Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з трохдзённым афіцыйным візытам у Таджыкістане. Сёньня ён правёў перамовы з прэзыдэнтам гэтай краіны Эмамалі Рахмонам, наведаў некаторыя прадпрыемствы і мясцовыя славутасьці. Дзяржаўныя СМІ Беларусі называюць візыт знакавым, заяўляюць пра новыя амбітныя праекты. Між тым, двухбаковы гандаль з гэтай краінай нязначны нават па беларускіх мерках.
Аляксандар Лукашэнка пасьля абдымкаў з Эмамалі Рахмонам павітаў ганаровую варту на таджыцкай мове:
"Салом!"
Журналіст тэлеканалу ОНТ у рэпартажы зь месца падзей заўважыў: вітаньне прэзыдэнтаў выйшла за пратакольныя рамкі, адчувалася, што іх зьвязвае "звычайнае чалавечае сяброўства".
Па выніках візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан падпісаны шэраг двухбаковых дакумэнтаў, у тым ліку праграма супрацоўніцтва да 2020 году. Першы канал Беларускага радыё назваў гэты візыт знакавым, а дакумэнт — "дарожнай мапай разьвіцьця беларуска-таджыцкіх адносін на 10 гадоў наперад". На перамовах з Эмамалі Рахмонам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сур'ёзна настроены на пашырэньне двухбаковых сувязяў:
"Няма ў сьвеце дзяржавы, якая б жадала столькі дабра вам і вашаму народу, як жадаем мы. Мы абсалютна шчырыя ў нашых адносінах з Таджыкістанам. Будзьце ўпэўненыя, што мы гэтую палітыку будзем пастаянна праводзіць. Закрытых тэмаў няма. Мы гатовыя размаўляць і дамаўляцца па любых пытаньнях".
Эмамалі Рахмон падтрымаў Лукашэнку наступнай рэплікай:
"Нам ёсьць пра што пагаварыць, сумаваць ня будзем".
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра аднолькавыя з кіраўніцтвам Таджыкістану падыходы да захаваньня сацыяльна-палітычнай стабільнасьці і адстойваньня інтарэсаў на міжнароднай арэне.
Лукашэнка прапанаваў Таджыкістану паўдзельнічаць у прыватызацыі Баранавіцкага баваўнянага камбінату. Апрача таго, беларускі бок спадзяецца пашырыць продаж у Таджыкістан аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама ўзяць удзел у нацыянальных праграмах па разьвіцьці Таджыкістану. На сёньня штогадовы таваразварот паміж краінамі складае ўсяго каля 50 мільёнаў даляраў. Беларусь прадае ў гэтую краіну трактары, мэблю і лекі, а купляе там бавоўну і сухафрукты.
Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Таджыкістанам былі ўсталяваныя ў 1996 годзе, беларускае пасольства ў гэтай краіне зьявілася толькі сёлета. Таджыкістан — бедная краіна, сярэдні заробак сёлета тут упершыню перасягнуў 100 даляраў, 60 працэнтаў ВУП краіны складаюць пераводы на радзіму таджыцкіх гастарбайтэраў.
На гэтым тле цяжка разьлічваць на нейкі плён візыту Лукашэнкі ў Душанбэ, мяркуе менскі палітоляг Аляксандар Класкоўскі:
"Што тычыцца пэрспэктываў, то трэба прызнаць, што Таджыкістан вельмі бедная краіна, далёкая ад Беларусі. Мы адтуль не атрымаем ні перадавых тэхналёгій, ні іншага. А калі збываць прадукцыю беларускіх індустрыяльных гігантаў ці састарэлы шырспажыў, то можам б там і купілі, але грошай бракуе".
Сёлета пасьля пачатку свайго чацьвёртага прэзыдэнцкага тэрміну Лукашэнка пабываў з афіцыйнымі візытамі ў чатырох краінах: Туркмэністане, Казахстане, Катары і Таджыкістане. Аляксандар Класкоўскі:
"Гэты вэктар, а фактычна гаворка ідзе пра аўтарытарныя краіны Цэнтральнай Азіі і спэцыфічны арабскі рэжым, сьведчыць пра тое, што дэмакратычныя краіны фактычна не разглядаюць беларускага афіцыйнага лідэра як партнэра, зь якім можна мець нейкія палітычныя дачыненьні. Гэта сьведчыць пра тое, што ізаляцыя Беларусі ў цывілізаваным сьвеце рэзка ўзрасла пасьля 19 сьнежня, пасьля вядомых сумных падзей, разгрому Плошчы".
Увогуле, як мяркуе Аляксандар Класкоўскі, беларускі кіраўнік ажыцьцяўляе сваю замежную палітыку і робіць такія візыты па інэрцыі:
"Мы ўжо гэта праходзілі, цяпер гэта робіцца без імпэту. Няма пра што гаварыць, па вялікім рахунку, бо ўсе гэтыя казкі, што ці то кітайцы, ці шэйхі, ці яшчэ нейкія экстравагантныя сябры кшталту Чавэса ці Ахмадзінэджада праліюць залаты дождж і дапамогуць вырашыць нашыя праблемы — усё гэта не апраўдалася. Атрымліваюцца манілаўскія пражэкты, і беларуская аўдыторыя не натхняецца барабаннымі рапартамі па афіцыйнай тэлевізіі".