Законапраект пра правілы выезду-ўезду ў Беларусь прымаўся на закрытым пасяджэньні

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Мельнікаў запэўнівае, што зьмены ў закон аб правілах выезду і ўезду на тэрыторыю Беларусі не ствараюць дадатковых перашкодаў ні грамадзянам РБ, ні замежнікам.

Адказваючы на пытаньне, чаму зьмены прымаліся на закрытым паседжаньні, Мельнікаў патлумачыў: пры абмеркаваньні гучала шмат інфармацыі, якая пазначаная грыфам "для службовага карыстаньня".

Яўген Мельнікаў кажа, што спрычыніўся да распрацоўкі зьменаў.

Новаўводзіны:

  • калі грамадзяніну Беларусі забаранілі выезд з краіны, яму павінны паведаміць пра гэта з тлумачэньнем прычыны на наступны дзень;
  • такі чалавек можа аспрэчыць забарону на выезд у вышэйшых інстанцыях;
  • раней, калі замежны грамадзянін цягам аднаго году ўчыняў 2 адміністрацыйныя парушэньні, яму забаранялі ўезд у РБ. Цяпер колькасьць парушэньняў павялічана да 5-ці;
  • каб уехаць на тэрыторыю РБ, замежнік абавязкова павінен мець страхоўку.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі зьмены ў закон у двух чытаньнях.

Законапраект накіраваны ў Савет рэспублікі.