У Сьвіслачы ўшануюць памяць братоў Каліноўскіх

Ушанаваньне памяці Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы, 2010 год

Традыцыйнае мерапрыемства Дзень памяці плянуецца правесьці 29 кастрычніка. Удзельнікі ўскладуць кветкі да бюсту Кастуся Каліноўскага, ушануюць магілы Віктара Каліноўскага і Рамуальда Траўгута, а таксама наведаюць сядзібу Каліноўскіх у Якушоўцы.

Дзень памяці ў Сьвіслачы адзначаецца штогод ад 1996-га, як гарадзенскія актывісты адшукалі там магілу Віктара Каліноўскага і ўпарадкавалі яе. Штогод у гэты дзень у Сьвіслач зьяжджаюцца людзі з розных куткоў Беларусі.

Рэпартаж са Сьвіслачы – на сайце «Свабоды» 29 кастрычніка.