2 лістапада пачаўся працэс над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Падтрымаць яго прыйшлі вядомыя апазыцыйныя палітыкі, праваабаронцы, кіраўнікі дыпляматычных прадстаўніцтваў шэрагу краінаў Эўразьвязу і ЗША. Як яны ставяцца да гэтага працэсу?
Паводле намесьніка старшыні БХК Гары Паганяйлы, "спадзявацца на справядлівы суд у Беларусі сёньня не даводзіцца".
"Мы ведаем, што суд будзе несправядлівы, незаконны. Ён практычна ўжо пачаўся з парушэньня правоў абвінавачанага на вядзеньне працэсу на роднай мове. Ва ўсім сьвеце па даўгавых абавязаньнях нават падатковага характару не абавязкова чалавека ўтрымліваць у сьледчым ізалятары. Гэта не забойства, не рабаваньне, не згвалтаваньне. Гэта звычайнае эканамічнае злачынства, калі яно прызнаецца такім. І тут можна было абмежавацца іншымі, альтэрнатыўнымі заключэньню пад варту, мерамі стрыманьня. Аднак Алеся ўжо тры месяцы трымаюць пад вартай. І гэта таксама сьведчыць пра тое, што ўлады не зьбіраюцца выконваць законы, правы грамадзянаў, а тым больш правы абвінавачанага ў такім важным для іх працэсе".
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў кажа, што падобных працэсаў не павінна быць. Ён адзначае, што Бяляцкі дапамагаў усім тым, каго судзілі раней.
"Гэта зусім відавочная палітычная дзея. Трэба, па-першае, падтрымаць чалавека, а па-другое, усё гэта вельмі сур'ёзна адсочваць і аналізаваць. Бо ад вынікаў гэтага суду шмат у чым будзе залежаць далейшае разьвіцьцё падзеяў у нашай краіне. На справядлівы суд тут ніхто не спадзяецца. Апроч той надзеі, якая ў кожным чалавеку ёсьць. Сёньня гэта не прысуд, а рашэньне будзе Лукашэнкі, і ўсё будзе залежаць ад таго, ці маё ён яшчэ імпэт рухацца ў бок Захаду — і тады гэты прысуд будзе больш-менш ляяльны, памяркоўны, можа, нават умоўны. Па сёньняшніх палітычных меркаваньнях Бяляцкі павінен мець умоўны вырак, і, канечне, штраф накруцяць па максымуме. Але ўсё можа быць інакш. Лёгікі немагчыма шукаць і ў папярэдніх судах, і немагчыма будзе знайсьці зараз".
Некалькі дзясяткаў грамадзянаў не змаглі трапіць у залю суду з-за недахопу месцаў. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч са спазьненьнем змог зайсьці ў залю. Яму перадалі праз тэлефон СМС, што адно месца ёсьць, і ён запатрабаваў, каб яго прапусьцілі.
"Я лічу, што для Беларусі гэта вельмі ганебны працэс. Безумоўна, гэта палітычны працэс, ніякая не крымінальная справа. Алесь Бяляцкі і "Вясна" столькі гадоў дапамагаюць дэмакратычным актывістам і Партыі БНФ. Я лічу сваім маральным абавязкам такую маральную дапамогу і салідарнасьць выказаць з Алесем у той момант, калі яму гэтая дапамога патрэбная".
Былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што Алесь Бяляцкі — той чалавек, дзякуючы ў тым ліку якому мы жывем у незалежнай Беларусі.
"Гэта чалавек, які менавіта з 1982 году мае свае цьвёрдыя перакананьні жыцьця дзеля Беларусі, незалежнасьці і свабоды. Нездарма ён падпаў пад жорны Лукашэнкавай псэўдасудовай сыстэмы. І сёньня абавязак усіх людзей, каму дарагія каштоўнасьці незалежнасьці і свабоды, быць поруч з Алесем".
Спадар Вячорка пракамэнтаваў тое, што суд адхіліў хадайніцтва аб тым, каб працэс вёўся на беларускай мове.
"У цяперашняй улады паўстала такая спакуса час ад часу падкідаць фальшывыя сыгналы, нібыта яна пачынае абараняць права беларусаў на родную мову. Ну і вось — сёньня працэс над праваабаронцам, у залі поўна праваабаронцаў, у кожнага ёсьць права на родную мову. Судзьдзя, спасылаючыся на тое, што ў краіне дзьве дзяржаўныя мовы, адмаўляе Алесю ў праве весьці ягоны працэс па-беларуску. Гэта найгрубейшае парушэньне прынамсі яго моўных правоў, і, на жаль, нічога добра ня сьведчыць пра астатнія яго правы".
Сярод амбасадараў у залі суду — амбасадар Польшчы Лешэк Шарэпка:
"Мы як сябра Эўразьвязу спрабуем прысутнічаць на ўсіх працэсах, якія маюць палітычную падаплёку. Я думаю, што гэты працэс яе мае. Калі бачыш чалавека ў клетцы, цяжка чакаць нечага станоўчага. Я не юрыст, але я размаўляў з многімі юрыстамі, якія кажуць, што тут няма складу злачынства. Так што я спадзяюся, што судзьдзя настолькі прафэсійны, што гэта ўбачыць, і прысуд будзе такі, як патрэбна".
Сярод прысутных у залі — маці зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра
Завадзкага Вольга Завадзкая. Яна сказала, што прыйшла сюды, бо праваабаронцы дапамаглі ёй у яе бядзе.
"Я лічу, што тут адбываецца судзілішча над усёй праваабарончай сыстэмай у Беларусі, псыхалягічны ціск на праваабаронцаў і на ўсю арганізаваную частку насельніцтва. Улада выставіла гэты працэс напаказ дзеля таго, каб адцягнуць увагу ад эканамічнага, палітычнага стану краіны. І спадзяюся, калі ўвесь гэты бум пройдзе, я думаю, што стан нармалізуецца. Немагчыма дапусьціць, каб насельніцтва Беларусі засталося без праваабаронцаў. І я ў гэтай сытуацыі была, і спадзявацца на справядлівае рашэньне суду цяжка".