Лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, адкуль палітвязень аднавіў ліставаньне. Андрэй Саньнікаў папярэдзіў, што ня зможа нейкі час дасылаць свайму сыну казкі. Зьміцер Бандарэнка папрасіў перадаць яму рэчы, неабходныя для зімы. Да Міколы Статкевіча выпраўляецца адвакат.
Ліст Зьмітра Дашкевіча сваёй нявесьце, Насьце Палажанцы, праляжаў у Глыбокім тыдзень, перш тым трапіў да адрасата. Цяпер Наста ведае, што Зьмітра перавялі з адзіночнай камэры ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) і што ён зноў атрымаў магчымасьць ліставацца зь сябрамі:
"Ад яго прыйшлі два лісты, адзін зь якіх праляжаў у Глыбокім тыдзень. Піша, што ў яго ўсё ў парадку. Ён атрымаў нашу перадачу, таму цяпер нарэшце можа нармальна паесьці".
Нагадаю, Зьмітра Дашкевіча перавялі ў калёнію ў Глыбокім з калёніі ў Горках, дзе вязень скардзіўся на жорсткае абыходжаньне зь ім адміністрацыі, якое параўноўваў з катаваньнем. Дарэчы, былы дэпутат Нацыянальнага сходу Сяргей Скрабец напісаў у міліцыю з гэтай нагоды заяву, у якой прасіў праверыць скаргу Дашкевіча. 24 кастрычніка Сяргей Скрабец распавёў "Свабодзе" пра адказ, які атрымаў з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС адносна гэтай праверкі. У яе правядзеньні адмовілі. На якой падставе?
"Пішуць, што "службовыя асобы не маюць права разгалошваць зьвесткі пра асабістае жыцьцё вязьняў бязь іх дазволу". Гэта значыць, яны нібыта безь ягонай згоды ня маюць права распавесьці пра тое, катавалі Дашкевіча ці не".
Ірына Халіп атрымала днямі ліст ад мужа, Андрэя Саньнікава з Бабруйскай калёніі. Саньнікаў даслаў сыну Даніку чарговую казку. Нагадаем, Андрэй Саньнікаў у калёніі пачаў пісаць казкі пра прыгоды маленькіх мышак, якія змагаюцца са злым пацуком. Гэтыя казкі турэмная цэнзура прапускае без правак і перашкодаў, хаця звычайныя лісты ад экс-кандыдата на прэзыдэнта затрымліваюць ці губляюць, зазначае Ірына Халіп. Да апошняй казкі Андрэй Саньнікаў дадаў некалькі словаў, якія зьбянтэжылі ягоную жонку:
"Атрымала чарговую казку, і зь ёй маленькая паперка, у якой пазначана, што гэта апошняя казка яшчэ да перамяшчэньня ў ПКТ, а далей прыйдзецца зрабіць перапынак. Што гэта азначае, я ня ведаю".
Ад каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнкі прыйшоў ліст з паведамленьнем, што яго пераводзяць з турэмнага шпіталя ў атрад. Нагадаю, Бандарэнка перанёс апэрацыю, пасьля якой дактары рэкамэндавалі яму доўгі пэрыяд рэабілітацыі. Зьміцер Бандарэнка просіць перадаць яму цёплыя рэчы. Гэта азначае, што ён рыхтуецца правесьці зіму ў калёніі, кажа жонка палітвязьня. Зараз Зьміцер правядзе некалькі тыдняў у карантыне. Вольга Бандарэнка кажа пра небясьпеку для здароўя мужа:
"Справа ў тым, што калі вязьні ў карантыне, іх выганяюць з памяшканьня амаль на цэлы дзень. А цёплых рэчаў у яго пакуль няма, хаця і выдалі ватнік, але гэтага ж недастаткова. Сядзець ён ня можа, хадзіць таксама ня можа. Таму я, калі шчыра, зусім не ўяўляю, як ён зможа гэта перанесьці".
Зьмітра Бандарэнку трымаюць у 15-й калёніі ў Магілёве.
Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч даўно ня мае ад яго вестак. На гэтым тыдні Марына з адвакатам зьбіраецца паехаць у Шклоўскую калёнію, дзе трымаюць мужа:
"На жаль, нічога не прыйшло. Зьбіраюся з адвакатам паехаць у калёнію. Спадзяюся, да канца тыдня будуць нейкія весткі".
На лесапілцы, дзе працуе Мікалай Статкевіч, ён атрымаў траўму рукі. На руку наклалі гіпс. Між тым турэмны лекар вырашыў, што здароўе вязьня ўжо нібыта добрае і ён можа працаваць.