Страйк у Барысаве актуалізаваў сацыяльныя праблемы, якія зьявіліся ў выніку эканамічнага крызісу. Ці здольныя ўлады кампэнсаваць нізкія заробкі? Як змагацца з ростам цэн? Як прарэагуе насельніцтва на рост камунальных плацяжоў?
Удзельнікі: экспэрт Цэнтру сацыяльна-эканамічных дасьледаваньняў CASE-Belarus Зьміцер Бабіцкі і былы міністар працы Беларусі Аляксандар Сасноў.
Валер Карбалевіч: «Сытуацыя на валютным рынку, эканамічны крызіс, новая дэвальвацыя рубля мелі цяжкія сацыяльныя наступствы. Страйк у Барысаве паказвае, што незадавальненьне пераходзіць у адкрытыя пратэсты. Барысаўскія работнікі камунальных службаў патрабуюць падвышэньня заробкаў. То бок краіна вяртаецца ў 1990-я гады, калі перад большасьцю насельніцтва стаяла праблема выжываньня.
Улады рэагуюць на праблему. Адбылася разавая выплата бюджэтнікам і непрацоўным пэнсіянэрам 500 тыс. рублёў. Абвешчана пра павышэньне стаўкі першага разраду на 28%. А вайскоўцам заробак павышаецца на 50%. Тым ня менш людзі незадаволеныя, пра што сьведчыць гэты страйк. Або прынятыя ўладамі захады не кампэнсуюць стратаў ад дэвальвацыі і інфляцыі? Сп. Бабіцкі, вам як былому жыхару Барысава — першае слова».
Зьміцер Бабіцкі: «Вядома, не кампэнсуюць. Бо цэны вырасьлі значна больш, чым заробкі. Значная частка працаўнікоў знайшла выйсьце ў эміграцыі. Па маіх зьвестках, у адным з цэхаў заводу БАТЭ, як казаў старшыня гарвыканкаму Мірановіч — „флягмана барысаўскай эканомікі“, з 250 працоўных 50 чалавек звольніліся і ў асноўным зьехалі на заробкі ў Расею. А для менш мабільных людзей застаецца толькі страйк. Дарэчы, страйк скончыўся перамогай працоўных, іх патрабаваньні задаволеныя».
Аляксандар Сасноў: «Кампэнсацыямі заробкаў ня вырашыць праблемаў беларускай эканомікі. Да таго ж ва ўладаў няма крыніц для гэтага. Ужо звыш 17 гадоў большасьць беларускага насельніцтва абрала шлях „халяўшчыкаў“. Замест рынкавай эканомікі пабудавалі „луканоміку“. А яна не працуе, бо патрабуе ўвесь час вонкавай падтрымкі. Як толькі расейская падтрымка скарацілася, то і атрымалі крызіс. Халява скончылася, і цяпер уладам цяжка падтрымліваць тых самых „халяўшчыкаў“, якія яе абралі».
Карбалевіч: «Ці не падаецца вам, што шараговы абывацель увогуле не павінен разважаць катэгорыямі макраэканомікі? Ці варта віну за эканамічны крызіс ускладаць на простых грамадзян?»
Сасноў: «Варта. Бо людзі мелі магчымасьць абраць іншы шлях разьвіцьця краіны. Яны абралі тое, што мы цяпер маем. Таму адказнасьць нясуць усе, у тым ліку і тыя, хто галасаваў «супраць».
Карбалевіч: «Сёлета Беларусь ставіць усясьветны рэкорд па інфляцыі. Прычым інфляцыя павялічваецца. У верасьні адбыўся найбольшы рост цэнаў за год — звыш 13%. Пераход на адзіны курс, чарговая дэвальвацыя дасьць новы штуршок інфляцыі. Насельніцтва ўспрымае гэта балюча. Ці можна адначасова павышаць пэнсіі і заробкі і змагацца з інфляцыяй? Вось сп. Сасноў казаў, што няма крыніц для павышэньня заробкаў. Але за верасень рублёвая маса вырасла на 9%».
Бабіцкі: «Падаецца, улады разумеюць важнасьць макраэканамічнай стабільнасьці. Зразумела, яны імкнуцца не пераходзіць мяжу, калі малыя заробкі могуць разбурыць сацыяльную стабільнасьць. Але ўлады робяць захады па стабілізацыі фінансавай сытуацыі. Вось замарозілі ільготнае крэдытаваньне будаўніцтва жытла.
Невыпадкова, што ў Барысаве страйкавалі камунальнікі, якія вывозяць сьмецьце. Гэта ж камунальная паслуга, якая аплачваецца грамадзянамі. Але тарыфы нізкія, таму і заробкі камунальнікаў нізкія.
Тыя ж праблемы тычацца грамадзкага транспарту. Транспартныя прадпрыемствы ў жахлівай сытуацыі. Шмат працаўнікоў сыходзіць адтуль. Вось чакаем павышэньня тарыфаў на праезд».
Сасноў: «Паколькі сацыяльнага выбуху няма, то можна казаць, што ў пэўным сэнсе сацыяльна-эканамічная палітыка эфэктыўная. Калі ўлады будуць працягваць друкаваць грошы, то будзе разьвівацца інфляцыйная сьпіраль, якая, у сваю чаргу, патрабуе друкаваць новыя грошы. Інфляцыя — гэта падатак на ўсё насельніцтва».
Карбалевіч: «Сп Бабіцкі, вы казалі, што камунальныя плацяжы замарожаныя. Але вось віцэ-прэм’ер Румас заявіў, што «мы да канца году павінны выйсьці на 30% кампэнсацыі коштаў паслуг жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, наступным годам — на 35–40%. А цяпер гэтая лічба складае 20,8%. Наколькі балючым будзе гэты крок для насельніцтва? Нагадаю, што ў 2003 годзе рост камунальных тарыфаў абваліў рэйтынг Лукашэнкі».
Бабіцкі: «Нізкія камунальныя тарыфы — гэта савецкая традыцыя. Гэта важны чыньнік сацыяльнай стабільнасьці. Таму ўлады будуць усяляк стрымліваць павышэньне гэтых тарыфаў. Хачу нагадаць, што ў другой палове 2000-х гадоў мы выходзілі на 50% кампэнсацыі коштаў камунальных паслугаў. Цяпер кошты на паліва растуць, а камунальныя тарыфы не павышаюцца».
Сасноў: «Як лібэральны эканаміст я лічу, што спажыўцы павінны плаціць 100% за камунальныя паслугі. Як гэтага дасягнуць, пытаньне іншае. Але для насельніцтва гэта вельмі балюча, будзе расьці незадавальненьне».
Карбалевіч: «Крызіс разьвіваецца ўжо колькі месяцаў. А сацыяльных, працоўных канфліктаў, пратэстаў амаль што не было. Можна ўзгадаць толькі пратэсты супраць росту цэнаў на бэнзін, пратэсты на мяжы. Дык, можа, страйк у Барысаве — гэта першая ластаўка?»
Бабіцкі: «Калі казаць пра барысаўскі выпадак, то, акрамя, эканамічнага чыньніку, тут спрацаваў і іншы фактар — лякальны мэнталітэт. Хачу нагадаць, што некалькі гадоў таму жыхары прыватных дамоў Барысава, калі іх падтапіла, а ўлады не рэагавалі, перакрылі чыгунку.
Іншы момант. Справа ў тым, што рэгіянальная палітыка ўладаў была скіравана на падтрымку Менску, абласных гарадоў, вёскі, малых гарадоў. А вось гарады з колькасьцю насельніцтва звыш 50 тыс. заставаліся зь меншай падтрымкай. Таму ў такіх гарадах большая верагоднасьць сацыяльнага выбуху».
Сасноў: «Напружанасьць будзе нарастаць. Але трэба мець на ўвазе, што вялікія рэсурсы ўлада накіроўвае на падтрымку сілавых структураў. Гэта адна з прычынаў, што на тле крызісу сацыяльных пратэстаў мала».
Ці здольныя ўлады кампэнсаваць нізкія заробкі?

Халява скончылася, і цяпер уладам цяжка падтрымліваць тых самых „халяўшчыкаў“, якія яе абралі.

Як прарэагуе насельніцтва на рост камунальных плацяжоў?
Карбалевіч: «Сп Бабіцкі, вы казалі, што камунальныя плацяжы замарожаныя. Але вось віцэ-прэм’ер Румас заявіў, што «мы да канца году павінны выйсьці на 30% кампэнсацыі коштаў паслуг жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, наступным годам — на 35–40%. А цяпер гэтая лічба складае 20,8%. Наколькі балючым будзе гэты крок для насельніцтва? Нагадаю, што ў 2003 годзе рост камунальных тарыфаў абваліў рэйтынг Лукашэнкі».
Нізкія камунальныя тарыфы — гэта савецкая традыцыя. Гэта важны чыньнік сацыяльнай стабільнасьці.
Бабіцкі: «Нізкія камунальныя тарыфы — гэта савецкая традыцыя. Гэта важны чыньнік сацыяльнай стабільнасьці. Таму ўлады будуць усяляк стрымліваць павышэньне гэтых тарыфаў. Хачу нагадаць, што ў другой палове 2000-х гадоў мы выходзілі на 50% кампэнсацыі коштаў камунальных паслугаў. Цяпер кошты на паліва растуць, а камунальныя тарыфы не павышаюцца».
Сасноў: «Як лібэральны эканаміст я лічу, што спажыўцы павінны плаціць 100% за камунальныя паслугі. Як гэтага дасягнуць, пытаньне іншае. Але для насельніцтва гэта вельмі балюча, будзе расьці незадавальненьне».
Ці будзе нарастаць сацыяльная напружанасьць?