Зьміцер Дашкевіч будзе скардзіцца ў пракуратуру на зьнікненьне ягоных лістоў. Жонка Зьмітра Бандарэнкі спрабавала высьветліць, чаму яго перавялі з мэдычнай часткі ў атрад. У Бабруйскую калёнію, дзе трымаюць Андрэя Саньнікава, не прыехала камісія па праверцы бытавых умоваў. З Мікалаем Статкевічам сустрэўся адвакат. У інтэрнаце Паўла Севярынца адбылася аўральная праверка.
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава атрымала ліст ад лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, зь якім рэгулярна лістуецца. Марына Лобава кажа, што болей за месяц да таго лістоў ад Дашкевіча яна не атрымлівала і зараз ведае, чаму.
"Піша, што стала яму крыху лягчэй. Што пісаў мне з Віцебскай калёніі, але лісты тыя не дайшлі. Таму будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, бо ўсяго адтуль напісаў каля 50 лістоў і ніхто ніводнага не атрымаў".
Зараз Зьмітра Дашкевіча ўтрымліваюць ў Глыбоцкай турме, паводле зьвестак, ў памяшканьні камэрнага тыпу як вязьня, які шмат разоў парушаў турэмныя парадкі.
Ад сына, таксама актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава, маці ня мае лістоў і званкоў ужо болей за 2 тыдні. Жанчына спасылаецца на маці актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча, які таксама сядзіць ў Івацэвіцкай калёніі, дзе і Эдуард Лобаў. Францкевіч днямі званіў дамоў і казаў пра Эдуарда, што ў яго ўсё нармальна.
Зьвестак пра экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава таксама вельмі мала – лісты ад яго даўно не прыходзіць. Між тым маці вязьня Ала Саньнікава ведае, што ў сына пачаліся праблемы са здароўем і што ў Бабруйскую калёнію мусіла прыехаць праверка з Дэпартамэнту – праверыць бытавыя ўмовы, ў якіх трымаюць вязьняў, у тым ліку Саньнікава, але чамусьці правяраючыя не зьявіліся.
А вось "хімік" Павал Севярынец на ўвагу правяраючых не скардзіцца. На наступны дзень пасьля паседжаньня камісіі, якая прызнала Севярынца "вязьнем, які стаў на шлях выпраўленьня", ў інтэрнаце ўчынілі праверку ўсіх пакояў інтэрнату.
"Правялі другі за тыдзень ператрус камэндатуры, ў тым ліку і нашага бараку. Начальнік прыяжджаў на працу, глядзеў, як я працую. Яшчэ паспрабую на сярэдзіну лістападу напісаць заяву на адпачынак, хаця мяне ў камэндатуры папярэдзілі, што няма сэнсу пісаць такія заявы з пэўных прычын".
Адвакат бачыўся ў Шклоўскай калёніі з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам. Жонка палітыка Марына Адамовіч кажа:
"Выглядае ён быццам нармальна, рука больш-менш усталявалася. Ён яе ашчаджае, хаця працуе па-ранейшаму на лесапілцы."
Упершыню за 3 месяцы Марына Адамовіч атрымала ліст ад палітвязьня, з якога вынікае, што акрамя траўмы рукі Мікола Статкевіч меў траўму рабра.
“На працах у лесапілцы не выконваліся правілы бясьпекі. Ён працаваў у сланцах, пасьлізнуўся, упаў і пашкодзіў рабро. Нягледзячы на тое, што рабро не зажыло, ён працягваў працаваць і пашкодзіў яшчэ і руку."
28 кастрычніка жонка Зьмітра Бандарэнкі наведала Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, дзе размаўляла з адказнымі супрацоўнікамі адносна свайго мужа, якога перавялі з мэдычнай часткі ў атрад насуперак рэкамэндацыям лекараў. Напярэдадні з Дзьмітрыем ў калёніі сустракаўся адвакат, ад якога стала вядома пра новыя праблемы палітвязьня. Як кажа Вольга Бандарэнка, пэўных адказаў на свае пытаньні яна не атрымала.
"Адвакат прыходзіць і кажа, што вось Дзіме трэба запраўляць ложак ў калёніі, дзеля гэтага трэба нахіляцца, а ён з-за стану здароўя ня можа. Нельга яму і стаяць паводле лекараў, але даводзіцца тройчы на дзень стаяць на пераклічках. Яшчэ яму ўжо прапанавалі працаваць, падыходзілі з такой прапановай".
|