С.Богдан: Падзеі ў Лібіі ўспрымаюцца беларускім лідэрам вельмі блізка да сэрца

Сяргей Богдан

Палітоляг Сяргей Богдан у праграме «Вынікі дня» разважае пра лёс забітага былога кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі і пра пэрспэктывы зьменаў у іншых арабскіх краінах.

Шупа: 42 гады – гэта цэлая эпоха. Ці можна ўжо сёньня ацаніць – як увойдзе ў гісторыю Муамар Кадафі? Як бы ў будучыні мог гучаць артыкул у аб'ектыўнай гістарычнай энцыкляпэдыі?

Богдан: Ён будзе складацца зь некалькіх частак – занадта розным быў гэты чалавек. І хаця агулам балянс ягоных дзеяньняў адназначна нэгатыўны, аднак карціна будзе пярэстая.

Шупа: Ад пачатку паўстаньня супраць Кадафі можна было чуць камэнтары ў тым сэнсе, што лібійскае паўстаньне – гэта не зусім стыхійнае народнае волевыяўленьне і што каб не падтрымка НАТО, Кадафі і надалей бы нічога не пагражала. Ці сапраўды такой вялікай была роля Захаду ў лібійскіх падзеях?

Богдан: Я думаю, што сапраўды, калі б не было падтрымкі НАТО на
Калі б не было падтрымкі НАТО на першым этапе, то хутчэй за ўсе паўстанцы б не перамаглі.

першым этапе, то хутчэй за ўсе паўстанцы б не перамаглі. Бо мы ўсе памятаем кадры пачатку паўстаньня, калі было відавочна, што паўстанцы ўяўлялі зь сябе дзікую арду, скажам так, хаця і з боку лібійскага войска былі ня лепшыя спэцыялісты. Пры тым, што адназначна перамога выключна лібійскага паходжаньня, і казаць, што Захад скінуў Кадафі гэта проста неадэкватна, але без падтрымкі ў крытычны момант паўстанцы не ўтрымаліся б.

Шупа: Вось жа канец Кадафі – яшчэ адно зьвяно ў ланцугу сёлетніх арабскіх рэвалюцыяў. Ці паўплывае сёньняшняя падзея на сытуацыю ў іншых краінах, дзе «арабская вясна» яшчэ не закончылася – Сырыі, Емэне?

Богдан: Я баюся, што насамрэч гэта апошняя буйная падзея "арабскай вясны". На жаль, няма вялікай надзеі на перамогу паўстанцаў у Сырыі.
Я баюся, што насамрэч гэта апошняя буйная падзея "арабскай вясны".

Тое, што сёньня адбываецца ў Сырыі, гэта грамадзянская вайна адчаю. Шанцы на перамогу паўстанцаў я ацэньваю проста на нулявым узроўні. У Емэне можна казаць пра верагоднасьць зрынаньня тамтэйшага прэзыдэнта, але там падзеі куды больш неадназначныя.

Шупа: Ну і яшчэ адна краіна, дзе сьмерць Кадафі можа ўспрымацца з асаблівай ўвагай. Нагадаю, што кіраўнікоў Беларусі і Лібіі зьвязвалі сяброўскія адносіны. Аляксандар Лукашэнка наведваў Лібію ў 200 годзе, калі ў адносінах да яе дзейнічалі міжнародныя санкцыі як да краіны, якая падтрымлівае міжнародны тэрарызм. Лукашэнка нават тады сказаў, што сустрэча з Кадафі была яго юнацкай марай. Тады ж Лукашэнка падараваў Кадафі маленькі Каран, створаны беларускімі майстрамі кніжнай мініятуры са словамі "цяпер ён будзе вас ахоўваць". Але, як мы бачым, падарунак не ўратаваў Кадафі . Я хацеў бы спытацца, наколькі падзеі ў Лібіі могуць мець нейкія паралелі зь беларускай аўтарытарнай мадэльлю, ці гэта ўсё ж такі абсалютна розныя сытуацыі і тут можна гаварыць толькі пра нейкае эмацыйнае ўспрыманьне з боку беларускай ўлады?

Богдан: Безумоўна, паралелі тут будуць вельмі нацягнутыя. Але для
Муамар Кадафі бадай што першы дыктатар, якога знаў Лукашэнка і які быў ня толькі скінуты, але і забіты.

беларускага кіраўніцтва, якое ў прынцыпе жыве інстынктамі, гэта вельмі істотна. Муамар Кадафі бадай што першы дыктатар, якога знаў Лукашэнка і які быў ня толькі скінуты, але і забіты. З Садамам яму сустрэцца не давялося. Таму пабачыць чалавека, якога ты ведаў яшчэ з маладосьці, які здаваўся непахіснымі, і раптам ён ляжыць забіты – я думаю, што гэта яшчэ адзін шок для беларускага кіраўніка. Але нагадаю, што быў яшчэ адзін шок да таго – калі беларускае кіраўніцтва зразумела, што Лібію пакінулі нават такія хаўрусьнікі як Расея і Кітай, якія зьяўляюцца нібыта і беларускімі хаўрусьнікамі. Таму падзеі ў Лібіі, я думаю, успрымаюцца беларускім лідэрам вельмі блізка да сэрца. Адзінае, я хацеў бы запярэчыць – сяброўства было хутчэй самаабвешчанае з боку Лукашэнкі, занадта рознымі яны былі.

Гутарка з палітолягам Сяргеем Богданам з нагоды сьмерці Кадафі

Your browser doesn’t support HTML5

Гутарка з палітолягам Сяргеем Богданам з нагоды сьмерці Кадафі