13.15 Максіму Вінярскаму прысудзілі 10 сутак арышту. Максіма Вінярсакага асудзілі паводле артыкулу 23.34 ч.3 за паўторнае прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне правядзеньня масавых акцый.
11.48 Вінярскага судзіць Валеры Есьман. Невядомыя людзі ў цывільным, якія не прадстаўляюцца і не паказваюць сваіх дакумэнтаў, не пусьцілі на судовае паседжаньне журналістаў і праваабаронцаў. Яны спасылаюцца на загад судзьдзі.
11.30 Каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага прывезьлі ў суд. Пакуль яго трымаюць у міліцэйскай машыне. Вінярскага будзе абараняць Вольга Безбародкіна.
У Цэнтральным судзе вывешаны графік дзяжурства судзьдзі на разглядах адміністратыўных спраў. Праваабаронцы адзначаюць, што такі графік — рэч нехарактэрная для беларускіх судоў.
Вінярскага затрымалі 24 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Ён быў адным з арганізатараў не санкцыянаванай уладамі акцыі падтрымкі палітвязьняў. Напярэдадні акцыі пракуратура папярэдзіла Вінярскага, што нельга парушаць заканадаўства аб правядзеньні вулічных акцыяў.