Акцыя салідарнасьці: трое арыштаваныя

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі, Менск, 21 кастрычніка 2011 г.

У Менску 21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў. За падзеямі сачыў наш карэспандэнт Валер Каліноўскі. Зь ім з праскай студыі гутарыць Сяргей Шупа.

Your browser doesn’t support HTML5

Валер Каліноўскі пра Акцыю салідарнасьці




Шупа: Валер акцыя прайшла якія вынікі?

Каліноўскі: Як мінімум трое арыштаваных, на гэты момант вядома прозьвішча аднаго зь іх – Аляксандар Валанцэвіч з кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Каля 10 чалавек затрыманых прэвэнтыўна, парваныя і забраныя спэцназам партрэты Саннікава, Статкевіча, Дашкевіча. Самы галоўны вынік – узор дыялёгу ўлады з народам, сьведкам які мне ўдалося пабыць і нават запісаць на дыктафон. Гэты дыялёг запісалі на відэа дзясятка апэратараў КДБ, таму ўжо напэўна паралельна нехта праглядае гэты спэктакль. У нас жа атрымалася радыёп'еса, напісаная народам і ўладай. Месца дзеяньня -- Кастрычніцкая Плошча Менска, дата 21 кастрычніка, акцыя народу ў падтрымку палітвязьняў. Удзельнікі пастаноўкі -- сваякі зьняволеных, былыя палітвязьні, актывісты апазыцыі, спэцназ, апэратары КДБ, журналісты. Усяго некалькі соцень чалавек, напэўна.

Галоўны герой -- намесьнік начальніка менскай міліцыі падпалкоўнік Ігар Яўсееў. Вось як ён прадставіўся народу сам:

Яўсееў: "Я яшчэ раз папярэджваю, малады чалавек. Кастрычніцкая плошча забароненая як месца збора правядзеньня несанкцыянаваных акцый. Я намесьнік начальніка УВД. Я вас папярэдзіў. Я вам даю роўна дзьве хвіліны. Я вам даў дзьве хвіліны. Падавайце ва ўсталяваным парадку заяўку. Я размову скончыў».

Яўсееў стараўся надзвычай, але быў нейкі знэрваваны, людзі казалі, што магчыма таму, што Лукашэнка сёньня прызначыў начальнікам менскай міліцыі не яго, а Аляксандра Барсукова, а яму далей выпадае разганяць акцыі, штурхаць жанчын, біць нагамі журналістаў, як ён гэта рабіў раней.

Шупа: Падпалкоўнік Яўсееў кіраваў разгонам, наколькі брутальным ён быў?

Каліноўскі: Разгон ня быў брутальным, Яўсееў больш запалохваў, два разы ён выклікаў на плошчу аўтобус для затрыманых, а той такі і не прыйшоў. Хаця некаторым было балюча пад калі спэцназаўцы ў цывільным пачалі ў іх вырываць партрэты і біць, цягнуць…