмовы, пра парушэньне нават тагачасных умоў утрыманьня ў турме. І гэта прывяло тады да пэўных вынікаў. Упершыню за дваццаць гадоў, напрыклад, мяне і некалькіх зьняволеных яшчэ вывелі памыцца. Таму што праз кожныя сем дзён павінны былі вадзіць, каб чалавек прыняў душ, у санпрапускнік».
Сяргей Мальчык – палітык, мэдык. Да сёньняшніх галадовак як формы пратэсту ён ставіцца з асьцярогаю, і вось чаму:
«Але трэба ведаць адзінае: калі галадоўку пачынаюць выкарыстоўваць людзі, не гатовыя ісьці да канца, калі «я ня ем, але п’ю сокі», дзе ўтрымліваецца ў тым ліку і глюкоза, то гэта не галадоўка ўжо, а гульня ў галадоўку. Я скажу адно: публічныя заявы пра галадоўкі, якія пачыналіся, але празь пяць дзён сканчаліся, – гэта прывяло да абсалютнага зьмяншэньня эфэктыўнасьці такога сродку. На жаль, калі напачатку людзі дамагаліся свайго, гэта мела розгалас, то цяпер гэта не ўспрымаецца сур’ёзна. Занадта многа людзей, за невялікімі выключэньнямі, прымянялі гэта несур’ёзна, што прывяло да пэўнай інфляцыі. Даставаць з кішэні гэты моцны сродак можна толькі тады, калі сабраўся ісьці да канца, а ня проста прапіярыцца».
ТУРМА І ЗДАРОЎЕ