У адрозьненьне ад шэрагу нядаўніх акцый салідарнасьці з палітвязьнямі, шэсьце на Дзяды 30 кастрычніка прайшло без затрыманьняў. Што кажуць пра вынікі шэсьця прадстаўнікі ўладаў і арганізатары?
Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Сяргей Хільман падзяліўся з карэспандэнтам «Свабоды» сваімі ўражаньнямі ад шэсьця на Дзяды 30 кастрычніка:
«Гэта традыцыйнае мерапрыемства, дазволенае ўладамі. Прайшло, я нічога такога ня ўбачыў звышнатуральнага. Адзінае, было мала людзей. Гэтак жа, як і ў мінулым годзе, я ніякай розьніцы не заўважыў».
Пра тое, ці варта тады наагул забараняць акцыі апазыцыі і затрымліваць іхніх удзельнікаў, у Менгарвыканкаме размаўляць ня сталі. Таксама гэтае пытаньне пакідае без камэнтароў гарадзкая міліцыя. Спадар Хільман толькі адзначыў:
«Мы вывучаем розныя пытаньні, калі мерапрыемства праводзіцца ў недазволеным месцы. Ёсьць рашэньне Менгарвыканкаму, дзе можна праводзіць, ёсьць пэўныя месцы. Зыходзячы з таго, што ў нас на адно і тое ж месца некалькі заявак прыходзіць, мы глядзім ужо і ў сувязі з гэтым».
Паводле выканаўцы абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ у Беларусі Юрася Беленькага, удзельнікаў учорашняй акцыі было больш, чым летась, і асабліва моладзі. Падчас шэсьця актывісты «Маладой Беларусі» разгарнулі партрэты палітвязьняў, і, несучы іх па менскіх вуліцах, скандавалі «Свабоду палітвязьням!», гучна пералічваючы ўсе прозьвішчы. Юрась Беленькі патлумачыў сваё стаўленьне да гэтага:
«У Курапатах ляжаць ахвяры палітычных рэпрэсій суседняй дзяржавы на нашай тэрыторыі. Курапаты — гэта месца, дзе адбылася рэалізацыя гэтай злачыннай, пачварнай палітыкі Расеі на нашай тэрыторыі. І калі ў любой сытуацыі, ці гэта шэсьце на Дзяды, ці іншая сытуацыя, калі ёсьць магчымасьць дапамагчы людзям, якія сёньня ёсьць у бядзе — а людзі ёсьць у бядзе, і яны невінаватыя, незаконна асуджаныя; няважна, які мэханізм: праз апэляцыю да грамадзтва, да сусьветнай супольнасьці, праз напамін пра тое, што ёсьць такія людзі, якія бязьвінна пакутуюць, — то чаму ж ня выкарыстаць такую магчымасьць? Канечне, я станоўча стаўлюся да такіх дзеяньняў маладых людзей, якія акцэнтавалі ўвагу грамадзтва, менчукоў, прэсы падчас шэсьця на тое, што ёсьць палітычныя зьняволеныя ў Беларусі».
Супрацоўнікі міліцыі, людзі ў цывільным суправаджалі ўдзельнікаў шэсьця, вялі відэаздымкі, але не перашкаджалі. Напярэдадні шэсьця на Дзяды, паводле спадара Беленькага, напружаная сытуацыя была ў Менгарвыканкаме, дзе перамовы ішлі вельмі нялёгка.
«Менавіта зь міліцыяй былі цяжкасьці ў разуменьні таго, што павінна прайсьці мерапрыемства ў фармаце, у якім ужо неаднаразова праводзілася. Нават у дэталях праходжаньня скрыжаваньняў вуліц. Я думаю, такая напружанасьць у гарвыканкаме і потым уплыў пракуратуры і гарвыканкаму, што каб здаровы сэнс быў захаваны, каб не было ніякіх эксцэсаў. Вось гэтыя фактары паўплывалі на міліцыю, што яна паводзіла сябе адэкватна, карэктна і не спрабавалі, скажам так, нейкія прадстаўнікі сілавых структур зрабіць нейкую нядобрую справу. Хоць я заўважыў іншую рэч, што досыць невясёлы выгляд гэтых людзей у чорным, якія прысутнічалі падчас мерапрыемства. Напэўна, агульны эканамічны, сацыяльны фон неяк уплывае і на іх».
Паводле спадара Беленькага, тое, што міліцыянты хапаюць удзельнікаў акцый на плошчы, чаму «ненармальна дзейнічаюць структуры ўладаў там, — гэта пытаньне да тых, хто прымае такія рашэньні».
«Канечне, прыйдзе час, магчыма, будуць зададзеныя пытаньні, і афіцыйна, тым людзям, якія гэтыя рашэньні прымаюць. Проста неадэкватна дзейнічаюць пэўныя сілавыя структуры. Тое, што мы назіралі адэкватныя дзеяньні ўчора, — магчыма, гэта добры знак».
На заяўку адносна шэсьця ў Лошыцы, якое КХП БНФ заплянавала на нядзелю, 6 лістапада, Менгарвыканкам абяцаў адказаць пасьля акцыі 30 кастрычніка.