Сацыёляг Сяргей Нікалюк адзначае, што грамадзтва пачало прызвычайвацца да эканамічных цяжкасьцяў. Пры гэтым галоўным віноўнікам сытуацыі людзі бачаць пэрсанальна Лукашэнку.
Госьць нашага эфіру – сацыёляг Сяргей Нікалюк. Зь ім мы пагутарым пра вынікі апошняга апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў і пра стаўленьне людзей да пагаршэньня іх матэрыяльнага становішча і эканамічнага крызісу ў краіне.
Абламейка: З пачатку лістапада ў Беларусі чакаецца чарговае падвышэньне цэнаў і платы за камунальныя паслугі. Калі меркаваць паводле вынікаў апошніх апытаньняў, як людзі ў Беларусі ставяцца да пагаршэньня свайго эканамічнага становішча?
Нікалюк: Калі мы зьвернемся да апытаньняў, якія раз у квартал праводзіць НІСЭПІ, дык верасьнёўскае апытаньне зафіксавала шэраг цікавых вынікаў. Сацыёлягі фіксуюць так званы індэкс матэрыяльнага становішча, гэта розьніца паміж станоўчым і негатыўным адказам на пытаньне "Як зьмянілася ваша матэрыяльнае становішча ў апошнія тря месяцы?". У верасьні паляпшэньне адзначылі 5 працэнтаў, а пагаршэньне -- 73. Розьніца - 69 працэнтаў. Але справа ў тым, што ў ліпені індэкс быў 72. Гэта значыць, пагаршэньне ўспрыманьня матэрыяльнага становішча спынілася. Тое ж самае тычыцца і індэксу чаканьня (розьніца пазытыўных і негатыўных адказаў на пытаньне "Як зьменіцца сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады?"). Калі летам індэкс склад мінус 44, дык у верасьні мінус 40. Розьніца нязначная, але падзеньне спынілася. Варта адзначыць, што абодва індэксы - гэта абсалютныя рэкорды за часы назіраньняў. Гэта сьведчыць, што ў грамадзтве прачалося прызвычайваньне да эканамічных цяжкасьцяў. Гэта і раней фіксавалася. У беларускага грамадзтва вялізная здольнасьць да адаптацыі, якую сацыёлягі называюць "негатыўнай". Яны прызвычайваюцца да сытуацыі шляхам зьніжэньня сваіх запатрабаваньняў. Гэта вельмі важная выснова.
Абламейка: Вось адбываецца відавочнае пагаршэньне матэрыяльнага стану людзей. Як гэта адбіваецца на стаўленьні людзей да ўлады?
Нікалюк: Ёсьць і трэці індэкс, які вызначаецца адказам на пытаньне :"На Ваш погляд, у цэлым становішча ў краіне разьвіваецца ў правільным накірунку альбо ў няправільным?". Дык вось, зафіксаваныя рэкордныя значэньні індэксу правільнасьці курсу -- ён склаў мінус 52. Калі людзі пачынаюць прызвычайвацца да пагаршэньня матэрыяльнага становішча, дык іх адносіны да курсу, які праводзіць улада, і да самой улады, працягвае пагаршацца. І сёньня галоўным віноўнікам таго, што адбываецца, людзі бачаць пэрсанальна прэзыдэнта.
Амаль 20 гадоў сацыёлягі запытваюцца "Хто вінаваты?", і ў пары прэзыдэнт-урад заўсёды вінаватым называлі ўрад. Гэта такая асаблівасьць успрыманьня нашай улады. Усё добрае зьвязваецца асабіста з прэзыдэнтам, а недахопы - паводле прымаўкі "Цар добра, а баяры - дрэнныя".. Дык вось, цяпер адказным за эканамічныя праблемы людзі бачаць асабіста прэзыдэнта. І гэта адбіваецца ў тым ліку і на рэйтынгу Лукашэнкі. Рэйтынг яго ў верасьні апынуўся да рэкордна мінімальнага за увесь час правядзеньня сацапытаньняў - 20,5.
Абламейка: Наколькі ў нашым грамадзтве адчуваецца патрэба альтэрнатыўнага погляду на разьвіцьцё краіны? І ці такая патрэба ёсьць наогул?
Нікалюк: Для мяне "беларускае грамадзтва" як нешта адзінае не існуе. І ўсе апытаньні НІСПІ паказваюць галоўную характарыстыку - гэта яго раскол. У нашым грамадзтве заўсёды ёсьць нейкая частка парадку 25 адсоткаў, якія супраць аўтарытарнай улады ў прынцыпе. Гэта тое, што Лукашэнка называе "меншасьцю". Ну і была устойлівая большасьць, 50-60 адсоткаў, якія заўсёды падтрымлівала Лукашэнку. Сёньня гэтая большасьць пачала адварочвацца ад Лукашэнкі. І калі яго рэйтынг увойдзе ў 2-3 адсоткі - гэта за кошт інвэрсіі меншыні. Але сёньня, адмаўляючыся ад Лукашэнкі, прадстаўнікі "большасьці" ня робяцца прыхільнікамі Лукашэнкі. У грамадзтве ўтвараецца палітычны вакуум. Больш 40 адсоткаў ня ведае, за каго галасаваць. Дадатковай патрэбы ў альтэрнатыўных лідэрах не ўзьнікае, але думаю, гэта ппытаньне часу, і ў канцы года мы адчуем, як у грамадзтве пачне выспяваць патрэба ў альтэрнатыўных поглядах і людзях, якія яе выказваюць.
Госьць нашага эфіру – сацыёляг Сяргей Нікалюк. Зь ім мы пагутарым пра вынікі апошняга апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў і пра стаўленьне людзей да пагаршэньня іх матэрыяльнага становішча і эканамічнага крызісу ў краіне.
Your browser doesn’t support HTML5
Нікалюк: Калі мы зьвернемся да апытаньняў, якія раз у квартал праводзіць НІСЭПІ, дык верасьнёўскае апытаньне зафіксавала шэраг цікавых вынікаў. Сацыёлягі фіксуюць так званы індэкс матэрыяльнага становішча, гэта розьніца паміж станоўчым і негатыўным адказам на пытаньне "Як зьмянілася ваша матэрыяльнае становішча ў апошнія тря месяцы?". У верасьні паляпшэньне адзначылі 5 працэнтаў, а пагаршэньне -- 73. Розьніца - 69 працэнтаў. Але справа ў тым, што ў ліпені індэкс быў 72. Гэта значыць, пагаршэньне ўспрыманьня матэрыяльнага становішча спынілася. Тое ж самае тычыцца і індэксу чаканьня (розьніца пазытыўных і негатыўных адказаў на пытаньне "Як зьменіцца сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады?"). Калі летам індэкс склад мінус 44, дык у верасьні мінус 40. Розьніца нязначная, але падзеньне спынілася. Варта адзначыць, што абодва індэксы - гэта абсалютныя рэкорды за часы назіраньняў. Гэта сьведчыць, што ў грамадзтве прачалося прызвычайваньне да эканамічных цяжкасьцяў. Гэта і раней фіксавалася. У беларускага грамадзтва вялізная здольнасьць да адаптацыі, якую сацыёлягі называюць "негатыўнай". Яны прызвычайваюцца да сытуацыі шляхам зьніжэньня сваіх запатрабаваньняў. Гэта вельмі важная выснова.
Абламейка: Вось адбываецца відавочнае пагаршэньне матэрыяльнага стану людзей. Як гэта адбіваецца на стаўленьні людзей да ўлады?
Сёньня галоўным віноўнікам таго, што адбываецца, людзі бачаць пэрсанальна прэзыдэнта
Нікалюк: Ёсьць і трэці індэкс, які вызначаецца адказам на пытаньне :"На Ваш погляд, у цэлым становішча ў краіне разьвіваецца ў правільным накірунку альбо ў няправільным?". Дык вось, зафіксаваныя рэкордныя значэньні індэксу правільнасьці курсу -- ён склаў мінус 52. Калі людзі пачынаюць прызвычайвацца да пагаршэньня матэрыяльнага становішча, дык іх адносіны да курсу, які праводзіць улада, і да самой улады, працягвае пагаршацца. І сёньня галоўным віноўнікам таго, што адбываецца, людзі бачаць пэрсанальна прэзыдэнта.
Амаль 20 гадоў сацыёлягі запытваюцца "Хто вінаваты?", і ў пары прэзыдэнт-урад заўсёды вінаватым называлі ўрад. Гэта такая асаблівасьць успрыманьня нашай улады. Усё добрае зьвязваецца асабіста з прэзыдэнтам, а недахопы - паводле прымаўкі "Цар добра, а баяры - дрэнныя".. Дык вось, цяпер адказным за эканамічныя праблемы людзі бачаць асабіста прэзыдэнта. І гэта адбіваецца ў тым ліку і на рэйтынгу Лукашэнкі. Рэйтынг яго ў верасьні апынуўся да рэкордна мінімальнага за увесь час правядзеньня сацапытаньняў - 20,5.
Абламейка: Наколькі ў нашым грамадзтве адчуваецца патрэба альтэрнатыўнага погляду на разьвіцьцё краіны? І ці такая патрэба ёсьць наогул?
Сёньня гэтая большасьць пачала адварочвацца ад Лукашэнкі.